Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Сумны роздум пасля святочнага канцэрта (1991 г., Літаратура і мастацтва)

Сумны роздум пасля святочнага канцэрта (1991 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

СУМНЫ РОЗДУМ ПАСЛЯ СВЯТОЧНАГА КАНЦЭРТА

Размовы пра тэатральны крызіс даўно ўжо сталі агульным месцам у артыкулах мастацтвазнаўцаў. Але ў той вечар хацелася думаць не пра крызіс, а толькі глядзець, слухаць, захапляцца і шкадаваць: на жаль, усё, што мае пачатак, мае і канец...

Я магу толькі паспачуваць, калі 2 мая вы не трапілі ў Дзяржаўны тэатр музкамедыі БССР на канцэрт "зорак" беларускай аперэты, народнай артысткі рэспублікі Наталлі Гайды і заслужанага артыста БССР Рыгора Харыка. Даўно ўжо не даводзілася бачыць такой колькасці падораных кветак, даўно не даводзілася чуць такіх шчодрых воплескаў – артыстам вядомым, прызнаным, любімым.

У той вечар гучалі сцэны і арыі са спектакляў, знаёмых па рэпертуары тэатра музкамедыі, – "Сільвы", "Марыцы", "Прынцэсы цырка", "Д'ябальскага наезніка" І. Кальмана, "Вясёлай удавы" Ф. Легара, "Мільянеркі" Я. Глебава, "Бабскага бунту" Я. Пцічкіна, а таксама твораў, малавядомых мінскаму слухачу, – "Перыколы" Ж. Афенбаха, "Джудзіты" Ф. Легара, "Зялёнага вострава" Дж. Керна і інш.

Напэўна, гэта майстэрства вышэйшай пробы, адзнака шчодрага і зіхатлівага таленту – без дэкарацый, без аркестра (канцэрт ішоў пад акампанемент раяля) – стварыць такія розныя характары, якія ўрэшце рэшт набліжаюць да спрадвечнай загадкі чалавечай душы і да спрадвечнай таямніцы кахання, узаемаадносін Яе і Яго...

Але натуральная глядацкая радасць бачыць і чуць Наталлю Гайду і Рыгора Харыка ў іх лепшых ролях азмрочвалася зусім не святочнымі думкамі. Чаму гэта першы сольны канцэрт артыстычнага дуэта, добра вядомага ў нашай краіне? Чаму самая зіхатлівая "зорка" беларускай аперэты, яе гонар, вымушана была год таму пайсці з тэатра? Чаму Рыгор Харык прылятае ў Мінск толькі на асобныя спектаклі, бо заключыў кантракт са Свярдлоўскім тэатрам музычнай камедыі? Ва ўласнай трупе ён аказаўся не надта патрэбны. Як жа неашчадна, безгаспадарліва, прабачце за рэзкасць, па-хамску ставіцца грамадства ў асобе тэатра да лепшых сваіх прадстаўнікоў, калі такія артысты аказваюцца лішнімі... Калі мы ўбачым дуэт Н. Гайды і Р. Харыка на сцэне нашага тэатра музычнай камедыі і ці ўбачым увогуле?

Больш як 25-гадовае самаадданае служэнне Наталлі Гайды мастацтву высока ўзняло прэстыж беларускай аперэты. Чаму яе незвычайная артыстычная індывідуальнасць ніякім чынам не адлюстравана ў ніводным буклеце, альбоме, не кажучы ўжо пра грунтоўную манаграфію? А незапісаныя спектаклі, непастаўленыя фільмы-канцэрты? Усё пытанні, пытанні... Хто на іх адкажа?..

Таццяна МУШЫНСКАЯ.
Літаратура і мастацтва. – 1991. – 31 мая. – С. 10.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: