Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Суладдзе (1980 г., Літаратура і мастацтва)

Суладдзе (1980 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

СУЛАДДЗЕ

"Люблю настольны тэніс і тэатр", – гаворыць акцёр Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР Сяргей Шчапаў, майстар спорту па настольным тэнісе. 

Добра вядомы ён прыхільнікам аперэты па спектаклях "Несцерка", "Марыца", "Цыганскі' барон", "Сільва" і іншых. У натоўпе вы яго адразу заўважыце і з першага погляду ахарактарызуеце як спартсмена. Толькі калі пачне гутарку, убачыце бляск вачэй, выразны жэст, усмешку, засумняваецеся: а можа, акцёр? Аказваецца, не памыліліся ў абодвух выпадках. 

Сяргей Шчапаў займаецца настольным тэнісам з самага дзяцінства. Прыгадвае, як калісьці летам прыязджаў да бабулі ў Іванава і, затаіўшы дыханне, назіраў, як хлапчукі гуляюць у тэніс. Нават не верыў вачам, што так прыгожа можна трымаць у руках ракетку. Была ў руках хлапчукоў нейкая дзівосная пластычнасць, зграбнасць. Пазней, у Маскве, стаў чэмпіёнам па настольным тэнісе сярод студэнтаў вышэйшых тэатральна-мастацкіх устаноў. 

– Настольны тэніс прыгожы від спорту, – гаворыць Сяргей, – выпрацоўвае рухавасць, хуткасць рэакцыі. Мне, як акцёру-вакалісту, ён вельмі патрэбны... Акцёр, які любіць і разумее другія віды мастацтва – жывапіс, музыку, кіно, любіць і спорт. Бо перш за ўсё гэта павага да сваёй прафесіі: ты абавязаны ведаць як мага больш, быць заўсёды ў форме. Па-другое, гэта павага да чалавека, вера ў яго бясконцыя магчымасці. Гэта павага і да прыроды, якая стварыла феномен чалавека... 

Можа, я паўтараюся, але правільна кажуць, што ў тэатра і спорту вельмі многа агульнага, – гаворыць Сяргей. – I, галоўнае, што іх яднае – гэта імправізацыя, якая існуе і на сцэне, і ў спорце. Бывае, у акцёра так ігра пойдзе, што ў колькі разоў ужо сыгранай ролі ён адкрывае для сябе штосьці новае, нечаканае. Адбываецца цуд! Нездарма ж кажуць, што нельга іграць – ні ў тэатры, ні ў спорце – па зададзеных, завучаных схемах... 

Тэатр не церпіць фальшу. I спорт дапамагае акцёру не дапусціць яго. Ён многаму вучыць, выхоўвае сапраўдныя пачуцці. Пацвярджае, што чалавек, які займаецца акцёрскім рамяством, павінен сам усё перажыць, перапакутаваць, каб потым, на сцэне, ён не стаў гадаць, як трэба плакаць і радавацца.

В. ПЯЧОРЫНА. 
Літаратура і мастацтва. – 1980. – 8 жн. – С. 15.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: