Главная \ Пресса \ "Арфей i Эўрыдзiка" – рызыкоўны эксперымент? (2005 г., Голас Радзiмы)
« Назад

"АРФЕЙ I ЭЎРЫДЗIКА" – РЫЗЫКОЎНЫ ЭКСПЕРЫМЕНТ?

Вельмі сур'ёзны і рызыкоўны эксперымент", – так ацаніў пастаноўку рок-оперы "Арфей і Эўрыдыка" у Мінску яе аўтар, легендарны кампазітар Аляксандр Журбін.

У арыгінальнасці новага праекта Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Аляксандр Журбін змог пераканацца acaбіcтa, пабываўшы ў тэатры на адным з прэм'ерных паказаў. "Арфей і Эўрыдыка " на мінскай сцэне – гэта злучэнне эстрадна-сімфанічнага аркестра і жывога вакалу з харэаграфіяй, тым самым рок-оперу гарманічна дапоўніў балет.

У гутарцы з журналістамі Аляксандр Журбін прызнаўся, што ўпершыню ўбачыў такое незвычайнае прачытанне свайго твора. Хаця рок-опера "Арфей і Эўрыдыка ", напісаная 30 гадоў назад, вытрымала 2 500 прадстаўленняў, яе запіс быў прададзены ў колькасці больш за 2 мільёны экземпляраў. У розных тэатрах яе ставілі асобна і як оперу, і як балет. Пасля першага прагляду свайго "дзецішча" у Беларускім музычным тэатры кампазітар застаўся задаволены, адзначыўшы, што калектыў тэатра ў цэлым са сваёй задачай справіўся.

Як расказаў Аляксандр Журбін, ажыццёўлены праект з музычным тэатрам для яго ў Беларусі не адзінкавы. У планах кампазітара – супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя М. Горкага і Нацыянальным акадэмічным вялікім тэатрам оперы.

Святлана ЯРАШ.
Голас Радзiмы. – 2005. – 13 студз.