Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Дзіўная "Даратэя" (2000 г., Рэспубліка)

Дзіўная "Даратэя" (2000 г., Рэспубліка)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ДЗІЎНАЯ "ДАРАТЭЯ"

Хто б мог падумаць, што з найвядомейшай, тысячу раз бачанай і чутай камедыі Ц. Хрэннікава "Даратэя", увасобленай у вядомым тэлефільме "Дуэнья" і напісанай па меншай меры гадоў 40 таму назад, можна зрабіць такое бліскучае тэатральнае відовішча! Напэўна, і самі ўдзельнікі спектакля не чакалі такога выдатнага выніку сваёй працы – такога ашаламляльнага поспеху як у гледачоў, так і ў крытыкаў. Шчыра кажучы, я не прыпомню падобнага аднадушша ў ацэнках. "Даратэю" прынялі ўсе і, як кажуць, "на ўра". Выдатна спрацавалі і рэжысёр Б. Лагода, і мастак Я. Ждан, і балетмайстар Н. Дзячэнка, і хормайстар С. Пятрова. Ну а дырыжор А. Сасноўскі, апрануты ў сурдут і трохвуголку, і ўвогуле робіцца адным з герояў спектакля. Гэта ён, каварны, на пачатку 2-й дзеі выстаўляе на парапет аркестравай ямы дзве цалюткія бутэлькі сапраўднай гарэлкі, а паслужлівыя "кабальера" тут жа разліваюць яе гледачам, – так па волі дона Джэрома (А. Касцецкі) святкуецца вяселле ягонай дачкі Інэсы.

"Даратэя" – спектакль вясёлы, дасціпны, студыйны па духу. Акцёры проста купаюцца ў ім. Тут што ні роля, то сапраўдны феерверк. І. Заянчкоўская, якую гледачы прывыклі бачыць у ролях графінь, княгінь і каралеў, на гэты раз іграе спрытную дуэнью Даратэю – "пераспелую Еву", як ахрысціў яе дон Джэрома. Ёй да пары і дон Мендоса ў бліскучым выкананні В. Бажэнава (акцёр і спявак ласкай Божай, гонар тэатра, ён працуе тут без малага 30 гадоў, а дагэтуль нават не ўдастоіўся звання "заслужанага артыста". Так у нас шануюць зорак...). Меланхалічная Леанора (І. Шыцікава) і тэмпераментная Iнэса (І. Цярэнцьева), гуллівы дон Карлас (В. Сердзюкоў) і грамабойная ігумення (І. Скарабагатава). За кожнай роляй – характар і свая "ізюмінка". А падрэ Пабла ў выкананні А. Ранцанца! З такім падрэ сам чорт не страшны!

Нядзіўна, што "Даратэя" – спектакль касцюмны. Бо дзея ж, як-ніяк, адбываецца ў старадаўняй Іспаніі. Актрыса І. Шыцікава не першы раз ужо выступае ў спектаклях Б. Лагоды ў якасці мастака па касцюмах. Таленавітага мастака, дадам.

Камічная опера "Даратэя" аказалася першай прэм'ерай пасля таго, як беларуская музкамедыя змяніла назву і адпаведна статус, стаўшы Музычным тэатрам. Пачатак выдатны. А вось што будзе далей? Тэатр зноў застаўся без галоўнага рэжысёра, у ім па-ранейшаму ідзе перманентная вайна, і канца ёй не бачна.

В. БРЫЛОН.
Рэспубліка. – 2000. – 5 мая.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: