Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Бураціна" пакінуў экран (2004 г., Настаўніцкая газета)

"Бураціна" пакінуў экран (2004 г., Настаўніцкая газета)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

"БУРАЦІНА" ПАКІНУЎ ЭКРАН

Беларускі дзяржаўны музычны тэатр прэзентаваў публіцы новы спектакль. Мюзікл. Для дзяцей i дарослых!

Вось ужо гэты драўляны хлапчук з востранькім носам: толькі й чакай ад яго якіх-небудзь сюрпрызаў! У канцы 70-х на "Беларусьфільме" пра яго новы фільм знялі, не горшы за колішнюю анімацыю папулярнай кніжкі А. Талстога "Прыгоды Бураціна": з лепшымі акцёрамі, з яркай музыкай. А сёння – падумаць толькі, праз чвэрць стагоддзя! – няўрымслівы Бураціна, прыхапіўшы сваю казачную кампанію, пакінуў экран i пакрочыў на музычную сцэну.

"Гатовага" мюзікла, вядома ж, не было. Свой нотны матэрыял, скампанаваны з цудоўных песень ды меладычных інструментальных тэм саўндтрэка, створанага да фільма "Прыгоды Бураціна", маскоўскі кампазітар А. Рыбнікаў упэўнена даверыў нашаму тэатру. I маладая пастановачная трупа атрымала шанц.

Дырыжор тэатра Леў Карпенка прапанаваў у новай аранжыроўцы напоўніцу паказаць творчую фантазію ды вынаходлівасць вядомага музыкі. Рэжысёр-пастаноўшчык Настасся Грыненка, улюбёная i ў фільм свайго маленства, i ў кніжку-казку А. Талстога "Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна", сама напісала лібрэта – на аснове літаратурнай першакрыніцы i кінасцэнарыя, захаваўшы тэксты песень Б. Акуджавы ды Ю. Энціна.

A ці можа рэжысура сучаснага музычнага "сямейнага" спектакля існаваць без падтрымкі ycix іншых муз? Што за пытанне! Дырыжор-пастаноўшчык Мікалай Макарэвіч, мастак-сцэнограф Андрэй Меранкоў ды мастак па касцюмах Юлія Бабаева, аўтар харэаграфіі Дзмітрый Якубовіч (малады артыст тэатра, улюбёнец публікі, адметны i ў танцы, i ў акцёрскай ігры, i ў вакале), хормайстар Ганна Маторная, выканаўцы роляў, музыканты аркестра, – усе яны былі адной камандай.

Наконт энтузіязму i натхнення стваральнікаў мюзікла "Бураціна.by" дырэктар Дзяржаўнага музычнага тэатра Беларусі Аляксей Icaeў заўважыў: "Каб захапіць артыстаў, каб яны ў адзіны голас гаварылі, што ім цікава, мусіць быць штосьці экстраардынарнае".

Між тым, нічога звышнезвычайнага ў новым спектаклі няма. Бадай, галоўнае чарадзейства ў ім – сама музыка, прыгожая i простая. Здаецца, што гэта ад яе шчырасці казачнае жыццё на сцэне i атмасфера ў глядзельнай зале сілкуюцца-поўняцца невытлумачальнай абаяльнасцю i дабрынёй. Сказаць, што музыка легка запамінаецца, – значыць не сказаць нічога. Бо яна ж для многіх i многіх – ужо даўно свая, дзякуючы фільму беларускага кінарэжысёра Л. Нячаева знаёмая ўжо не аднаму пакаленню тэлегледачоў! Яна не дае забыцца пра яркія камедыйныя, гратэскавыя, лірычныя ды казачныя эпізоды экраннага відовішча, з якім, хочаш не хочаш, а параўноўваеш новы спектакль. Сцэнічнай версіі прыгод драўлянага хлопчыка, стваральнікі якой паспрабавалі скарыстаць некаторыя сучасныя тэхнічныя сродкі, набытыя тэатрам на пачатку новага сезона (лазерную ўстаноўку, напрыклад), усё ж бракуе вонкавай казачнасці, таямнічай эфектнасці.

Але глядацкі поспех прэм'еры гарантаваны. Бо ёсць захапляльны сюжэт, аздоблены прыкметамі нашай рэальнасці: камп'ютэр, нотбук, "мабільнік", пэйджар; ды i сама назва спектакля "Бураціна.by" як адлюстраванне мары яго героя пра ўласны сайт у Інтэрнеце i як своеасаблівы брэнд стваральнікаў мюзікла. Ёсць ненадакучліва павучальная мудрасць стасункаў паміж людзьмі (хай сабе гэта казачныя персанажы ці лялькі). Ёсць далікатныя i вечныя ўзоры дабрыні, бескарыслівасці, спагады, узаемавыручкі, адказнасці, самаахвярнасці. Дый што тут казаць: перачытайце класіка А. Талстога, завітайце ў тэатр, які ўвасобіў хрэстаматыйныя жыццёвыя ісціны сродкамі мастацтва XX–XXI стагоддзяў. Падзівіцеся на шчырую iгpy акцёраў, якія паяўляюцца ў знаёмых i новых абліччах Бураціна (А. Лукашэвіч), таты Карла (А. Касцецкі), лісы Алісы (Ю. Шпілеўская), Карабаса Барабаса (А. Ранцанц), ката Базіліё (Э. Мартынюк), П'еро (К. Дзегцярова), Мальвіны (І. Казакевіч) – гэта, вядома ж, далека не поўны пералік дзеючых асоб i выканаўцаў.

Між іншым, на прэм'еру спектакля запрошаны аўтар музыкі. Запрашэнне прынята. І тэатр з хваляваннем чакае візіту кампазітара Аляксея Рыбнікава ў Мінск i яго ўражанняў...

Лана IВАНОВА.
Настаўніцкая газета. – 2004. – 7 лют.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: