Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Гісторыя стварэння" яшчэ не завершана (1992 г., Мастацтва)

"Гісторыя стварэння" яшчэ не завершана (1992 г., Мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

"ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ" ЯШЧЭ НЕ ЗАВЕРШАНА

Падчас прэм'еры "Джуліі" амаль ва ўсіх анонсах са смуткам заўважалі, што гэты мюзікл быў напісаны значна раней, дзесяць гадоў чакаў свайго ўвасаблення на сцэне, і – вось, нарэшце, ён пастаўлены дзякуючы ініцыятыве рэжысёра Б. Уторава. Сапраўды, прыкра, калі добрыя беларускія партытуры не гучаць. Але той спектакль, што ідзе зараз у тэатры музкамедыі, – гэта ў параўнанні з першай рэдакцыяй зусім іншы твор: часткова змянілася лібрэта, напісана амаль новая музыка (за выключэннем некаторых мелодый), а ў вершаў наогул з'явіўся новы аўтар – Марына Кандрусевіч. Нішто сабе "рэдакцыя"!

Што ж прымусіла кампазітара пайсці на гэта? Ці ён у рэшце рэшт зразумеў справядлівасць колішняй забароны Міністэрства на пастаноўку першай версіі, дзе адзначалася няўдалае лібрэта з сексуальным ухілам? Не, праз дзесяць гадоў У. Кандрусевіч зразумеў іншае: што сёння пісаў бы інакш. I – напісаў.

З варыянта 1982 г. атрымаўся б неблагі побытавы спектакль – апавяданне пра лёс славутай артысткі. I хаця ўжо тады твору была нададзена форма ўспамінаў Джуліі пра сваё жыццё, усё астатняе дзеянне вялося паслядоўна. Музыка ў гэтым кантэксце існавала ў якасці традыцыйных нумароў, што перамяжаліся з размоўнымі дыялогамі. Харавыя эпізоды таксама не былі ў поўнай меры адцягнутымі ад сюжэта: "Хор журналістаў" працягваў дзеянне і ўзбагачаў яго яшчэ адной камічнай рысай. Першая рэдакцыя, такім чынам, – гэта хвалепадобная лінія з уздымамі і спадамі, дзе музычнае асяроддзе мае сваё гарызантальнае развіццё, паралельнае дзеянню.

Другая рэдакцыя "Джуліі" – нешта накшталт пункціру, дзе асноўныя падзеі сюжэта перабіваюцца разважаннямі пра іх, часам вельмі глыбокімі. Музычнае асяроддзе ўяўляе сабой адыход у іншую прастору, дзе пануе асацыятыўнае мысленне. Толькі адзін нумар мае непасрэднае дачыненне да тэмпарытму дзеяння – "Тэлефонная размова" Джуліі і Тома. Але ж ён напісаны на празаічны тэкст і хутчэй падобны на рытмізаваны дыялог, чым на традыцыйны дуэт. У мюзікле наогул няма ніводнага любоўнага дуэта ў агульнапрынятым сэнсе, бо "Гальфстрым кахання" замяняе яго толькі часткова. (Па задуме аўтара, гэты нумар павінен адбывацца ў грымёрнай Джуліі, калі яна ўспамінае Майкла. У пастаноўцы ён ператвораны ў яе канцэртнае выступленне на сцэне, што, безумоўна, надае музыцы неўласцівую ёй знешнюю патэтыку). Хор канчаткова адхіляецца ад дзеяння, адыгрываючы ролю каментатара.

Усе гэтыя змены змаглі з'явіцца дзякуючы пэўнай перапрацоўцы лібрэта, і ў першую чаргу за кошт новых вершаў. Але адыходы ў сферу асацыятыўнага мыслення ўзнікаюць не толькі ў паэтычных радках Дапамагаюць гэтаму і жанрава-стылявыя "падказкі" ў музыцы: блюз (Песня Майкла), пародыя на савецкія вакальна-сімфанічныя творы ваеннай тэматыкі (Хор патрыётаў), "забойны" шлягер ("Шалёныя думкі") і г. д.

Музыка стала больш разнастайнай, узмацніліся трагічныя ноткі ў абмалёўцы Джуліі (тэма вакалізу, "Ноч на Пікадылі", "Пясочны гадзіннік"). Адзначым таксама большую патрабавальнасць пры адборы музычнага матэрыялу, адсутнасць "прахадных" тэм, запамінальнасць лейтматыўных характарыстык, ужыванне поліфанічных сродкаў, багатую аркестравую фактуру. Так, ужо першы варыянт вабіў прафесійным падыходам да аркестра, другім жа з'яўляецца нават эксперыментальны пошук: бас-гітара, напрыклад, іграе ў нязвыклым рэгістры, гітара-сола мае флажалетную тэхніку, паўпрыціснуты струны. 

...Музыка першай рэдакцыі засталася пакуль не скарыстанай у іншых творах кампазітара. Але не гэта турбуе зараз аўтара, а тое, як жыве сёння спектакль. Адбыліся новыя ўводы артыстаў: Г. Казлоў (Майкл), В. Сердзюкоў (Журналіст). Змянілася выканаўца ролі служанкі Эві. У трактоўцы I. Скорабагатавай яна, нягледзячы на скептыцызм натуры, лепш за іншых разумее Джулію, усведамляе каштоўнасць яе таленту і па-чалавечы спачувае ёй.

Не мяняецца толькі афармленне спектакля. Адразу ж пасля прэм'еры кампазітару абяцалі даць у фінале "святочны заднік", нейкія жырандолі, люстры (няхай пазычаныя з іншых пастановак), каб вяртанне Джуліі ў тэатр успрымалася як вяртанне ў Храм мастацтва. Але ж усё застаецца па-ранейшаму. Будзем спадзявацца, што "гісторыя стварэння" спектакля не завершана...

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Мастацтва. – 1992. – № 7. – С. 32.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: