Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Калі ласка, на кастынг! (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Калі ласка, на кастынг! (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

КАЛІ ЛАСКА, НА КАСТЫНГ!

press2010-154a Кім Брэйтбург, паспяховы расійскі кампазітар-песеннік, спанатраны ў шоу-бізнесе прадзюсер, які пачынаў кар’еру са сваёй, калісьці культавай, групай "Дыялог", не толькі напісаў больш як 500 песень, але і працуе ў буйных формах г. зв. лёгкага жанру: эстрадная сюіта, рок-опера, мюзікл. Адзін са сваіх новых мюзіклаў "Блакітная камея", які ўжо раскручваецца "до самых до окраин" Расійскай Федэрацыі (напрыклад, ва Уфе, Краснаярску і яшчэ далей), Кім Аляксандравіч прапанаваў паставіць за яе межамі – у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. 

Пасля канцэрта "Дзве сястры – Беларусь і Расія", які адбыўся ў Дзень Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары ў Віцебску" і стаўся, па сутнасці, аўтарскім праектам кампазітара Кіма Брэйтбурга, ён завітаў у Мінск. Прыехаў разам са сваёй творчай камандай, каб узгадніць з дырэктарам БДАМТ Аляксандрам Пятровічам арганізацыйныя моманты супрацоўніцтва і падпісаць адпаведную дамову. З нагоды гэтага візіту тэатр запрасіў журналістаў на інфармацыйную сустрэчу з расійскімі гасцямі.

Хто ж уваходзіць у каманду Кіма Брэйтбурга? Карэн Каваляран – вядомы расійскі хіт-мейкер, паэт, драматург, аўтар тэкстаў больш як 700 песень, паўтары сотні з якіх знаходзяцца ў пастаяннай ратацыі на радыёстанцыях Расіі; сем песень з яго тэкстамі ўдзельнічала ў міжнародных тэлевізійных конкурсах "Еўрабачанне" (адна з іх гучала ў выкананні беларуса Дзмітрыя Калдуна). Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі харэограф і рэжысёр Мікалай Амосаў, які мае і свой калектыў – танцавальны ансамбль "Рускія сезоны". Валерыя Брэйтбург, жонка Кіма Аляксандравіча, – старшы выкладчык Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, адна з вядучых маскоўскіх спецыялістаў у галіне эстраднага вакалу.

Сюжэт мюзікла "Блакітная камея" на лібрэта К. Кавалярана высноўваецца з экзатычных для нас эпізодаў гісторыі Расійскай імперыі, звязаных з князёўнай Тараканавай, імператрыцай Кацярынай ІІ… Прапануецца нечаканы для стацыянарнай акадэмічнай тэатральнай сцэны прынцып самой пастаноўкі: перш чым атрымаць у ёй ролю, прэтэндэнты пройдуць кастынг, прычым стваральнікі спектакля правядуць яго на неверагодна дэмакратычных умовах: прайсці выпрабаванне можа кожны чалавек "з вуліцы", неабавязкова мець дыплом пра музычную, акцёскую ці харэаграфічную адукацыю. Каманда Брэйтбурга абяцае разгледзець у прэтэндэнтах адпаведныя здольнасці, навучыць асновам прафесіі, памагчы раскрыцца на сцэне, паказаць дарогу да творчага развіцця. Яшчэ адзін праект "Народны артыст"? Падабенства ёсць. Але ў адрозненне ад колішняга тэле-шоу, пасля якога разам са святлом у студыі згасала і ўзнёсласць новаспечаных "зорак", тэатральны праект, разлічаны не на адзін сезон, дазволіць яго непрафесійным удзельнікам з кожным спектаклем перажываць дзівоснае пачуццё, якое дае сцэна і жывы кантакт з публікай.

Нашы госці пазнаёміліся з магчымасцямі прафесійнай трупы БДАМТ, але размеркавання роляў не рабілі. Праўда, маладой салістцы Ілоне Казакевіч ужо давялося выканаць раманс князёўны Тараканавай на віцебскім фестывальным канцэрце "Дзве сястры…". Але толькі ў верасні, пасля "ўсеагульнага" кастынга, будзе зроблены канчатковы адбор выканаўцаў на рознаўзроставыя ролі гэтага шматнаселенага маладзёжнага па музыцы і харэаграфіі "касцюмнага" мюзікла. Прэм’ера "Блакітнай камеі" – у лютым 2011 года.

Святлана БЕРАСЦЕНЬ.
Фота Віктара КАВАЛЁВА.
Літаратура і мастацтва. – 2010. – 23 ліп. – С. 3.


На здымку: Валерыя і Кім Брэйтбургі.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: