Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Ляцім на крылах Дзён культуры ("Культура", 17.08.2013)

Ляцім на крылах Дзён культуры ("Культура", 17.08.2013)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ЛЯЦІМ НА КРЫЛАХ ДЗЁН КУЛЬТУРЫ

Дні культуры Беларусі ў Літве пачнуцца 21 верасня і будуць доўжыцца амаль два з паловай месяцы, ажно да 1 снежня.

Праграма, як паведамілі ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, плануецца вельмі разнастайная. Сімвалічна, што ў канцэрце адкрыцця сумесна выступяць музыканты абедзвюх краін: у Нацыянальнай філармоніі ў Вільнюсе з Літоўскім камерным аркестрам пад кіраўніцтвам Сяргея Крылова будзе саліраваць наш Расціслаў Крымер, як гэта было і летась у нашай сталічнай філармоніі. На іншых пляцоўках у дзень адкрыцця выступяць і Дзяржаўны камерны хор Беларусі на чале з Наталляй Міхайлавай, і Гродзенскі камерны аркестр (у рамках VІІІ Міжнароднага фестывалю імя М.Агінскага). VІІІ Свята беларускай песні адбудзецца ў Клайпедзе. Музычна-паэтычную вечарыну да 150-годдзя паўстання К. Каліноўскага рыхтуе з ансамблем салістаў "Класік-Авангард" Уладзімір Байдаў.

Насычаным будзе тэатральны складнік. З прэм’ерай балета "Князь Вітаўт" Вячаслава Кузняцова рушыць да суседзяў наш Вялікі тэатр. Дзяржаўны маладзёжны тэатр пакажа "Варшаўскую мелодыю" Леаніда Зорына. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі — дзве п’есы вядомых айчынных драматургаў: "Тры Жызэлі" Андрэя Курэйчыка і "Дажывём да прэм’еры!" Мікалая Рудкоўскага. Беларускі дзяржаўны музычны тэатр правядзе гастролі ў Клайпедзе, а праз паўтара месяца — у Каўнасе. Трохдзённыя гастролі — у Вільнюсе, Клайпедзе, Марыямпалі — чакаюць і Дзяржаўны ансабль танца Беларусі на чале з народным артыстам краіны Валянцінам Дудкевічам.

Жывапіс будзе прадстаўлены выстаўкай сучасных беларускіх мастакоў. Не дзіва, што нашы творцы ўвойдуць і ў лік лаўрэатаў акцыі "Светачы-2013" Фонду імя М. Чурлёніса — за значны ўнёсак па ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, музыкі, выяўленчага мастацтва і тэатра.

Культура. – 2013. – 17 жн. – С. 2.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: