Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Сотая сустрэча з "Несцеркам" (1987 г., Вячэрні Мінск)

Сотая сустрэча з "Несцеркам" (1987 г., Вячэрні Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

СОТАЯ СУСТРЭЧА З "НЕСЦЕРКАМ"

Відаць, не знойдзецца больш папулярнага ў народзе фальклорнага героя, чым Несцерка. Менавіта ён з даўніх часоў з'яўляецца любімым персанажам беларускіх народных казак і батлеечных спектакляў. Дзякуючы сваёй знаходлівасці і дасціпнасці ён заўсёды перамагае багацеяў і з гонарам выходзіць з самых цяжкіх сітуацый. Казкі аб ім прыцягнулі ўвагу беларускага пісьменніка В. Вольскага. I ў 1940 годзе "Несцерка" быў пастаўлены на сцэне БДТ-2 – цяпер тэатр імя Я. Коласа. На працягу 46 гадоў ён нязменна пачынае кожны новы сезон гэтым спектаклем.

Беларускі кампазітар Р. Сурус пісаў музыку для спектакля "Несцерка", пастаўленага на сцэне тэатра юнага гледача. Але п'еса В. Вольскага, поўная чыста народнага гумару, нечаканых сцэнічных хадоў, уяўлялася яму ў выглядзе не драматычнага, а музычнага спектакля. I вось В. і А. Вольскія напісалі паэтычнае лібрэта музычнага спектакля. Кампазітар бярэцца за работу. I ў 1976 годзе заканчвае музычную камедыю. Першы варыянт не зусім задаволіў аўтара, ды і ў час праслухоўвання ў Саюзе кампазітараў БССР і ў тэатры было выказана нямала заўваг і прапаноў. Больш як два гады спатрэбіліся кампазітару для стварэння новай рэдакцыі спектакля. I, нарэшце, музычная камедыя "Несцерка" ўбачыла святло рампы.

Нямала давялося папрацаваць над ёю дырыжору-пастаноўшчыку спектакля, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР I. Абрамісу. У выніку атрымаўся яркі і самабытны спектакль.

Прэм'ера "Несцеркі" адбылася ў студзені 1980 года. I вось на сцэне музкамедыі – соты спектакль. Першае, на што звяртаеш увагу, паглядзеўшы яго сёння, гэта тое, што ён устаяўся, набыў сапраўдную ансамблевасць, выдатна гучаць хор і аркестр. Вызначылася група вядучых салістаў ды і ўсяго саставу трупы. Цэнтральны вобраз камедыі – Несцерка ў выкананні заслужанага артыста БССР К. Лосева – гэта абаяльны, вясёлы і шчыры чалавек. Артыст не толькі пераканаўча праводзіць сваю складаную ролю, але і выдатна спраўляецца з яе даволі складаным вакалам.

Нямала вясёлых мінут прыносіць слухачам заслужаная артыстка РСФСР Н. Равінская ў ролі Мальвіны. Яна стварыла яскравы вобраз скнарнай, ганарлівай і абмежаванай Ганчарыхі, якая гандлюе на кірмашы гаршкамі і міскамі і любымі сродкамі хоча аддаць за "інтэлігентнага і вучонага" шкаляра сваю дачку насуперак яе жаданням.

Процілегласць Мальвіне яе муж – Мацей. У выкананні заслужанага артыста БССР В. Шаўкалюка – гэта бязвольнае стварэнне, якое толькі ў канцы спектакля рашуча ідзе супраць волі сваёй жонкі. Даволі складаны вобраз напышлівага і, разам з тым, неразумнага шкаляра-семінарыста Самахвальскага вельмі ўдала ўвасобіў на сцэне артыст Г. Казлоў.

Лірычныя героі спектакля – Насця (В. Пятліцкая) і Юрась (Р. Харык). У артыстаў прыгожыя, выдатна пастаўленыя галасы, яны ўпэўнена праводзяць свае партыі.

Нельга не адобрыць работу балетмайстра-пастаноўшчыка, народнага артыста БССР С. Дрэчына, які паставіў у спектаклі беларускія народныя танцы і пантаміму. Заслугоўваюць высокай ацэнкі хор тэатра пад кіраўніцтвам Н. Андросавай і сцэнаграфія спектакля, створаная заслужаным дзеячам мастацтваў БССР Б. Герлаванам. Вынаходлівасцю, добрым густам і многімі пастановачнымі знаходкамі выдзяляецца работа рэжысёра-пастаноўшчыка Б. Уторава.

Пасля спектакля "Несцерка" я сустрэўся з галоўным дырыжорам тэатра заслужаным дзеячам мастацтваў БССР Анатолем Лапуновым і папрасіў яго падзяліцца сваімі думкамі аб спектаклі.

– Сам факт, што музычная камедыя, а тым больш сучаснага аўтара, так доўга не сыходзіць са сцэны, сведчыць аб яе высокіх мастацкіх якасцях і жыццяздольнасці. Часта бывае так, што чым больш спектакль не сыходзіць са сцэны, тым больш ён "расхлябваецца", бо надакучвае артыстам. Але з "Несцеркам" такога не здарылася, а гэта сведчыць аб тым, што камедыя падабаецца выканаўцам і гледачам.

Д. ЖУРАЎЛЁЎ, 
музыказнавец, заслужаны дзеяч культуры БССР. 
Вячэрні Мінск. – 1987. – 11 сак.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: