Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Юбілейныя гастролі (1981 г., Віцебскі рабочы)

Юбілейныя гастролі (1981 г., Віцебскі рабочы)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ЮБІЛЕЙНЫЯ ГАСТРОЛІ

Дзесяць гадоў мінула з таго часу, як на тэатральнай афішы Мінска з'явілася новая назва – Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР. Упершыню ён адкрыў заслону, паказаўшы мінскаму гледачу музычную камедыю кампазітара Юрыя Семянякі "Спявае жаваранак". З таго часу Юрый Уладзіміравіч стаў верным сябрам нашага тэатра. "Тыдзень вечнага кахання", "Паўлінка", "Сцяпан – вялікі пан" з'явіліся плёнам творчай садружнасці кампазітара і тэатра. У розны час на сцэне тэатра ішлі "Вольны вецер" I. Дунаеўскага, "Пацалунак Чаніты" Ю. Мілюціна, "Чацвёра з вуліцы Жанны" О. Сандлера, "Каўказская пляменніца", "Чацвёрты пазванок" Р. Гаджыева і многія іншыя.

Па традыцыі тэатр адкрые свае гастролі ў Віцебску аперэтай "Паўлінка". За перыяд гастроляў мы пакажам віцебскаму гледачу "Бабін бунт" Я. Пцічкіна, "Старыя дамы" А. Фельцмана, "Мая жонка – манюка" В. Ільіна і В. Лукашова.

Вялікую ўвагу тэатр удзяляе фарміраванню нацыянальнага рэпертуару. Некалькі год назад паспяхова прайшла на нашай сцэне прэм'ера народнай музычнай камедыі кампазітара Рыгора Суруса "Несцерка" па шырока вядомай п'есе Віталія Вольскага (лібрэта А. і В. Вольскіх). Ведаючы вашага "Несцерку", які стаў класікай, мы з вялікім хваляваннем прадстаўляем на суд гледачоў свайго. Віцебскаму гледачу мы пакажам таксама прэм'еру аперэты, якая больш ста гадоў не сходзіць са сцэны тэатраў свету, – "Лятучую мыш" I. Штрауса. Над яе пастаноўкай працавалі галоўны рэжысёр тэатра Анатоль Малчанаў, галоўны дырыжор заслужаны дзеяч мастацтваў Іосіф Абраміс, галоўны балетмайстар Віталій Бутрымовіч, галоўны хармайстар Нэлі Андросава.

Юным гледачам мы пакажам "Беласнежку і сем гномаў" Э. Калманоўскага і новы спектакль "Трубадур і яго сябры" Г. Гладкова, у якім рабяты зноў сустрэнуцца з палюбіўшыміся героямі вядомых мультфільмаў.

У Віцебск тэатр прыедзе ў поўным саставе – каля 200 чалавек. Сярод іх народная артыстка БССР Наталля Гайда, заслужаныя артысты БССР Вячаслаў Фаменка, Віктар Шаўкалюк, Юрый Лазоўскі, заслужаная артыстка РСФСР Ніна Рэвінская, заслужаны артыст УССР Арнольд Ранцанц, артысты Вікторыя Мазур, Уладзімір Лінкевіч, Канстанцін Лосеў, Віктар Бажэнаў. Віцябчане пазнаёмяцца з нашай творчай моладдзю – салістамі Валянцінай Пятліцкай, Нінай Харужэнкай, Генадзем Нікіціным, дырыжорамі Віктарам Валатковічам і Аляксандрам Сасноўскім і іншымі.

А. ЗАЛЁТНЕЎ,
памочнік галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР.
Віцебскі рабочы. – 1981. – 20 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: