Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"…Ластаўка" вярнулася! (2012 г., Культура)

"…Ластаўка" вярнулася! (2012 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

"…ЛАСТАЎКА" ВЯРНУЛАСЯ!

З 2 па 4 мая 35 вакалістаў з розных куткоў Беларусі збяруцца на Адкрыты конкурс маладых выканаўцаў імя Станіслава Манюшкі “Убельская ластаўка”. Узнагароджанне пераможцаў і фінальны гала-канцэрт пройдуць у горадзе Чэрвені, непадалёк ад якога і нарадзіўся наш вялікі класік.

Конкурс "Убельская ластаўка", які традыцыйна збірае навучэнцаў музычных вучылішчаў і каледжаў, а таксама ВНУ культуры і мастацтваў, мае багатую гісторыю. Але на пэўным этапе ён быў прыпынены. Яго аднаўленнем мы абавязаны ўпраўленню культуры Мінаблвыканкама, Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму музычнаму тэатру, дзе пройдуць другі і трэці туры, ды калектыву "Беларуская капэла", кіраўнік якой Віктар Скорабагатаў і раней быў адным з ініцыятараў такога "конкурснага" ўшанавання памяці Манюшкі.

Першы адборачны тур конкурсу ўжо адбыўся. У лютым — сакавіку музычныя навучальныя ўстановы Беларусі праводзілі праслухоўванні патэнцыйных удзельнікаў. Цяпер канкурсанты ўносяць апошнія дэталі ў свае выкананні старадаўняй арыі і беларускай народнай песні, якія трэба выконваць на другім туры, а таксама ў рамансы і песні Станіслава Манюшкі, што абавязкова павінны быць уключаны ў праграму выступлення на трэцім туры. Невыпадкова акрамя лаўрэацкіх прэмій на конкурсе прадугледжаны прызы за лепшае выкананне твора Манюшкі і беларускай народнай песні. Журы ўзначальвае заслужаны артыст Беларусі, прафесар Віктар Скорабагатаў.

Н.Б.
Культура. – 2012. – 28 крас.
http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7313



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: