Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Што не паставілі на Брадвеі, тое можна паглядзець у Мінску (2007 г., Звязда)

Што не паставілі на Брадвеі, тое можна паглядзець у Мінску (2007 г., Звязда)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ШТО НЕ ПАСТАВІЛІ НА БРАДВЕІ, ТОЕ МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ У МІНСКУ

"Мы зоркі кантынентаў…" – пішу так пасля прэм’еры ў Музычным тэатры. Гісторыю пра Трубадура і яго сяброў у трох частках на сцэне тэатра пакуль не паставіў ніхто ў свеце. 

На мультфільмах пра брэменскіх музыкантаў расло не адно пакаленне, а мелодыі з іх палюбіліся і ўспамінаюцца праз гады. Цудоўная казка, як толькі з’явілася ў 60-х гадах, скарыла не толькі дзяцей, але іх бацькоў. Аўтары па шматлікіх просьбах напісалі працяг, і ў 1972 годзе з’явіўся мульцік "Па слядах брэменскіх музыкантаў". Яго героі і цудоўная музыка Генадзя Гладкова прыйшліся даспадобы не толькі савецкім людзям – ішлі нават перамовы наконт таго, каб наша любімая казка стала Брадвейскім мюзіклам. Але ішла халодная вайна… 

Беларускі Музычны тэатр ні з кім не ваяваў за права пастаноўкі, а ўсе пытанні наконт аўтарскіх правоў узгадніў з аўтарам вершаў Юрыем Энціным, кампазітарам Генадзем Гладковым. Аўтарам лібрэта быў славуты Шэрлак Холмс! Васіль Ліванаў, дарэчы, сам ставіў першую частку казкі "Трубадур і яго сябры" ў Тэатры Ленсавета. Беларускі тэатр вырашыў пайсці далей і распавесці, што здарылася з героямі потым. 

Мультфільм "Новыя брэменскія" выйшаў у 2001 годзе і меў усе прыкметы сучаснасці. Атаманша стала банкіршай, кароль збяднеў і просіць у яе крэдыт, але яна меціць у "алігархі". У дадзеным выпадку – хоча стаць каралевай, каб атрымаць уладу. Дзеля гэтага выкрадае Трубадура-малодшага, унука караля. Але тата Трубадур, мама Прынцэса і іх верныя сябры зноў аказаліся на вышыні. Праўду сказаць, дык аўтары засталіся незадаволеныя трэцім мультфільмам. Але загарэліся, калі даведаліся, што ў Мінску вырашылі паставіць усе часткі адразу. 

– Ідэя пастаноўкі прыйшла ў той момант, калі я са сваім дзіцем у машыне слухала музыку з "Брэменскіх музыкантаў", – гаворыць рэжысёр спектакля Настасся Грыненка. – Падумала, а чаму б не зрабіць спектакль? Пры сустрэчы Аляксей Ісаеў, дырэктар тэатра, сказаў, што трэба было б зрабіць добры дзіцячы спектакль. Я зразумела: гэта шанц. 

Пасля вопыту працы над спектаклем "Бураціна.by" Настасся Грыненка ведала што можа разлічваць на тую ж творчую групу. Было жаданне стварыць мюзікл, новае лібрэта да якога яна напісала сама паводле казак Васіля Ліванава і Юрыя Энціна. Суадносіны музыкі і тэксту ў ім, на яе думку, сталі такія, што гэта больш падобна на мюзікл. Поўны сінопсіс спектакля адаслала аўтарам. Тыя здзівіліся: цікава толькі, як усё гэта можна ўмясціць у адзін спектакль? 

Сапраўды ўмясцілі. Прынамсі, любімыя музычныя тэмы захавалі! Атрымалася так, што галоўным героем у спектаклі стала сама музыка. Героі на сцэне ў асноўным пяюць, час ад часу танцуюць і мала гавораць. Затое спектакль выглядае дынамічна: падзей многа, і паказаць іх трэба ў двух аддзяленнях. Месцамі ўсё вельмі падобнае на оперу: адгучала адна музычная тэма, ты пераварваеш уражанне ад яе, а тут жа пачынаецца другая. А яшчэ ж трэба паспяваць сачыць за дзеяннем, каб зразумець, што за персанажы з’яўляюцца на сцэне. 

Адзін з іх – сапраўднае адкрыццё. Выканаўца ролі маленькага Трубадура Крысціна Святлічная ў другім дзеянні спявала сама ўсе вакальныя партыі! Пра яе ўжо гавораць як пра будучую зорку. Як і пра іншых дзяцей, якія іграюць гэтую ролю. Каб знайсці гэтых таленавітых дзетак, спецыяльна прайшліся па мінскіх школах. Выбралі трох хлопчыкаў і адну дзяўчынку. Усе яны спраўляюцца са складанай вакальнай нагрузкай. 

Ужо дзеля іх "Прыгоды брэменскіх музыкантаў" варта паглядзець, тым больш, што прэм’ера адбылася напярэдадні школьных канікулаў. Праўда, нельга сказаць, што спектакль дзіцячы. Малыя могуць спакойна прыводзіць сваіх бацькоў: ім, магчыма, больш будзе зразумелая тэма сучаснай атаманшы, геніяльнага сышчыка, які на яе працуе, ды бандытаў-вышыбал. Але галоўнае – любімыя мелодыі, якія па-за часам і ўзростам. 

Дырэктар Музычнага тэатра Аляксей Ісаеў падкрэсліў: "Мы не баімся эксперыментаваць". Складаным з’яўляецца эксперымент з такім жанрам як мюзікл. Многія тэатры за гэта браліся. Але ў Музычным акрамя гарачага жадання ёсць для гэтага рэсурсы: ёсць хор і балет, на якія прыходзіцца вялікая нагрузка ў спектаклях у жанры мюзікла. Павінны быць надзвычай прафесійныя артысты – з магутнай энергетыкай, сакрэты якой ведаюць брадвейскія профі. Але мы толькі вучымся… 

Дырыжор-пастаноўшчык спектакля Мікалай Макарэвіч сказаў так: "Мюзікл – жанр якому не вучаць у навучальных установах. А шкада…" 

Сапраўды шкада. Калі ёсць гарачае жаданне рабіць і глядзець мюзіклы. 

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: 

Бюджэт спектакля недзіцячы – набліжаецца да 80 мільёнаў беларускіх рублёў. 

Для Юрыя Энціна было прынцыпова, каб прынцэса ў Мінску была ў чырвонай сукенцы. Гэты элемент у казцы з'явіўся невыпадкова: такую сукенку апранала на вяселле жонка самога Энціна. У беларускім спектаклі касцюмы герояў выглядаюць эклектычна, але так было задумана: кожны з персанажаў адлюстроўвае рысы пэўнай эпохі. 

Кожнае пакаленне бацькоў і дзяцей у спектаклі слухае сваю музыку і кожнае хоча жыць па-новаму. Канфлікт бацькоў і дзяцей – як у жыцці.

Л. ЦІМОШЫК. 
Звязда. – 2007. – 11 крас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: