Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/У балет прыйшоў з міёрскай Слабады (Алена Басікірская, "Сельская газета", 19.01.2019)

У балет прыйшоў з міёрскай Слабады (Алена Басікірская, "Сельская газета", 19.01.2019)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

У балет прыйшоў з міёрскай Слабады

Сергея Микеля сегодня называют вторым Елизарьевым

Што можа быць лепш за прафесіянала. Калі з маладых гадоў чалавеку спрыяе поспех, а скарбонка дасягненняў імкліва папаўняецца. Сяргей МІКЕЛЬ, балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, з кагорты менавіта такіх, таленавітых. І менавіта ён мае непасрэднае дачыненне да падзеі, якая ўлетку ўскалыхнула творчую эліту і грамадскасць.  Сяргей паставіў балет «Тытанік»: напісаў лібрэта і на мове танца расказаў пра лёсы пасажыраў тонучага карабля. А ў завяршэнні 2018 года ён атрымлівае Нацыянальную тэатральную прэмію за балет «Вішнёвы сад» па п’есе Чэхава.
5a639b2055e38be1fd93e5da1c0f4666

— Сяргей, першае пытанне цалкам прадказальнае — як усё пачыналася?

— Апантанасць танцам у мяне яшчэ з часоў вучобы. Спачатку заканчваў Віцебскі каледж мастацтваў, пасля Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Вельмі ганаруся, што вучыўся ў вядомага балетмайстра Валянціна Елізар’ева. Гэта таксама дало моцны штуршок да творчасці і дасканаласці. У акадэміі ўдзельнічаў у многіх праектах. Дарэчы, з роднай альма-матар не парываю сувязей і цяпер. На пятым курсе заняўся дыпломным праектам. Выбраў "Вішнёвы сад" і прапанаваў гэты балет паставіць у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Кіраўніцтва і артысты пагадзіліся, узяліся за справу з імпэтам. Так што большасць трупы, танцораў "Вішнёвага саду", менавіта з музычнага тэатра. Увесну 2017-га адбылася прэм’ера. Далей — болей… Улетку дырэктар гэтага ж тэатра прапанаваў зрабіць балет па сусветна вядомым "Тытаніку". Успрыняў ідэю станоўча, а калі з мастаком і дырыжорам падышлі да справы, то літаральна захапіліся ёй. Тэма абсалютна танцавальная і прыдатная для творчасці. Мы ў поўным сэнсе ўлюбіліся ў гэты балет. Яго прэм’ера адбылася 12 ліпеня на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

— Колькі часу забраў "Тытанік"?

— Тэатральная справа не мае строгіх меж. Калі чыста практычна, то пастаноўкай займаліся прыблізна тры месяцы. Аднак працавалі пастаянна, амаль  што кругласутачна. Калі рэпетыцыі можна падпарадкаваць пэўнаму графіку, то думкі і развагі не спыніць ні днём ні ўначы. Усяму папярэднічала грунтоўнае вывучэнне матэрыялу: даследавалі архівы, не абышлося без сусветнага сеціва. 

— "Тытанік" — параход брытанскі… А танцы ў балеце чые?

— У першым акце гэта сумесь шатландскіх, ірландскіх і гістарычных, калі хочаце, сялянскіх матываў. Наогул, у пастаноўцы прысутнічаюць народныя мелодыі, вальс, модныя танцы пачатку ХХ стагоддзя — напрыклад, танга, энімал дэнс... "Тытанік" — сучасны балет, гэта дакладна.

— Спадзяёмся, што яго яшчэ чакаюць узнагароды. А вось "Вішнёвы сад" ужо ўдастоены Нацыянальнай тэатральнай прэміі, а вы ўшанаваны як лепшы пастаноўшчык.

— Так, "Вішнёвы сад" сярод музычных спектакляў узяў вяршыню ў дзвюх пазіцыях: "Лепшы спектакль балета" і "Лепшая работа пастаноўшчыка". У першай намінацыі ўзнагароджаны ўсе артысты, у другой — пашанцавала мне як пастаноўшчыку. На самай справе на прэмію намініравалася нямала прац — з Нацыянальнага акадэмічнага музычнага тэатра і Вялікага тэатра оперы і балета. Конкурс на тэатральную прэмію сёлета праходзіў у пяты раз, і за гэты час акадэмічны музычны тэатр, у якім я працую, атрымаў узнагароду за трэцюю пастаноўку.

— Ваш настаўнік — славуты Валянцін Елізар’еў. Чаму навучыў вас маэстра? Між іншым чытала ў прэсе, што у тэатральных кулуарах вас называюць "другім Елізар’евым". Гэта не занадта?

— Валянцін Мікалаевіч выкладаў у мяне пяць гадоў у акадэміі музыкі. І цяпер маем з ім добрыя стасункі. Часта бываю ў Вялікім тэатры оперы і балета, дзе ён мастацкі кіраўнік. Я не магу сказаць, што гэта мой былы настаўнік, бо ён стаў мне дарадцам на ўсё жыццё. Задумалі разам некаторыя праекты па развіцці Вялікага тэатра, пакуль не магу іх раскрыць. Але веру, што ўсё здзейсніцца. Галоўнае, чаму навучыў мяне мой настаўнік, — працаваць не дзеля ўзнагарод, а для гледача. Я і сам цяпер вучу гэтай мудрасці сваіх студэнтаў. А наконт таго, што мяне называюць "другім Елізар’евым", скажу так: не бывае абсалютных копій. Можа быць толькі агульнае падабенства. Кожны чалавек асаблівы па-свойму, і цудоўна, калі ён развівае менавіта сваю індывідуальнасць, ідзе ўласным шляхам.
11a0c1dfa152b1dabac048e86b1a2031
— Балетмайстар — чалавек заняты?

— Артыст павінен усюды паспяваць і развівацца шматбакова. Прыходзіцца распланоўваць не толькі дзень, нават месяц. Працую ў Дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, паралельна выкладаю ў харэаграфічным каледжы. Скончыў магістратуру пры сваёй альма-матар. Да таго ж, як правіла, у тэатры мы працуем не толькі над адным праектам. Напрыклад, разам з "Тытанікам" стваралі дзіцячы мюзікл "Лятучы карабель" і камедыю "Вяселле ў стылі рэтра". Дарэчы, "Вішнёвым садам" і "Тытанікам" зацікавіўся Тэатр-студыя кінаакцёра, цяпер запрашае з выступленнямі і далучае да новых праектаў. З ахвотай пагаджаюся. Неад’емны пункцік прафесіі — гастролі. Пабываў у Германіі, Польшчы, Прыбалтыцы, Расіі, Украіне, Казахстане, Бельгіі, Галандыі...

— Ведаю, што родам вы з глыбінкі?

— Сапраўды, я нарадзіўся на Міёршчыне ў вёсачцы Слабада. Вучыўся харэаграфічным азам у Верхнядзвінскай школе мастацтваў, выступаў у тамтэйшым музычным калектыве. У восьмым класе арганізоўваў навагоднія вечарыны, дзе з аднакласнікамі рыхтаваў эстрадныя танцы. Выступаў і на раённай міёрскай сцэне. У старэйшых класах разам са школьнымі таварышамі сталі дыпламантамі мясцовага харэаграфічнага конкурсу.

— Не забываецеся на малую радзіму?

— У Слабадзе жывуць мае бацькі, брат Аляксандр, іншая радня. Вельмі люблю іх і родную старонку. Часта прыязджаць не магу, але ў вольны час заўсёды спяшаюся. І новы, 2019 год, дарэчы, сустракаў на Міёршчыне.

— Радня таксама артыстычная?

— Прафесіі ў іх іншыя. Але схільных да творчасці ў сям’і многа. Так, напрыклад, бабуля Антаніна Лявонцьеўна Тарарака спявае ў фальклорным гурце "Іставіца". Прадзядуля іграў на скрыпцы, прабабуля — на балалайцы. Я таксама нераўнадушны да музычных інструментаў. Іх асваенне было абавязковай умовай у Віцебскім каледжы мастацтваў. Тады я выбраў баян. У акадэміі асвоіў фартэпіяна. Аднак самае маё — гэта харэаграфія.
54334da284f01075046bfb7861d44d94
— Ваш жыццёвы дэвіз…

— Хай сабе гучыць і банальна, але — не спыняцца. Бо жыццё — гэта абсалютны рух і імкненне.

P.S. Сяргея Мікеля заўсёды чакаюць рэпетыцыі, сцэна, авацыі, усхваляваныя пачуцці гледачоў, дапытлівыя позіркі журналістаў… Нязменная і асалода, якую прафесіянал атрымлівае ад сваёй працы, старанняў, высілкаў. Балетмайстар знайшоў сябе, выбраў уласны шлях. А ён заўсёды шчаслівы, калі грунтуецца на любові і павазе да бацькоўскага парога і прафесіі, якую выбіраеш.

Алена БАСІКІРСКАЯ
Сельская газета. - 2019. - 19 студ.
Фота з асабістага архіва героя



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: