Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Музтрагедыя пра электрыфікацыю (Н.Б., "Культура", 8.09.2012)

Музтрагедыя пра электрыфікацыю (Н.Б., "Культура", 8.09.2012)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

МУЗТРАГЕДЫЯ ПРА ЭЛЕКТРЫФІКАЦЫЮ

12-212Запланаванае на 10 верасня адкрыццё сезона ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адкладваецца: да канца месяца ў артыстаў — вымушаны адпачынак, бо ў тэатры няма электрычнасці, а само памяшканне з'яўляецца небяспечнай зонай. Так што публіцы застаецца хіба ўзгадваць летнія ноу-хау на гэтай тэатральнай сцэне ці рушыць следам за часткай трупы ў Сынкавіцкую царкву…

— Фірма, якая выйграла тэндар, — каменціруе сітуацыю дырэктар тэатра Аляксандр Яўгенавіч Пятровіч, — праігнаравала графік рамонтных работ, да таго ж, растраціла выдаткаваны тэатрам аванс. Таму ў нас зрываюцца ўсе планы, акрамя хіба выязных мерапрыемстваў. Так, 15 верасня хор, аркестр і салісты ўдзельнічаюць у святкаванні 605-годдзя Сынкавіцкай царквы. А вось рэпетыцыйны графік і прэм'ерныя паказы — пакуль толькі ў марах: ні пра што з запланаванага сёння немагчыма казаць упэўнена…

Сярод планаў, між іншым, былі не толькі шырока агучаныя назвы будучых пастановак. Улетку на гэтай сцэне ўдала дэбютаваў Тэатр танца на пілоне, які заснавала і нязменна ўзначальвае былая салістка тамтэйшай балетнай трупы Вольга Рэпіна — выхаванка прафесара Валянціна Елізар'ева па класе харэаграфіі. Праграма складалася з кампазіцый паводле фрагментаў лепшых сусветных мюзіклаў, у паказе ўдзельнічалі таксама артысты Музычнага тэатра і цыркавога шоу "Крэсіва".

Відовішча прыцягнула не толькі незвычайнасцю, але і магчымымі далейшымі перспектывамі. "Пілонныя" пілатажы, што спалучаюць спартыўную акрабатыку, сучасную харэаграфію ды цыркавое мастацтва, маглі б упрыгожваць пастаноўкі мюзіклаў. Цікавым быў бы і цэласны спектакль, заснаваны на сінтэзе мастацтваў, бо прадэманстраваныя мініяцюры выявілі не толькі гімнастычныя, але і ўласна акцёрскія здольнасці ўдзельнікаў, якія, дарэчы, займаюцца танцам на пілоне ў вольны ад асноўнай працы час.

— Сярод выхаванцаў школы, што я ўзначальваю, — кажа Вольга Рэпіна, — ёсць і бухгалтары, і прадстаўнікі іншых, зусім не спартыўна-харэаграфічных, прафесій. Але ўсе яны апантаныя тым, чым займаюцца. Мне ж, у сваю чаргу, хацелася б пайсці далей і паставіць цэласны балет на пілоне. Гэтае новае мастацтва, ужо шырока запатрабаванае ў замежжы, у нас яшчэ толькі пачынае сваё развіццё. І вельмі прыемна, што кіраўніцтва Музычнага тэатра так хутка адгукаецца на ўсе сусветныя навінкі. Чарговая праграма планавалася на снежань, але з цяперашнім "электрастановішчам" усё застаецца, на жаль, пад вялікім пытаннем.

Н.Б.
Культура. – 2012. – 8 верас. – С. 9.

На здымку: фрагмент з выступлення тэатра.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: