Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Бурацінавы сайт (2003 г., Культура)

Бурацінавы сайт (2003 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

БУРАЦІНАВЫ САЙТ

Памятаеце музычны фільм "Прыгоды Бураціна 20-ці-гадовай даўніны? Непераўзыдзеная ігpa такіх знакамітых артыстаў, як Аліса Фрэйндліх, Ралан Быкаў, Уладзімір Басаў, Рына Зелёная ды іншых, кідкая музыка Аляксея Рыбнікава з запамінальнай фінальнай песняй, дзе гледачы скандзіравалі следам за артыстамі: "Бу-ра-ці-на!" – yсё гэта стварала ўражанне, што зрабіць нешта лепшае паводле музычна-бурацінавых матываў немагчыма. Тым ня менш, мюзікл "Бураціна.bу", што з’явіўся ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры, канчаткова i беспаваротна скарыў сваей відовішчнасцю, нязмушанасцю аповеду, цікавай харэаграфіяй (нетрывіяльнай і адначасова вельмі натуральнай паводле пластыкі), добрым падборам выканаўцаў, раскрыццём акцёрскіх талентаў. Нарэшце, стыльным музычным прачытаннем: і з боку салістаў, і з боку аркестра (дырыжор Мікалай Макарэвіч). Пастаноўшчыкі добра разумелі, што параўнанні спектакля з яго "першавытокамі" былі і будуць – яшчэ і таму, што дзеці прыйдуць на спектакль разам з бацькамі. I зрабілі спектакль папраўдзе сямейным. Адным словам, спектакль атрымаўся не проста "не горш" за той фільм, а шмат у чым "лепш".

За аснову была ўзята партытура А. Рыбнікава, якая калісьці дала жыццё i згаданаму кінамюзіклу: рэжысёр Настасся Грыненка спецыяльна ездзіла па яе да аўтара ў Маскву. Але ўласна тэатральнай п'есы ў таго не было, бо расійскія тэатральныя пастаноўкі савецкіх часоў, зробленыя на музыку А. Рыбнікава, узнікалі без ведама аўтара. Так што Н. Грыненка зрабіла ўласнае лібрэта, пакінуўшы без змяненняў песенныя тэксты Булата Акуджавы i Юрыя Энціна. Зразумела, былі выкарыстаны i тыя музычныя нумары, якія ў свой час не ўвайшлі ў фільм. Аднак змянілася i сама музыка: Леў Карпенка зрабіў абсалютна новую аранжыроўку – вельмі i вельмі ўдалую (за выключэннем, xiбa што, крыху "пуставатага" гучання песенькі Чарапахі Тарцілы).

Зразумела, змяніліся акцэнты: i ў сюжэце, i ў характарах персанажаў. Тая ж Тарціла (Ірына Скорабагатава) стала ўспрымацца не светлай настальгіяй па мінуўшчыне, як гэта было ў фільме, а гэткай мілай пародыяй на аперэтачныя штампы, вядомыя ажно "трыста гадоў таму". Чаго вартыя адны толькі вееры, з якімі танцуюць балетныя жабкі! Пудзель Артэмон становіцца ледзь не хакерам, шукаючы звесткі пра Карабаса Барабаса з дапамогай ноутбука праз Інтэрнет. Гандляр п'яўкамі Дурамар ператвараецца ў прадпрымальніка, які разгортвае "рэкламную кампанію": праходзячы праз залу, раскідвае гледачам рэкламныя лістоўкі, дадаючы на словах, што, калі хтосьці купляе ў яго адразу два дзесятка п'явак, дык трэці можа набыць па цане… усяго за 10 штук! Сучасныя жыццёвыя рэаліі набываюць папрашайніцтва Лісы Алісы i Ката Базіліо: маўляў, мы не мясцовыя, падайце на лячэнне, бо на хлеб не хапае, а выпіць хочацца. Кульмінацыяй жа падобных пераасэнсаванняў становіцца запальны танец Лісы Алісы на стале ў карчме "Трох печкуроў" (здаецца, дзякуючы гэтаму фрагменту, на спектакль дзяцей будуць вадзіць не толькі, як звычайна, мамы, але i, з асаблівай ахвотай, таты).

Сярод найбольш каштоўных знаходак – "павучыная" пластыка (Дзмітрый Якубовіч), лялечны (а не толькі жывы) П'еро, якому Мальвіна ў думках (i ў сваей "арыі") прызнаецца ў каханні, уменне стварыць адчуванне вялікай "масоўкi" з лічаных чалавек (асабліва ў сцэне кірмашу, кaлi артысты балета раз'язджаюць на самакатах), дэталёвая распрацоўка характараў не толькі, здавалася б, другасных персанажаў, але i прадстаўнікоў усё той жа масоўкі. Начальнік паліцыі (Юрый Hociкаў), напрыклад, набывае рысы фанабэрыста-няўрымслівага першакласніка: са смакам падсілкоўваецца багетам, ганарліва пускае мыльныя бурбалкі, кідаецца на кніжку з малюнкамі, забыўшыся пра ўсё на свеце.

Бадай, упершыню ўдзел у дзіцячым спектаклі стаў для артыстаў не дадатковай нагрузкай (падумаеш, зайчыкам пад елачкай скакаць), а гонарам. I новай прыступкай да творчых вяршынь! Бо калі артысты маюць магчымасць раскрыць многія нечаканыя, раней незапатрабаваныя якасці свайго таленту, калі ўсе дзейныя асобы лічацца галоўнымі (кожны ў сваей сцэне), дык чаго ж здзіўляцца, што ўсе працуюць з задавальненнем! Так, для Алы Лукашэвіч, спрактыкаванай на амплуа травесці яшчэ ў "Мэры Попінс", чарговай прыступкай сталася роля гарэзы-Бураціна, для Кацярыны Дзегцяровай – П'еро, для разважлівага Анатоля Касцецкага – нязвыкла няшчасны Карабас Барабас, для звычайна стрыманай Юліі Шпілеўскай, кар'ера якой пачалася з купалаўскай "Паўлінкі", – гэткая задзірыста-заліхвацкая Аліса-вамп. А якой энергетыкай патыхае ад Эдуарда Мартынюка (Кот Базіліо)! Дый хору давялося не толькі спяваць, але i квакаць, i набліжацца паводле пластыкі да падрыхтаваных танцоўшчыкаў. А колькі сярод харавой моладзі было знойдзена годных прэтэндэнтаў на сольныя партыі!

Настальгія ж па "казках нашага дзяцінства", поўных светлай, узвышанай чароўнасці, засталася ў постаці i саладжава-замілаванай інтанацыі Цвыркуна (Людміла Літошык), які ў сваім касмічна-залатым убранні нагадвае хутчэй Светлячка. А яшчэ – ў фінальных кінакадрах з даўнішняга савецкага мульціка пра Бураціна. Настальгія па традыцыйнай ТЮГавай эстэтыцы – ў сцэне "вырабу" Бураціна з вялізнага карча. Мастак-пастаноўшчык Андрэй Меранкоў таксама спалучае ў сцэнаграфіі традыцыйна-мінулы "рэалізм" (белыя гарлачыкі з падсветкай, выява ачага на сцяне ў Таты Карла) з кідкімі прыкметамі сучаснасці (заднік у выглядзе кінаэкрана, на якім з'яўляюцца i надпісы месца дзеяння, i нават словы песень). А якой пярэстасцю фарбаў (мастак Юлія Бабаева) мільгацяць сцэнічныя стрoi! Дырэктар – мастацкі кіраўнік тэатра Аляксей Ісаеў невыпадкова падкрэсліў, што гэты спектакль (iзноў-такі ўпершыню для дзіцячых пастановак) каштаваў столькі, колькі паўнавартасны дарослы.

Што ж, калі наш "Бураціна" атрымаўся не "паленам неачэсаным", дык, трэба спадзявацца, яго і ў далейшым не падточаць жучкі-чарвячкі абыякавасці выканаўцаў і чорная зайздрасць калег. Наадварот, калі ён дадаў да назвы сайтаўскія "ініцыялы", дык павінен час ад часу папаўняцца. Сапраўды, спектаклю ёсць, што ўдасканальваць. І найперш – засвойваючы "азбуку" новай гукавой, светлавой і асабліва лазернай тэхнікі, нядаўна прыдбанай тэатрам. Бо тады стане зразумела, якое такое "шчасце" знайшоў Бураціна за патаемнымі дзвярыма – сучасныя тэхналогіі.

Надзея БУНЦЭВIЧ.
Культура. – 2003. – 27 снеж. – 2 студз.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: