Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Усё пачалося з цукеркі (1983 г., Звязда)

Усё пачалося з цукеркі (1983 г., Звязда)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

УСЁ ПАЧАЛОСЯ З ЦУКЕРКІ

Шэсць гадоў назад я ўбачыў яе ўпершыню. Яна рэпеціравала Чаніту, а ў мяне першая рэпетыцыя ў тэатры. Вельмі хвалююся. Толькі што прыняты ў трупу. Мяне бачылі толькі члены мастацкага савета. На рэпетыцыі ўсе маўкліва прыглядаліся да мяне... 

I раптам падыходзіць да мяне гордая і цудоўная Чаніта і моўчкі частуе цукеркай. Вялікія вочы праменяцца добразычлівасцю, гатоўнасцю дапамагчы: "Трымайся", маўляў. 

Так мы пазнаёміліся. Так мы пасябравалі, і гэтай дружбай я даражу і сёння. 

Гэта была Валянціна Пятліцкая. Актрыса, чый шлях у тэатры "не ўсыпан кветкамі". 

Кожны спектакль для яе – чарговы экзамен на пацвярджэнне звання "актрыса". Яшчэ нядаўна пра Валянціну ведалі нямногія аматары аперэты. У трупу Дзяржаўнага тэатра музкамедыі БССР была прынята пасля заканчэння Белдзяржкансерваторыі імя А.В. Луначарскага ў 1974 годзе, але яшчэ студэнткай спявала ў хоры тэатра, ведала ўсе вядучыя партыі і... не спадзявалася іх спяваць. А пакуль з захапленнем глядзела на акцёраў, асабліва вылучаючы Наталлю Гайду, вучылася ў іх уменню працаваць над роляй, пазнавала тайны нараджэння вобраза і была рада, калі ёй давяралі невялікія эпізадычныя партыі. 

Прайшоў час. I раптам... (як многа ў акцёрскім лёсе залежыць ад гэтага магічнага "раптам") з'явілася на сцэне радасная, бясхітрасная, па-дзявочаму абаяльная Ярынка ў спектаклі "Вяселле ў Малінаўцы". Гэта была яе першая перамога, першая сапраўдная ўдача. Творчая садружнасць з вядомым рэжысёрам Барсегянам прадоўжылася і ў наступным яго спектаклі "Патрабуецца гераіня", дзе Валянціна выканала ролю кінаактрысы. 

У яе паверылі рэжысёр і калегі, яна паверыла ў сябе. З харысткі, гатовай дні і ночы спяваць, радавацца, што іменна ёй даверылі "выносіць падносы" (былі і такія ролі), Валянціна ператварылася ў на дзіва працаздольную, патрабавальную да сябе і да партнёраў на сцэне, заўсёды сабраную актрысу. Ёй сталі давяраць вялікія ролі: так яна з'явілася ў спектаклі "Баядэра", дзе спявала Адэту, так стала трапяткой і лірычнай Зорыкай у "Цыганскім каханні"... 

Валянціна была ўведзена ў ролі імгненна – захварэлі асноўныя выканаўцы. Гэта навучыла яе імгненна ўваходзіць у спектакль, мабілізаваўшы ўсё сваё ўменне і сілы. У гэтыя моманты яна была рэжысёрам сваіх роляў, не дазваляючы сабе спасылацца на адсутнасць поспехаў і рэпетыцый. Так з'явіліся яе Сільва, Паўлінка і Насця з "Бабінага бунту". Насця выдзялялася з гэтага спісу перш за ўсё тым, што яна не толькі ўдакладніла яе амплуа "лірычнай гераіні", але была блізкай ёй па духу і тэмпераменту. 

У гэтым вобразе зліліся разам прыродная жвавасць розуму і назіральнасці. Насця Пятліцкай пакарыла гледачоў і ўдзельнікаў III Усесаюзнага фестывалю творчай моладзі музычных тэатраў, які праходзіў у Мінску ў красавіку мінулага года. Цяпер Валя многа працуе. Цікава выканана роля Соф'і ў спектаклі "Гора ад розуму" – апошняй прэм'еры тэатра. 

Мне заўсёды прыемна сачыць за ёю на рэпетыцыях, назіраць за работай разумнай, інтэлігентнай актрысы. Можна пазайздросціць яе настойлівасці, уменню падпарадкаваць сябе вырашэнню самых складаных творчых задач. Я спадзяюся, што яе Клацільда, якую яна рэпеціруе ў спектаклі "Мілы друг", будзе яшчэ адным пацвярджэннем яе таленту, майстэрства. 

У дзень 8 Сакавіка хачу пажадаць Валянціне шчасця, самага сапраўднага акцёрскага шчасця. Гэта значыць, многа цікавых і разнастайных роляў, верных сяброў, добрых гледачоў. Усяго самага найлепшага. I, вядома ж, дару твае любімыя кветкі і... цукеркі (памятаеш?! – як тады, 6 гадоў назад). 

Твой калега, якога ты калісьці падтрымала, сама яшчэ не моцна стоячы на нагах, якому дапамагла паверыць у сябе і які любіць і цэніць цябе як актрысу і таварыша.

Анатоль КАСЦЕЦКІ, 
Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР. 
Звязда. – 1983. – 8 сак.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: