Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Майстар-клас для прафесіяналаў (2010 г., Наша ніва)

Майстар-клас для прафесіяналаў (2010 г., Наша ніва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

МАЙСТАР-КЛАС ДЛЯ ПРАФЕСІЯНАЛАЎ

У Музычным тэатры завяршыўся кастынг для мюзікла "Блакітная камея". Падзея цікавая і нават знакавая – адкрыты конкурс на ролі ў спектаклі. Піша Юлія Андрэева.

Звычайна акцёраў у нашых тэатрах прызначаюць без ніякага адбору, нават калі іх запрашаюць з іншых калектываў. Cітуацыя змянілася, калі ў Мінск дэсантавалася брыгада пастаноўшчыкаў "Блакітнай камеі". Ім дазволілі правесці вольны… ці хіба амаль вольны кастынг, прычым не ў якасці прыватнай антрэпрызы, а пад дахам акадэмічнага дзяржаўнага тэатра.

Па першым уражанні, такі адыход ад жорсткіх адміністратыўных правіл стаўся магчымы дзякуючы новаму, больш ліберальнаму кіраўніцтву – і ў Музычным тэатры, і ў Міністэрстве культуры. Аднак высветлілася, што прынцыповая дамоўленасць наконт пастаноўкі "Блакітнай камеі" была дасягнутая яшчэ пры старым кіраўніцтве.

Сам кастынг адбываўся, як у галівудскім кіно. Звыш 800 удзельнікаў, сярод якіх былі і прафесійныя акцёры, і студэнты, і нават кіроўца грузавіка. У адборачнай камісіі, апрача аўтара і прадзюсера "Блакітнай камеі" Кіма Брэйтбурга, была яго жонка Валерыя Брэйтбург (вядомая ў Маскве выкладчыца эстраднага вакалу), а таксама харэограф і рэжысёр Мікалай Андросаў.

Адбор праходзіў у рэпетыцыйнай зале Музычнага тэатра. Удзельнікаў запускалі ўнутр групамі па 8-10 чалавек. Танцоры найчасцей прыходзілі гуртам. Ім давалі выканаць падрыхтаваны нумар, а потым па чарзе ставілі ля балетнага станка і правяралі гнуткасць ставаў. 

Спевакоў выстройвалі ў шарэнгу і адсейвалі паводле выгляду.

Тых, хто спадабаўся, праслухоўвалі паасобку. Спачатку прасілі заспяваць падрыхтаваны нумар, потым нешта прачытаць, ці паказаць пародыю, ці нават станчыць. Некаторым удзельнікам адразу адмаўлялі, але рабілі гэта вельмі далікатна, каб не пакрыўдзіць. Камусьці абяцалі патэлефанаваць. Папярэджвалі, што рэпетыцыі мюзікла будуць складаныя, а плаціць будуць па сціплых тэатральных расцэнках.

20 верасня на прэс-канферэнцыі абвясцілі вынікі. Прынамсі, мусілі абвясціць, бо Кім Брэйтбург усё яшчэ не ўпэўнены ў сваім выбары і адкрыты для новых прапаноў. Вядома толькі, што галоўную жаночую ролю будзе іграць Ірына Дарафеева, а таксама студэнтка 4-га курса Універсітэта культуры Кацярына Муратава і артыстка Музычнага тэатра Ілона Казакевіч. 

Прычым вядома, што іграць прэм’еру будзе сп-ня Дарафеева, якая не мае якога-небудзь тэатральнага вопыту.

Пастаноўка фінансуецца ў значнай меры з дзяржаўнай кішэні. Задзейнічаныя таксама сродкі Музычнага тэатра (дзяржаўнай установы) і асабістыя сродкі Кіма Брэйтбурга. Ці будзе праект рэнтабельным, пакажа час. Але наконт рэнтабельнасці ёсць сур’ёзныя сумневы. Дагэтуль усе пастаноўкі мюзіклаў у Мінску былі стратнымі. Да таго ж, сам сюжэт з княжной Тараканавай, графам Арловым і царыцай Кацярынай для беларусаў чужы і наўрад ці прывабны. А выдаткі на шыкоўныя дэкарацыі і 200 гістарычных касцюмаў будуць вялізныя.

Што датычыцца іншых персанажаў, апрача княжны, дык выканаўца галоўнай мужчынскай ролі пакуль толькі адзін – Зміцер Якубовіч. Нібыта ёсць яшчэ двое, але іх імёны Кім Брэйтбург не называе. Наадварот, падкрэслівае, што да 5 лістапада можна звяртацца ў тэатр з прапановай сваіх паслуг. І, думаецца, гэта вельмі добры шанец для беларускіх артыстаў. Кім Брэйтбург і яго каманда – гэта прафесіяналы, якія валодаюць тэхналогіяй пастаноўкі мюзіклаў, і сам пастановачны працэс – свайго роду майстар-клас. Не варта ўпускаць такую магчымасць. Бо толькі праз вывучэнне чужога можна вырасціць сваё.

Юлія АНДРЭЕВА.
Наша ніва. – 2010. – 22 верас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: