Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Ты не павінен чакаць…" (1996 г., Настаўніцкая газета)

"Ты не павінен чакаць…" (1996 г., Настаўніцкая газета)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

"ТЫ НЕ ПАВІНЕН ЧАКАЦЬ…"

Мне ўжо аднойчы даводзілася пісаць пра гэты цудоўны сімбіёз-супрацоўніцтва вучняў сярэдняй школы № 170 і артыстаў Тэатра музычнай камедыі. Гэтая творчая праца прадаўжаецца і сёння. Дырэктар школы Ганна Міхайлаўна Стаднікава і яе калектыў робяць усё, каб дзеці развіваліся эстэтычна, ды і не толькі. Заўважце, ці не матчын гэта клопат, каб сёння падумаць, а куды гэтыя творчыя дзеткі пасля школы пойдуць працаваць? Гэтым клопатам выклікана імкненне з новага навучальнага года стварьшь пры школе "Музычны тэатр". Пасля яго заканчэння дзеці будуць набываць прафесіі, а для некаторых паступленне ў кансерваторыю, тэатральна-мастацкую акадэмію, універсітэт культуры не будзе праблемай. Думаецца,такі падыход да выхавання дзяцей заслугоўвае самай высокай пахвалы.

Але звернемся да той новай работы, якая зусім нядаўна з поспехам прайшла ў тэатры музычнай камедыі – "Прыгоды ў замку Алфавіта". Рэжысёрам яе стаў таленавіты чалавек, неардынарны артыст Анатоль Касцецкі (дарэчы, гэта першая яго праца ў якасці рэжысёра). Спектакль створаны па матывах твораў беларускага пісьменніка, старшыні Беларускага дзіцячага фонду Уладзіміра Ліпскага, музыку напісаў Віктар Войцік, лібрэта – Святлана Клімковіч.

У афармленні спектакля выкарыстаны малюнкі дзяцей школы-студыі выяўленчага мастацтва сярэдняй школы № 170 (кіраўнік I. Уладычак).

Каб увесці чытача ў курс падзей крышачку раскажам пра змест гэтага спектакля.

У казцы, як і ў жыцці, існуюць светлыя і цёмныя сілы. Цёмныя заўсёды імкнуцца перацягнуць да сябе як мага больш не думаючых, часам бязвольных людзей, якія шукаюць лёгкага жыцця. А светлыя супрацьстаяць цёмным. У казцы такімі сіламі з'яўляюцца, з аднаго боку, настаўнік, дзеці, літары алфавіта, а з друтога – Змей-хапун, царства Ляноты. Змей-хапун вырашае ўкрасці дзве літары алфавіта "А" і "Б", каб дзеці ніколі не вучыліся, не ведалі сваёй мовы, не чыталі кніжкі. А яны і друкавацца не будуць: як жа без "А" і "Б" іх стварыць?! Заключыўшы саюз з Лянотай і яе аднадумцамі, Хапуну ўдаецца здзейсніць сваю задуму: літары ўкрадзены, пасаджаны за краты, у царстве Ляноты – разгул.

Дзеці, не далічыўшыся літар "А" і "Б" заклапочаны. Як быць без іх? За дапамогай яны звяртаюцца да Настаўніка. Разам з ім адшукваюць літары, гоняць прэч Змея-хапуна, ад якога на падлозе застаецца толькі мокрая пляма.

На першы погляд, сюжэт просты. Ну ці мала такіх казак! Але гэта толькі на першы погляд. Бо гэты спектакль значна глыбейшы па сваёй задуме.

У самым пачатку спектакля Настаўнік (арт. А. Касцецкі) гаворыць, што будзе весці незвычайны урок… "Урок – і вяселы, і страшны, і смешны, і сур'ёзны. Урок вернасці і мужнасці, сумленнасці і дабрыні. Але, перш за ўсё, урок роднай мовы. Што дасталася нам у спадчыну ад продкаў нашых і даравана Богам… Аз, Букі, Ведзі, Глаголь, Дабро… На сучаснай мове гэта значьшь: "Я літары ведаю, каб вучыць дабру". Дабру вучылі людзей і першыя асветнікі беларускія Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, крыху пазней – Сімяон Полацкі і Францыск Скарына". Вось так сур'ёзна пачынаецца гэты ўрок.

Рэжысёр А. Касцецкі разам з дзецьмі ў спектаклі ставіць вельмі важныя, надзённыя, актуальныя праблемы. Хто ў адказе за ўсё тое, што адбываецца ў нашым жыцці? – Я! Гэта вялікая літара алфавіта на сцэне ўвесь час моўчкі, але выразна сцвярджае: ты, чалавеча, прыйшоў на зямлю прайсці свой шлях, ты ў адказе за ўсё тое, што на ёй адбываецца, ты не павінен чакаць, што нехта за цябе прынясе светлае будучае, працэс духоўнага адраджэння павінен пачынацца з цябе.

"Я" – гэта і праблема выбару. Кожны сам выбірае свой шлях, з кім, да каго і як ісці. Настаўнік дае дзецям права выбару, нічога не абяцаючы, як гэта робіць Змей-хапун:

"Школа аніякая
Не патрэбна нам,
Толькі школа бізнесу
Змея-хапуна.

Ухапіць, прыхапіць
Усё, што дрэнна ляжыць…
Колькі грамацеяў
У беднасці марнеюць.
Стаць без кніжак можна
Важным і заможным".

Па логіцы Змея матэрыяльнае – вышэй за ўсё.

Але ці ў гэтым шчасце чалавека?

"Я" – гэта і пагранічнасць выбару. Невыпадкова на сцэне гэтая літара бывае і самастойнай, і выконвае ролю лаўкі і каляскі. Па суседству з "Я" на сцэне жыве і літара "А". Для адных яна – дарога ў будучьшю, для Змея-хапуна – бункер, у які ён кідае захопленых дзяцей. Цікава, што на працягу спектакля гэтыя літары мяняюць сваё назначэнне ў адпаведнасці з тым, хто мае з імі справу. Думаецца, што гэта каштоўная рэжысёрская знаходка…

Другая не менш важная праблема: з чаго пачынаецца чалавек? "З роднага слова", – сцвярджае спектакль. Адцураўшыся ад яго, чалавек губляе сваю годнасць, ён адрываецца ад гістарычных каранёў свайго народа.

Асобна хацелася б пагаварыць пра дзяцей, якія заняты ў спектаклі. Па-першае, іх цяжка адрозніць ад прафесіяналаў: добра спяваюць, уваходзяць у ролю – ім самім надта падабаецца быць артыстамі. Заслуга ў гэтым і хормайстра Алены Рыгораўны Гуляевай, і педагога па вакалу Валянціны Пятліцкай, і балетмайстра Маргарыты Філатавай. Не выпадкова на міжнародным фестывалі дзіцячых музыкальных тэатраў "Гімн вялікаму гораду" у Санкт-Пецярбурзе тэатр "Казка" стаў дыпламантам.

Але ў гэтым вялікая заслуга і артыстаў тэатра, якія не гуляюць у паддаўкі, а працуюць на роўных. Менавіта яны неназойліва, незаўважна вядуць за сабой дзяцей, не ўзвышаючыся над імі і не апускаючыся ніжэй. Iдзе працэс узаемнага духоўнага абагачэння.

Каларытныя, запамінальныя вобразы ствараюць артысты тэатра музычнай камедыі Васіль Сердзюкоў (Змей-хапун), Анжэла Чумакова (Лянота) (дарэчы, гэта першая праца артысткі, з чым мы яе і віншуем); вучні сярэдняй школы № 170 Руслан Сімановіч, Валодзя Платонаў, Саша Верас, Лена Дуброўская і іншыя.

Але ёсць тут і другі аспект – псіхолага-педагагічны. Менавіта так можна выхоўваць у дзяцей любоў да роднай мовы.

Удзел у спектаклі – гэта свайго роду псіхалагічная рэабілітацыя. Падлеткам часта бывае цяжка знайсці прымяненне сваім пачуццям, эмоцыям.

Актыўная творчая дзейнасць падлетка ў розных формах развівае яго індывідуальнасць, дапамагае яму ў самапаразуменні, самапазнанні, самаацэнцы і самавызначэнні.

Думаецца, што ў цэлым спектакль удаўся. Ёсць, безумоўна, і некаторыя недахопы, але яны нязначныя, і спыняцца на іх не хочацца. Ставіць сёння звычайны спектакль эканамічна надзвычай цяжка, а калі ўспомніць, што гэта рабілася з дзецьмі, то і слоў не хапае. Таму хочацца сказаць творцам шчырае дзякуй за адданасць сваёй справе, за вялікую любоў да дзяцей.


Валянціна ВАРАПАЕВА,
прафесар Беларускага універсітэта культуры.
Настаўніцкая газета. – 1996. – 12 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: