Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/У цяжкую гадзіну выпрабавання (1984 г., Вячэрні Мінск)

У цяжкую гадзіну выпрабавання (1984 г., Вячэрні Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

У ЦЯЖКУЮ ГАДЗІНУ ВЫПРАБАВАННЯ

Гледачы пазнаёміліся з новай работай Беларускага тэатра музычнай камедыі – спектаклем "Судная гадзіна" (лібрэта А. Макаёнка і А. Вольскага па п'есе А. Макаёнка "Трыбунал". Упершыню на сцэне тэатра – гераічная музычная камедыя. Прыкметы гэтага жанру праявіліся ва ўсім: у музыцы, у рэжысуры, у сцэнаграфіі, у акцёрскіх работах.

– Спектакль гэты мы прысвяцілі саракагоддзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – гаворыць музычны кіраўнік і дырыжор Анатоль Лапуноў. – Увесь калектыў працаваў з вялікай цікавасцю, з захапленнем і творчым уздымам. 

Для кампазітара Рыгора Суруса гэта другая вялікая работа ў тэатры музычнай камедыі. Першай была народная музычная камедыя "Несцерка". Гэты спектакль на Усесаюзным аглядзе-конкурсе музычных спектакляў стаў лаўрэатам. 

– Перада мной стаяла складаная задача, – гаворыць кампазітар Р. Сурус, – хацелася музычнымі сродкамі падкрэсліць значныя ідэі п'есы А. Макаёнка. У партытуры некалькі музычных ліній: гераічная, лірычная, камічная. 

Цёпла выкарыстоўваючы народныя інтанацыі, абрысоўвае кампазітар вобразы герояў, народа. Музычная характарыстыка Радзімы ўражвае сваёй пранікнёнасцю, маштабнасцю – у яе аснове беларуская народная песня "Перапёлачка". Кантрастная музыка, якая малюе вобразы ворагаў, – халодная, жорсткая, злавесная. Кампазітар аркестровымі фарбамі дасягае гратэску, сарказму. Мовай музыкі выказвае нянавісць і гнеў народа. Рэжысёр-пастаноўшчык Барыс Утораў перш за ўсё дабіваўся жыццёвай праўды, глыбіні і маштабнасці ўвасаблення галоўнай тэмы спектакля: тэмы любві да Радзімы. 

– Мы хацелі рассунуць рамкі падзеі, што адбылася ў адной сям'і. У гэтым дапамагае сцэнаграфія заслужанага дзеяча мастацтваў рэспублікі мастака Барыса Герлавана, – расказвае рэжысёр Б. Утораў. – На сцэне ўсё абагулена, сцены хаты адсутнічаюць. Тэма аднаго лёсу вырасла ў тэму сілы духу народнага, у тэму патрыятызму, у тэму Радзімы.

Цікавыя акцёрскія работы. Заслужаная артыстка РСФСР Н. Равінская, якая іграе ролю Паліны, разумее, што яе гераіня не проста адзінкавы вобраз, а адасабленне тысяч жанчын-патрыётак. Хацелася ў адзіным сплаве музыкі і пластыкі на сцэне дабіцца прастаты і жыццёвай праўды.

Выканаўца ролі Цярэшкі Калабка заслужаны артыст БССР Вячаслаў Фаменка таксама лічыць, што вобраз яго героя збіральны: у ім, нібы ў кроплі вады, адлюстраваўся лёс многіх савецкіх патрыётаў у гады вайны. Усе выканаўцы ствараюць адзіны ансамбль.

Кампазітару, рэжысёру і ўсяму творчаму калектыву ўдалося "пералажэнне" драматычнага матэрыялу на музычную аснову. Упершыню драматургія А. Макаёнка атрымала ўвасабленне на музычнай сцэне.

А. ГУРЧАНКОЎ.
Вячэрні Мінск. – 1984. – 14 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: