Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Калі перашкаджаюць супярэчнасці (1972 г., Вячэрні Мінск)

Калі перашкаджаюць супярэчнасці (1972 г., Вячэрні Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

КАЛІ ПЕРАШКАДЖАЮЦЬ СУПЯРЭЧНАСЦІ

Мінчане любяць аперэту. Няцяжка здагадацца, з якой радасцю яны сустрэлі вестку аб адкрыцці тэатра музычнай камедыі. Больш як год назад тэатр паказаў сваю першую работу. 3 таго часу пастаўлен шэраг спектакляў, але... 

За гэтым "але" тоіцца адваротны бок папулярнасці жанра – як толькі навізна перастала сама па сабе прыцягваць гледачоў, выявіўся істотны крытэрый іх адносін да тэатра. Крытэрый гэты – патрабаванне высокага мастацкага ўзроўню спектакляў. Задаволіць яго маладому калектыву не заўсёды было пад сілу. Тут, зразумела, як звычайна ў такіх выпадках, меліся аб'ектыўныя прычыны: змена кіраўніцтва тэатра, неўкамплектаванасць саставу, недахоп часу. Але глядач, паўтараю, ацэньвае работу тэатра, улічваючы толькі прапанаваны яму сёння спектакль. Таму, на мой погляд, за апошні год колькасць аматараў аперэты ў нашым горадзе, відаць, крыху зменшылася. Хоць, дзеля ісціны, трэба сказаць, што ў некаторых пастаноўках, такіх, як "Халопка" або "Фіялка Манмартра", сустракаюцца элементы сапраўднага мастацтва аперэты. Праўда, іх яшчэ нямнога, але і гэта дастаткова, каб верыць у магчымасці творчага калектыву... 

І вось афіша з назвай новай прэм'еры – "Сільва" I. Кальмана. Аперэта славутага венгерскага кампазітара стала класічнай. Вядомы і класічныя яе рашэнні. Тым больш нечаканы "пейзанскі антураж", які царствуе на сцэне ўжо ў першай дзеі (рэжысёр-пастаноўшчык В. Вярбоўская). Зразумела, кожны мастак мае права на эксперымент. Ёсць, аднак, межы і для эксперыменту. 

На мой погляд, сваім правам В. Вярбоўская карыстаецца не заўсёды ўдала і не заўсёды паслядоўна. Чым растлумачыць тую супярэчнасць, якая ўзнікае паміж амаль фальклорнай абстаноўкай на сцэне і вобразам Сільвы, які не ўяўляецца па-за сценамі кабарэ, па-за падмосткамі сцэны? 

Гэта супярэчнасць тым больш крыўдная, што ў шэрагу сцэн (і ў якасці прыкладу можна прывесці амаль ўвесь другі акт) В. Вярбоўская паказвае даволі высокае прафесійнае майстэрства і імкненне да своеасаблівых, нетрадыцыйных рашэнняў. Прычым рашэнні гэтыя аказваюцца дакладнымі і цікавымі. 

Ацэньваць работу акцёраў у гэтым спектаклі складана. Самы вялікі папрок тут, напэўна, трэба адрасаваць не акцёрам, а зноў жа рэжысёру-пастаноўшчыку, якому не ўдалося стварыць адзінага ансамбля выканаўцаў. Сапрана Н. Белавусавай (Сільва) з цяжкасцю спалучаецца з барытонам К. Лосева (Эдвін). Прыцягваюць манера трымацца на сцэне Н. Белавусавай, яе мяккае абаянне, пластычнасць рухаў. Маючы добра пастаўлены голас, актрыса ў шэрагу эпізодаў спектакля дэманструе высокі ўзровень выканання. Славутая арыя з другой дзеі "Помнишь ли ты..." адкрывае высокія магчымасці лірычных граняў даравання актрысы. На жаль, горш справа абстаіць з драматычнай акрэленасцю вобраза Сільвы... Зняважаная чалавечая годнасць – вось думка, якая складае глыбінную драматычную аснову вобраза гераіні. Але яна застаецца толькі прыкладным момантам ў трактоўцы ролі Н. Белавусавай. Усё ж верыцца, што таленавітая актрыса зможа пераадолець пэўную абмежаванасць створанага ёю вобраза... 

Выдзяляюцца ў спектаклі работы В. Фаменкі (Боні) і Ю. Лазоўскага (Леапольд). Акцёр В. Фаменка валодае нямоцным голасам, але рэдкае абаянне, дзіўная лёгкасць рухаў дазваляюць яму намеціць цікавы характар. Ю. Лазоўскі прадстаўляе нам закончаную работу, драматычны стрыжань якой распрацаван да найдрабнейшых дэталяў. 

Князь Леапольд фанатычна верыць у арыстакратычны ідэал адносін да чалавека. Тым больш кантраснае яго расчараванне, калі ён даведваецца праўду аб мінулым сваёй жонкі, былой прымадоны вар'етэ. Дакладнасць драматычнага малюнка ролі дазваляе Ю. Лазоўскаму напоўніць вобраз Леапольда сапраўднай, крыху гратэскнай камедыйнасцю. У артыста цудоўна развіта пачуццё меры, якога, дарэчы, недастае Т. Брагінай. У цэлым створаны ёю вобраз цікавы. Але ў сцэне апошняга наведання вар'етэ, дзе пэўная стрыманасць выканання, верагодна, падкрэсліла б драматызм лёсу Ангільты, вымушанай утойваць свае сапраўдныя пачуцці і імкненні, густ здраджвае актрысе і яна, клапоцячыся толькі аб "відовішчнасці", яўна перайграе. 

Такім чынам, спектакль завершан. Уражанне ён пакідае дваістае. Але вялікая, хоць і не зусім дасканалая работа рэжысёра, акцёраў, аркестра (дырыжор Г. Хананьеў) – у наяўнасці. У "Сільве" ёсць тое, што дае падставы для веры гледачоў у творчыя магчымасці маладога тэатра. 

В. САЛЕЕЎ. 
Вячэрні. Мінск. – 1972. – 20 сак.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: