Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Ад "Кацярыны Вялікай" да "Сіліконавай дурніцы" (Марына Коктыш, "Народная воля", 8.06.2012)

Ад "Кацярыны Вялікай" да "Сіліконавай дурніцы" (Марына Коктыш, "Народная воля", 8.06.2012)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

АД "КАЦЯРЫНЫ ВЯЛІКАЙ" ДА "СІЛІКОНАВАЙ ДУРНІЦЫ"

12-160aГэты тэатр называюць адным з лепшых у Расіі. І амаль да канца чэрвеня Свярдлоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр музычнай камедыі (Екацярынбург) будзе гаспадарыць на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Дакладней, дзяліць тэатральныя падмосткі з беларускімі артыстамі.

"Глядзіш, за гэты месяц і новыя сем’і з’явяцца!" — жартуюць за кулісамі.

Галоўны рэжысёр нашага Музычнага тэатра Сусана Цырук ведае працу прыезджага тэатра знутры — яна рабіла там свае пастаноўкі.

"Агульнавядомая аксіёма — гэты тэатр лепш за піцерскі і маскоўскі, — гаворыць Сусана Цырук. — І нават у 90-я гады, калі наш жанр быў у заняпадзе, тэатр трымаў марку. Ён вядомы аўтарскімі мюзікламі. А пра колькасць "Залатых масак", якія мае Свярдлоўскі тэатр, ад зайздрасці нават ходзяць анекдоты! Я шмат езджу па Расіі і ведаю, што ў гэтым тэатры самая высокая планка ансамблевай гульні. Хачу, каб нашы артысты ўбачылі іх спектаклі, — я і сама буду глядзець усё, што прывезлі, хоць многія пастаноўкі бачыла раней".

Цяпер тэатры не так часта выязджаюць на вялікія гастролі. Таму што гэта даволі накладна — ва ўсіх сэнсах.

"Мы ў гэтым плане авантурысты, — тлумачыць вялікі пераезд дырэктар свярдлоўскай музкамедыі Міхаіл Сафронаў. — Прывезлі сюды 230 чалавек, 8 КамАЗаў з рэквізітам. Так, гэта дарагое задавальненне, але мы маем невялікі грант ўрада Свярдлоўскай вобласці, беларускія кампаніі нам крыху дапамаглі (напрыклад, "Белавія" зрабіла нам квіткі крыху танней). На мой погляд, без гастроляў нельга развівацца".

Спектаклі, якія прывезлі екацярынбуржцы ў Мінск, — з залатой калекцыі тэатра. У рэпертуарную афішу ўключаны самыя яркія і паспяховыя пастаноўкі апошніх сезонаў, спектаклі, якія ў розныя гады адзначаны самай прэстыжнай тэатральнай прэміяй Расіі "Залатая маска", а таксама іншымі тэатральнымі прэміямі: музычныя хронікі часоў Імперыі "Кацярына Вялікая", аперэта "Цыган-Прэм’ер", музычная кліра "Захоўвай мяне, каханая!", нашумелыя мюзіклы "Чорт і нявінніца" і "www.сіліконавая дурніца.net".

"Мы хвалюемся, таму што праз год ужо наш тэатр чакаюць з візітам у адказ у Екацярынбургу — трэба адпавядаць!" — гаворыць Сусана Цырук. Кіраўніцтва тэатраў яшчэ абмяркоўвае спіс гастрольных спектакляў. Але хутчэй за ўсё у лік пастановак увойдуць эксцэнтрычны балет у дзвюх дзеях "12 крэслаў" і прэм’ерны мюзікл "Вестсайдская гісторыя".

Завершацца гастролі вялікім сумесным гала-канцэртам "Зоркі ззяюць для вас", сродкі ад якога пойдуць на будаўніцтва помніка народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну ў Екацярынбургу (ён там нарадзіўся).

ДАРЭЧЫ

З вядомых беларусаў у Свярдлоўску нарадзіўся не толькі Мулявін, але і прыма беларускага Музычнага тэатра Наталля Гайда.

"У мяне на пюпітры да гэтага часу стаіць фота Наталлі, дзе я ёй акампаную яшчэ з чорнай барадой (цяпер мая барада ўжо зусім сівая), — усміхаецца галоўны дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, двойчы лаўрэат прэміі "Залатая маска" Барыс Нодэльман. — Для мяне Беларусь наогул блізкая краіна: мой тата з Баранавічаў, а жонка жыла ў Мінску каля Акадэміі навук — я спецыяльна схадзіў паглядзець на гэты дом..."

Марына КОКТЫШ.
Народная воля. – 2012. – 8 чэрв.
http://www.nv-online.info/by/287/printed/46629



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: