Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Рэаліці мюзікл на бліц-шпацыры (2011 г., Культура)

Рэаліці мюзікл на бліц-шпацыры (2011 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

РЭАЛІЦІ-МЮЗІКЛ НА БЛІЦ-ШПАЦЫРЫ

11-02aЧым адкажа наш Музычны на www-спектакль?

Прыхільнікі мюзікла, аперэты і сучаснага музычнага тэатра ўжо зараз могуць адкладаць грошы "на лета": у чэрвені, роўна на тры тыдні, прыедзе да нас на гастролі знакаміты Свярдлоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр музычнай камедыі, які яшчэ з савецкіх часоў лічыцца брэндам Урала (таму і не змяніў назву на Екацерынбургскі) і цяпер стаўся сапраўднай лабараторыяй мюзікла.

За апошнія чатыры гады там адбылося ажно восем сусветных прэм'ер, а за апошнія шэсць гадоў тэатр атрымаў 16 прэмій "Залатая маска" па розных намінацыях.

Тэатр, у штаце якога працуе 530 чалавек, а ў творчай трупе – больш за 200, уяўляе з сябе сапраўдны холдынг. Акрамя пашыранага складу аркестра, ёсць таксама ансамбль народных інструментаў, задзейнічаны ў спектаклях, джаз-студыя, арыентаваная на джазавыя спевы. Дый харэаграфічная трупа складаецца з дзвюх: танцоўшчыкаў з класічнай падрыхтоўкай і так званага "Эксцэнтрыкбалета" на чале з Сяргеем Смірновым, ужо добра вядомых на Беларусі. Гэты неардынарны калектыў неаднойчы станавіўся ўдзельнікам Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC), а яго кіраўнік – членам журы конкурсу ў рамках гэтага форуму. У час летніх гастролей таксама плануюцца самастойныя выступленні "эксцэнтрыкаў" са сваімі спектаклямі, у тым ліку ў Віцебску.

На сцэне ж Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра пройдзе больш за 20 паказаў дзясятка мюзіклаў і аперэт, раней не знаёмых нашым гледачам. З класікі – "Сіняя Барада" Ж. Афенбаха, "Цыган-прэм'ер" І. Кальмана. З сучасных прэм'ерных твораў – музычныя хронікі "Кацярына Вялікая" С. Дрэзніна, рэаліці-мюзікл "www.cіліконавая дура.net" А. Пантыкіна і К. Рубінскага. Прывязуць екацерынбуржцы і новыя творы, прысвечаныя нашай нядаўняй гісторыі: рамантычны шпацыр па Часе "Парк савецкага перыяду", музычную прытчу А. Пантыкіна "Храни меня, любимая" пра Вялікую Айчынную вайну. І гэта – далёка не поўны пералік!

11-02b– Вельмі хочацца, – сказаў пасля сустрэчы з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам дырэктар Свярдлоўскага тэатра Міхаіл Сафронаў, – каб наша супрацоўніцтва набыло яшчэ больш шырокую дзяржаўную аснову. Магло б стаць традыцыяй, да прыкладу, правядзенне Дзён культуры Свярдлоўскай вобласці ў Беларусі і, наадварот, Дзён культуры Беларусі ў нашым рэгіёне...

Пакуль жа сярод найбліжэйшых планаў – правядзенне ў 2013-м гастролей Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў Екацерынбургу. На іх наш тэатр, дарэчы, збіраецца павезці адно новы рэпертуар (скажам, тыя ж "Дванаццаць крэслаў", што распачалі чарговы тэатральны сезон), які будзе зараз актыўна назапашвацца. Ну, а некаторых нашых маладых салістаў там ужо добра ведаюць: яны неаднойчы перамагалі на тамтэйшых міжнародных конкурсах артыстаў мюзікла і аперэты.

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Культура. – 2011. – 19 лістап. – С. 8.

На здымках: сцэны са спектакляў "www.cіліконавая дура.net" екацерынбуржцаў і "Дванаццаць крэслаў" мінчан.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: