Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Вернасць праўдзе (1981 г., Вячэрні Мінск)

Вернасць праўдзе (1981 г., Вячэрні Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ВЕРНАСЦЬ ПРАЎДЗЕ

Цішыня разлілася па холах, фае і залах. Пуста і за кулісамі, ціха ў артыстычных пакоях, насычаных моцным пахам грыму і пудры. Тэатр быццам замёр, набіраючыся сіл перад вячэрнім спектаклем. I толькі са сцэны даносіцца прыглушаны стук малаткоў – ставяць дэкарацыі. 

У грымёрнай у святле настольнай лямпы, паклаўшы рукі на калені, задумалася Паўлінка – салістка Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР Наталля Гайда. Сёння яна прыйшла сюды раней. Успомніла свой дэбют: адкрыццё ў Мінску новага музычнага тэатра, прэм'еру аперэты Ю. Семянякі "Пяе "Жаваранак". Галоўную ролю – савецкай разведчыцы Ірыны тады іграла яна. Той спектакль прынёс ёй заслужаны поспех і прызнанне гледачоў. 

Пазней Н. Гайда скажа аб сваёй першай рабоце: "Вобраз Ірыны для мяне, бадай, адзін з самых любімых. З яе характарам супалі мае думкі, уяўленні аб гераінях Вялікай Айчыннай вайны. I хоць я не была на фронце, але вельмі востра адчуваю ўсё тое, што перажылі нашы савецкія жанчыны ў тыя суровыя гады". 

Асаблівае месца ў творчасці актрысы займае роля Паўлінкі ў аднайменнай народна-бытавой музычнай камедыі Ю. Семянякі. Усё прыцягвае ў гэтым вобразе, створаным Н. Гайдай: пяшчотны лірызм, душэўная чысціня, мяккасць і шчырасць. Разам з тым, у ім і сакавіты народны гумар, і цвёрдасць характару, і мэтанакіраванасць, і жывы практычны розум, і вера ў дабрату людзей. 

– Мы ўсе вельмі хваляваліся, калі была прынята да пастаноўкі "Паўлінка", – расказвае актрыса. – Вядома, я не раз пабывала ў музеях, у купалаўцаў. Але ж гэта драматычны тэатр. А ў нас іншы жанр, значыць, і падыход да драматургічнага матэрыялу іншы. Многае вызначыла музыка – яркая, пявучая, насычаная народнымі мелодыямі. I нарадзіўся спектакль – поўны энергіі, радасці жыцця, святочны, маляўнічы, з гумарам... 

Наталля Гайда – выканаўца з зайздросным дыяпазонам. Яна ўмее сябе знайсці ў самых, здавалася б, папулярных ролях. Кальманаўская "Каралева чардаша" Сільва, прадаўшчыца кветак Віялета ў "Фіялцы Манмартра", пакутуючая графіня Марыца, легараўская страсная Зорыка з "Цыганскага кахання"... I ў адным радзе з імі – галерэя гераінь у такіх творах савецкіх кампазітараў, як "Вольны вецер" I. Дунаеўскага, "Увага, здымка!" А. Эшпая, "Чацвёра з вуліцы Жанны" А. Сандлера, "Несцерка" Г. Суруса, "Старыя дамы" А. Фельцмана і многія іншыя. Яны раскрываюць багатую палітру псіхалагічных фарбаў, якой карыстаецца актрыса для стварэння вобраза. 

На алтар любімаму мастацтву Н. Гайда прынесла адчувальную музычнасць, пластычнасць, найвялікшую шчырасць. Аперэтачныя штампы яе не закранулі. У кожнай ролі яна паказвае праўду характару, арганічна карыстаючыся ўсімі сродкамі сцэнічнага адлюстравання. Артыстка тонка адчувае задуму кампазітара, ніколі не творыць па-за музыкай, а быццам пераплаўляе сваё ўспрыманне меладычнай фразы ў сцэнічны вобраэ. Яна валодае не толькі тонкай музычнасцю, але і зайздроснай здольнасцю пераходзіць ад дыялога да спявання, ад спявання – да танца. 

...Дзесяць гадоў таму назад, калі ў Мінску ствараўся тэатр музычнай камедыі, у трупу была прынята маладая актрыса. Яна прыйшла сюды з Дзяржаўнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета БССР. I, безумоўна, "знайшла сябе" ў аперэце, а гэты жанр знайшоў у яе асобе яшчэ аднаго сапраўды "вернага рыцара". 

Сёння Н. Гайда – адна з тых, хто заслужыў найвялікшую любоў гледачоў. Сыграна многа роляў – розных, непадобных. Можна сказаць, што актрыса вырасла ў сапраўднага майстра жанру, і кожны новы вобраз – адкрыццё нечаканых якасцяў яе таленту. Наталля Віктараўна выдатна адчувае рытм жыцця, духоўны настрой сучасніка. 

За заслугі ў развіцці беларускага тэатральнага мастацтва і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Н.В. Гайда ўдастоена высокага звання народнай артысткі БССР.

З. ФЕДЧАНКА. 
Вячэрні Мінск. – 1981. – 2 студз.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: