Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Дапытлівасць майстра (1978 г., Літаратура і мастацтва)

Дапытлівасць майстра (1978 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ДАПЫТЛІВАСЦЬ МАЙСТРА

У творчай біяграфіі Ніны Равінскай ёсць ролі, якія нібы па прыступках вялі актрысу да сапраўднага майстэрства. Такой была Шура ("Блакітны гусар") – вобраз, які быў падказаны лёсам рэальнай "кавалерыст-дзяўчыны" Надзеі Дуравай. Па-юнацку шчырая, жыццярадасная і праўдзівая натура, гэтая гераіня Н. Равінскай яшчэ і высокапаэтычная. Актрыса, іграючы ролю, зыходзіла з канкрэтнага характару і шукала тыповыя рысы рускай дзяўчыны – гарачай патрыёткі сваёй краіны. 

Калі мы бачым яе на сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, то акурат гэтае ўменне заставацца аперэтачнай у лепшым сэнсе слова і адначасова шукаць у ролі яе жыццёвы грунт, жывую канкрэтнасць чалавечага характару і прываблівае нас. Сама ж яна ніколі не задавальняецца знойдзеным. 

– Я пераканана, што ў любой ролі я не дадала многага, – гаворыць Н. Равінская. – Гэта, вядома, пакутліва. Адыграў спектакль, глядач прымае, а ты ідзеш дамоў і такое адчуванне, што нешта не тое, нечага не хапае. Вось такое пакутлівае пачуццё, мабыць, і рухае нас, акцёраў, наперад, робіць сучаснымі... 

Ужо будучы заслужанай артысткай РСФСР, яна паступае ў Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных. З вялікай цеплынёй і цяпер успамінае актрыса педагогаў Н. Шпілер, М. Максакаву, А. Маскаленка, Г. Мальцаву, В. Першыну, якія навучылі яе падыходзіць і да "лёгкага жанру" з самых сур'ёзных, па-сапраўднаму высокамастацкіх пазіцый. У Мінск Ніна Антонаўна прыехала з вялікім акцёрскім багажом створаных раней вобразаў. I неўзабаве заняла ў калектыве Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі становішча надзейнага майстра. 

Дарэчы, так збылася яе даўняя мара працаваць у родным горадзе, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва. Тут настаўнічаў бацька, тут загінула сястра – удзельніца Мінскага падполля. I гэтыя ўражанні, гэтае водгулле эмацыянальнай памяці таксама ўваходзяць у партытуру яе сцэнічных вобразаў, калі тэатр ставіць сучасныя творы. 

Простая, неспакойная Агата ("Паўлінка"), жорсткая, фанатычная эсэсаўка Эвеліна ("Чацвёра з вуліцы Жаны"), прыгажуня Ілона, якая скарае гледачоў іскрыстым, бадзёрым, тэмпераментным танцам, выразным голасам ("Цыганскае каханне"), жаноцкая, злёгку іранічная Дона Люцыя... Мазаіка зусім адметных роляў! 3 шумам і напускным незадавальненнем жыла на сцэне яе Клава Калінкіна ў спектаклі "Патрабуецца гераіня" – бойкая пасыльная з магазіна кветак. Яна прызвычаілася да сваіх абавязкаў і выконвае іх машынальна, дзелавіта хавае і "чаявыя". I раптам замірае, нібы здранцвела: у маладой жанчыне, якой яна прынесла велізарны кошык кветак, Клава пазнае адну з дзяўчынак, выратаваных ёю ў дні вайны. Успамінае, як вывозіла дзяцей з блакіраванага Ленінграда – і за смеласць звалі яе на перадавой сястрычкай-франтавічкай. I мы пачынаем разумець, што ёй сумна без сапраўднай справы, без клопатаў аб людзях. Перад намі ўжо новая Клава – душэўна памаладзелая, няўрымслівая. Гэта не адно толькі "выкананне" ролі: у вобраз прыўнесена штосьці ад жыццёвых назіранняў актрысы і ад роздуму аб лёсе жанчын. 

Уменне ўзяць з матэрыялу п'есы значна больш, чым "ляжыць на паверхні", і было той каштоўнай якасцю Н. Равінскай, якая саслужыла добрую службу на ўсім яе сцэнічным шляху служэння сцэне і асабліва каштоўная цяпер, з пераходам на характарныя вобразы. Пераход гэты адбыўся натуральна і непрыкметна, узбагаціўшы і пашырыўшы яе творчую палітру. Мне здаецца, што арсенал творчасці Н. Равінскай невычарпальны, бо яна арганічна звязана з жыватворным асяроддзем. 

Л. БЯСПРАЗВАННАЯ. 
Літаратура і мастацтва. – 1978. – 16 чэрв. – С. 11.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: