Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Дзе музыка, там і каханне (2012 г., Літаратура і мастацтва)

Дзе музыка, там і каханне (2012 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ДЗЕ МУЗЫКА, ТАМ І КАХАННЕ

12-16a Не адзін толькі Дзень святога Валянціна ёсць у закаханых. Усе дні года — для іх! З гэтым цяжка не пагадзіцца, апынуўшыся ў творчай атмасферы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Свята ўсіх закаханых мінула, ды наступным вечарам тут палымнелі сапраўдныя жарсці. На сцэне, вядома: у прэм’еры тэатралізаванай канцэртнай праграмы "Полымя кахання".

Аўтар гэтага творчага праекта, мастацкі кіраўнік калектыву Адам Мурзіч падчас сустрэчы з журналістамі патлумачыў, што новая работа скіраваная на развіццё класічнага напрамку ў рэпертуары тэатра. Для яго артыстаў, музыкантаў "Полымя кахання" — захапляльная магчымасць падтрымаць творчы тонус, павысіць градус прафесійнага майстэрства ва ўсім вакальным цэху, а таксама ў аркестры. У імпрэзе адмысловым чынам спалучыліся шчырыя, адухоўленыя, пранікнёныя ўзоры вакальнай лірыкі Сяргея Рахманінава (1-е аддзяленне) і яго дэбютная аднаактовая опера "Алека", напісаная паводле паэмы Аляксандра Пушкіна "Цыганы". Нягледзячы на камерны характар праграмы, яе стваральнікам (музычны кіраўнік і дырыжор Юрый Галяс, рэжысёр-пастаноўшчык Ганна Маторная, мастак Любоў Сідзельнікава) і артыстам удалося пазбегнуць стылістыкі касцюміраваных філарманічных вечароў і парадаваць публіку не падборкай рамансаў і операй у канцэртным выкананні, а творам тэатральнага мастацтва. Дакладней, музычна-тэатральнага.

Дзівосныя рахманінаўскія рамансы, у адмыслова зрэжысіраваным парадку гучання, утварылі жывую нізку вобразаў, ад якой працягнулася найтанчэйшая духоўная повязь з пачуццёвым светам лірыка-псіхалагічнай оперы, прадстаўленай у канцэртна-сцэнічным выкананні.

"Алека" — сур’ёзны і складаны музычны матэрыял, які вымагае магутных оперных галасоў і, вядома ж, акцёрскага майстэрства. Можна было б запрасіць на вядучыя партыі калег з Вялікага тэатра, на сцэне якога гэтая опера С. Рахманінава ідзе ўжо не адзін сезон, аднак... Аднак такі падыход супярэчыў бы мэтам праекта, тым болей што сёння ў калектыве БДАМТ ёсць свае салісты, здатныя годна спяваць класіку і спраўляцца са складанымі акцёрскімі задачамі. Выканаўчы склад "Алека" рыхтаваўся без дублёраў: Земфіра — Лідзія Кузьміцкая, Малады цыган — Яўген Ермакоў, Старая цыганка — Святлана Маціеўская. З-за адсутнасці свайго саліста-баса на ролю Старога цыгана запрасілі Дзмітрыя Трафімука з НАВТ Беларусі, дзе партыі першага плана ён ніколі не спяваў. А ўвасобіць вобраз галоўнага героя, Алека, прапанавалі Уладзіславу Успенскаму — салісту Маладзёжнай акадэміі Марыінскага тэатра Санкт-Пецярбурга, нашаму земляку, вучню А. Мурзіча.

Святлана БЕРАСЦЕНЬ.
Літаратура і мастацтва. – 2012. – 17 лют. – С. 3.

На здымку: дырыжор Юрый Галяс, лаўрэат міжнародных конкурсаў Лідзія Кузьміцкая і мастацкі кіраўнік БДАМТ, заслужаны работнік культуры Беларусі Адам Мурзіч



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: