Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Пропуск" у Вялікі (2008 г., Культура)

"Пропуск" у Вялікі (2008 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

"ПРОПУСК" У ВЯЛІКІ

Маладому беларускаму дырыжору Мікалаю Макарэвічу пашчасціла стаяць за пультам… Вялікага сімфанічнага аркестра імя П. Чайкоўскага. На радасць нам, айчыннага музыканта запрасілі туды не назаўсёды, а толькі на тры дні – як удзельніка Міжнароднага майстар-класа, што праходзіў на базе гэтага калектыву пад кіраўніцтвам сусветна вядомага маэстра Уладзіміра Федасеева.

З ідэяй правесці майстар-клас па аркестравым дырыжыраванні выступіла Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных. Прафесар У. Федасееў з прапановай пагадзіўся. Ён увогуле клапоціцца, каб у яго былі пераемнікі, таму многія свае гастролі сумяшчае з асветніцтвам і навучаннем. Калі некалькі гадоў таму (дарэчы, далёка не ўпершыню) знаны майстар прыязджаў са сваім аркестрам у Мінск, дык рэпетыцыі былі адкрытымі – іх апантана наведвалі музыканты ўсіх спецыяльнасцей. Бо ёсць чаму вучыцца! Прычым не толькі і не столькі самой тэхналогіі дырыжыравання, колькі – выразнасці музыкі, уменню выявіць у нотах і данесці да слухача як знешне відавочны, так і схаваны патаемны сэнс. Уяўляеце цяпер радасць майго суразмоўцы?

– Праўда, спачатку ў Маскве, – расказаў Мікалай Макарэвіч, – мяне крыху напужалі: маўляў, я застануся слухачом, займацца ж прафесар будзе з іншымі, бо майстар-клас сабраў надта шмат удзельнікаў. I гэта можна растлумачыць: навучанне было бясплатным, што па цяперашніх часах вялікая рэдкасць. Таму сабраліся безліч расійскіх музыкантаў (не толькі з Масквы і Санкт-Пецярбурга, але і з Чэлябінска, Ноўгарада, Саратава, Казані, Растова-на-Доне, Тамбова, Белгарада) ды яшчэ іншаземцы, нават з Венесуэлы. Першы дзень быў "раяльным": адабраныя арганізатарамі ўдзельнікі дырыжыравалі "піяністам у ролі аркестра", прафесар даваў ім парады, астатнія слухалі і занатоўвалі. Але ж адбор кандыдатаў ажыццяўляўся на аснове дакументаў, а не музычных відэазапісаў, таму сярод "выбраных" аказалася некалькі слабых дырыжораў. На іх маэстра амаль не марнаваў часу, зэканоміўшы цэлую гадзіну. I я запытаўся: "Можна мне?"

У тым, што М. Макарэвіч будзе заўважаны, ледзь толькі возьме ў рукі дырыжорскую палачку, можна было не сумнявацца. Бо яго прафесіяналізм напрацаваны не толькі ў класе дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандра Сасноўскага, але і за гады нястомнай практыкі з сімфанічнымі аркестрамі Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі. Не дзіва, што і У. Федасееў займаўся з ім удвая больш, чым з астатнімі. А ў праграме майстар-класа былі такія складаныя творы, як Шостая сімфонія Чайкоўскага, Чацвёртая – Бетховена. За некаторыя часткі не рызыкнуў узяцца ніхто з удзельнікаў, і майстар паказаў іх сам, шчодра падзяліўшыся ўласнай трактоўкай. "Пасля ж адбылася зацікаўленая размова, майстар паводзіў сябе з намі на роўных, – адзначае М. Макарэвіч. – I калі пацікавіўся, адкуль я, то я з гонарам адказаў: "З Беларусі". Што ні кажыце, прыемна было пачуць ад яго добрыя словы на адрас нашай нацыянальнай школы".

Культура. – 2008. – 22–28 ліст.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: