Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Шляхі гастрольныя невядомыя… (Вольга Чайкоўская, "Звязда", 9.06.2012)

Шляхі гастрольныя невядомыя… (Вольга Чайкоўская, "Звязда", 9.06.2012)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ШЛЯХІ ГАСТРОЛЬНЫЯ НЕВЯДОМЫЯ…

Свярдлоўскі тэатр музкамедыі прыехаў у Мінск праз 60 гадоў

З 5 па 25 чэрвеня вялікія гастролі Свярдлоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі з Екацярынбурга праходзяць на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў Мінску. Вялікі гастрольны абмен паміж тэатрамі — добрая традыцыя, якая, на жаль, паціху канае. Гастраляваць сёння — справа нямодная, таму што нялёгкая: патрабуе шмат выдаткаў, вырашэння арганізацыйных пытанняў.

Свярдлоўскаму тэатру амаль 80 гадоў. Апошні раз калектыў гэтага вядомага і ўганараванага тэатра наведваў Беларусь амаль 60 гадоў таму, калі ў далёкім 1955-м Мінск апынуўся на гастрольных шляхах екацярынбургскай трупы.

Гэтым разам Свярдлоўскі тэатр прывёз у Мінск 10 пастановак. Гэта самыя яскравыя спектаклі з рэпертуарнай афішы тэатра — паспяховыя пастаноўкі апошніх сезонаў, спектаклі, якія ў розныя гады былі адзначаны самай прэстыжнай тэатральнай прэміяй Расіі "Залатая маска", а таксама іншых тэатральных фестываляў і конкурсаў. "Кацярына Вялікая" (рэж. Ніна Чусава) — музычныя хронікі часоў імперыі; мюзікл "Мёртвыя душы" паводле М. Гогаля — уладальнік чатырох узнагарод на фестывалі "Залатая маска"; музычная камедыя-фарс "Цётка Чарлі" Фельцмана; "Цыган-прэм'ер" і "Прынцэса цырка" — вытанчаныя спектаклі, у якіх спалучыліся розныя жанры, ад аперэты да эстрады і рэвю; дасціпная пастаноўка "Парк савецкага перыяду" — усё гэта прывёз з сабой Свярдлоўскі тэатр.

Ёсць тут і пастаноўкі для маладых і прасунутых "пра сёння". Калі вам хочацца эксперымента, то "Чорт і цнатліўка" і rеаlіtу-мюзікл "www.сіліконавая дурніца.nеt" — спектаклі для вас.

Музычная прыпавесць "Беражы мяне, каханая" быў створаны спецыяльна да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў 2005 годзе. Цікавы беларусам ён будзе тым, што гісторыя гэта распавядае пра беларускую жанчыну, якая адправіла на вайну сваіх сыноў…

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.
Звязда. – 2012. – 9 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: