Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Энцін… круглы год! (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Энцін… круглы год! (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ЭНЦІН… КРУГЛЫ ГОД!

press2010-14a На казачным востраве Чунга-Чанга, як у песеньцы пяецца, – круглы год лета. А "Чунга-Чанга" разам са многімі іншымі папулярнымі савецкімі (расійскімі) песнямі на тэксты Юрыя Энціна – круглы год вакол нас. Яны гучаць у мастацкіх кінастужках, "мульціках", радыёканцэртах, тэлеперадачах… І – у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, дзе рэжысёр Настасся Грыненка, дырыжор Мікалай Макарэвіч, балетмайстар Дзмітрый Якубовіч ды сцэнограф Андрэй Меранкоў ажыццявілі арыгінальныя спектаклі "Бураціна.by" і "Прыгоды брэменскіх музыкантаў" з вершамі Ю. Энціна. Нядаўна да гэтых мюзіклаў, адрасаваных і дзецям, і дарослым гледачам, дадалося "Энцін-шоу" ў пастаноўцы той жа творчай групы і з удзелам самога Юрыя Сяргеевіча.

Паказ папулярнага спектакля "Прыгоды брэменскіх музыкантаў", прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей, і прэм’ера "Энцін-шоу" склаліся ў дабрачынную акцыю тэатра, куды былі запрошаныя юныя гледачы з дзіцячых дамоў, сацыяльных цэнтраў і прытулкаў, асацыяцый шматдзетных сем’яў. Творчая сустрэча з расійскім госцем ладзілася ў атачэнні музычных нумароў з "культавых" мультфільмаў.

Паэт, драматург. Член Саюза пісьменнікаў і Саюза кінематаграфістаў Расіі. Аўтар песенных тэкстаў, знаёмых не аднаму пакаленню: "Антошка", "Крылатыя арэлі", "Лясны алень", "Вот оно какое, наше лето", "Прекрасное далёко", "Расскажи, Снегурочка…", "Ничего на свете лучше нету", "Бу-ра-ці-на!", "Кто на новенького?", "Говорят, мы – бяки-буки…" – увогуле, больш як 500 вершаў да "хітоў", напісаных ім разам з Г. Гладковым, А. Рыбнікавым, У. Шаінскім, Д. Тухманавым, іншымі знанымі кампазітарамі. Як суразмоўца Ю. Энцін – дасціпны, таварыскі, шчодры на добрыя эмоцыі. Мінская версія "Брэменскіх…" уразіла госця ўзроўнем выканання: "Я ўпершыню ўбачыў мюзікл не на Брадвеі: жывое гучанне аркестра з дырыжорам, жывыя спевы артыстаў, якія пры гэтым актыўна рухаюцца, танцуюць і не збіваюць дыханне! Думаў, што такое ёсць толькі ў Амерыцы, дзе летась мне давялося паглядзець сапраўдныя брадвейскія мюзіклы". У Расіі яго непрыемна ўражвае сённяшняе стаўленне да дзіцячых песень: "Няма ніводнай тэлеперадачы, куды я мог бы прынесці не знаёмыя публіцы песні, запісаныя ў свой час у выкананні М. Баскава, М. Баярскага, Л. Галубкінай, Н. Гундаравай, Л. Гурчанкі, М. Карачанцава, Ф. Кіркорава, А. Пятрэнкі, Я. Шыфрына… Краіна СССР была маім прадзюсерам, не трэба было ніякіх асабістых знаёмстваў, каб прынесенае табою загучала ў эфіры. Сёння ў нас няма дзіцячай музычнай індустрыі, кіно і анімацыі – прадзюсіраваць творчасць для дзяцей камерцыйна нявыгадна. Да таго ж, песні-аднадзёнкі пачалі пісаць усе: кіраўнікі дзіцячых музычных калектываў, мамы і таты юных "зорак". А на нейкім дзіцячым тэлеконкурсе 11-гадовы хлопчык перамог, выканаўшы песню эратычнага зместу… Праўда, Віця Белан, вядомы ўсім як Дзіма Білан, 12 гадоў таму з песняй "Чунга-Чанга" перамог на ўсерасійскім конкурсе дзіцячай творчасці…". Ці не таму нарадзіўся Творчы цэнтр Ю. Энціна, арганізуюцца фестывалі, асацыяцыі па адраджэнні і распаўсюджванні песень на яго вершы?..

Нядаўна Ю. Энцін сабраў творы для 2-3-гадовых дзяцей і атрымаўся цыкл песень, прысвечаных чатыром сезонам: сапраўдны круглы год!

Святлана БЕРАСЦЕНЬ.
Фота Віктара КАВАЛЁВА.
Літаратура і мастацтва. – 2010. – 18 чэрв. – С. 3.


На здымку: Юрый Энцін расказвае…



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: