Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Настаўнік і вучні (1994 г., Літаратура і мастацтва)

Настаўнік і вучні (1994 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

НАСТАЎНІК І ВУЧНІ

Чалавек, які здольны ўспрымадь прыгожае, – ніколі не старэе. Гэтыя словы гучалі лейтматывам на вечары памяці дырыжора Іосіфа Абраміса. Вечар быў арганізаваны Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі. Ужо дзесяць гадоў, як I. Абраміса з намі няма, але памяць пра яго жыве ў сэрцах тых, хто працаваў разам з ім, хто вучыўся ў яго, хто памятае яго за дырыжорскім пультам. Ён амаль 30 гадоў быў дырыжорам у ДАВТе Беларусі, а апошнія тры гады свайго творчага жыцця (1979-82) узначальваў аркестр тэатра музычнай камедыі.

Цяпер справу вядомага музыканта працягваюць ягоныя вучні. За час педагагічнай дзейнасці ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі I. Абраміс падрыхтаваў 20 дырыжораў, якія працуюць сёння ў музычных калектывах рэспублікі і за яе межамі. У правядзенні вечара памяці прынялі ўдзел яго выпускнікі: Міхаіл Казінец – галоўны дырыжор аркестра імя I. Жыновіча; Уладзімір Рыжкоў – галоўны дырыжор Брэсцкага сімфанічнага гарадскога аркестра; Леанід Іваноў – галоўны дырыжор аркестра народных інструментаў Магілёўскага педагагічнага факультэта Беларускай акадэміі музыкі; Галіна і Віктар Малых – дырыжоры з Навалолацка, Віктар Валатковіч – дацэнт універсітэта культуры.

Асноўную частку праграмы падрыхтаваў галоўны дырыжор тэатра музычнай камедыі Аляксандр Сасноўскі – любімы вучань I. Абраміса. У канцэрце ўдзельнічаў нядаўні выпускнік Акадэміі музыкі Вячаслаў Чарнуха, які цяпер таксама працуе ў тэатры музычнай камедыі.

Як і звычайна ў вялікія святы, сімфанічны аркестр тэатра размясціўся на сцэне, потым яго змяніў аркестр народных інструментаў з Магілёва. Мяняліся за пультам дырыжоры, чаргаваліся разнастайныя нумары. Выконваліся творы Свірыдава, Хачатурана, Бабаджаняна, дуэты і арыі з аперэт Кальмана, Легара, Штрауса, гучала народная музыка. Цікавым было выступленне хору а капэла пад кіраўніцтвам Тамары Гулінай. Жвавай і вясёлай атрымалася сцэна з народнай камедыі Р. Суруса "Несцерка", дырыжорам-пастаноўшчыкам якой быў I. Абраміс. На гэты раз за пультам стаяў ягоны вучань – В. Валатковіч.

Аднак – дырыжоры-вучні I. Абраміса не толькі станавіліся за пульт, многія з іх цёпла расказвалі пра свайго настаўніка. Цікавым і хвалюючым было выступленне М. Казінца, а У. Рыжкоў нават прачытаў вершы, прысвечаныя I. Абрамісу. З успамінамі выступалі таксама іншыя вядомыя музыканты, са словамі ўдзячнасці да арганізатараў вечара звярнулася дачка I. Абраміса, таксама музыкант. Нават тыя, каму не давялося ведаць I. Абраміса, з цікавасцю слухалі ўспаміны пра яго. Бо гэта – жывая гісторыя беларускага музычнага мастацтва. Пасля заканчэння Мінскага музычнага тэхнікума ў 1933 г. I. Абраміс спачатку працаваў аркестрантам у вандроўнай трупе Уладзіміра Галубка, потым – у аркестры Першага БДТ. Пазней – гады вучобы ў кансерваторыі і насычанае падзеямі культурнае жыццё, паралельна з вучобай праца ў оперным тэатры... У цікавых дэталях аповядаў-успамінаў паўставала перадваеннае культурнае жыццё сталіцы.

Шчырая атмасфера вечара была пазначана высокай музычнай культурай. I ў гэтым вялікая заслуга вядучай – музыказнаўцы Іны Зубрыч. Дзякуючы яе адточанаму прафесіяналізму мерапрыемства набыло значэнне творчай акцыі, а не прайшло як звычайны юбілейны канцэрт. А ініцыятыва ў правядзенні вечарыны належыць дырэкцыі тэатра музычнай камедыі, дзе вельмі шануюць памяць I. Абраміса.


Зоя ЛЫСЕНКА.
Літаратура і мастацтва. – 1994. – 18 лістап.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: