Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Несцерка дорыць свята (1984 г., Вячэрні Мінск)

Несцерка дорыць свята (1984 г., Вячэрні Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

НЕСЦЕРКА ДОРЫЦЬ СВЯТА

Вось ужо пяць гадоў з нязменным поспехам ідзе на сцэне тэатра музычнай камедыі спектакль "Несцерка". Першыя гукі музыкі, прасякнутай народным меласам, пераносяць гледача ў свет яркага свята. Хутка зменлівыя карціны сцэнічнага дзеяння радуюць маляўнічасцю, добрым гумарам.

Казка пра Несцерку, вясёлага і знаходлівага, які ўстае на абарону бедных, высмейвае тупасць шкаляра-семінарыста Самахвальскага, выклівае адабрэнне гледачоў і смех у зале.

Кампазітар Р. Сурус знайшоў музычны стыль, які ўзбагаціў вобраз знаёмага героя, паказаўшы яго не толькі абаяльным, добрым веселуном, але і рашучым барацьбітом супраць сацыяльнага зла. Музыка камедыі дапамагае раскрываць на сцэне забаўныя сітуацыі, якія стварае Несцерка.

Аўтар аперэты здолеў тонка прыкмеціць асноўныя тэндэнцыі казкі і раскрыць іх у яркай музычнай форме.

Цудоўная казка-п'еса "Несцерка" В. Вольскага, паказаная на сцэне Віцебскага драматычнага Тэатра імя Якуба Коласа яшчэ ў даваенныя гады заваявала шырокую вядомасць. Зараз п'еса перажывае другую маладосць, набыўшы музычныя крылы. Яна трывала ўвайшла ў рэпертуар тэатра музычнай камедыі. Беражліва і тонка перадаўшы характар п'есы, лібрэтыст А. Вольскі і кампазітар нідзе не парушаюць народную стылявую аснову сюжэта, застаюцца вернымі прынцыпу сучаснага асэнсавання фальклору. Менавіта гэты прынцып дазволіў аўтару ды і ўсяму калектыву тэатра стварыць не толькі глыбока нацыянальны спектакль, але і падкрэсліць яго агульначалавечыя рысы, яго гуманістычны характар.

Аўтары аперэты, і перш за ўсё Р. Сурус, сваёй музыкай, заснаванай на вобразах народнай творчасці, расказваюць і раскрываюць чалавечую дабрыню, высокія маральныя якасці сваіх герояў і перш за ўсё Несцеркі. Вось чаму Несцерка выклікае пачуццё глыбокай сімпатыі гледачоў.

Ўвасабляючы ў сабе лепшыя рысы народа, Несцерка нясе яго думкі і жаданні. Ён аб'ядноўвае сялян, скамарохаў, увесь гэты жывы і стракаты натоўп, які прадстае як адзіны вобраз. Ён вызначае народнасць спектакля, яго ідэйна-эстэтычную аснову.

Аперэта "Несцерка" Р. Суруса атрымала шырокае прызнанне гледачоў і трывала ўвайшла ў музычна-тэатральнае жыццё Беларусі.

Р. СМОЛЬСКІ,
заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Вячэрні Мінск. – 1984. – 22 кастр.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: