Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Цi змесцiцца на сцэне Галактыка? (2002 г., Чырвоная змена)

Цi змесцiцца на сцэне Галактыка? (2002 г., Чырвоная змена)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ЦI ЗМЕСЦIЦЦА НА СЦЭНЕ ГАЛАКТЫКА?

Першае ўражанне ад спектакля "Галактыка кахання" Дзяржаўнага музычнага тэатра – музыка і галасы даносяцца "са скрыпам". Спектакль не падрыхтаваны да выхаду. Да прэм’еры павінны былі набыць добрае "святло". Не атрымалася. Гукавую апаратуру хацелі аднавіць. Аднак, як кажуць, абяцанага тры гады чакаюць. Светлавыя і гукавыя эфекты на сцэне замяшчае велізарны тэлевізійны экран.

Моцныя галасы ў спевакоў музычнага тэатра – нічога не скажаш! Як разыдуцца, як развядуць рукамі ды як выдадуць гук... у радыёмікрафон. Няхай даруюць мне спевакі-прафесіяналы, але вельмі хацелася б пачуць іх галасы ў натуральным, прыродным гучанні, няхай не так гучна, але без эфекту "старога" магнітафона"! Сёння ў модзе не грукат калонак, а музычная празрыстасць, дасканаласць гукаў.

Пакуль тэхніка не падводзіць, артысты проста "зіхацяць". Як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. Бліскучыя галасы спалучаюцца з такімі ж ззяючымі ўборамі. Так і свецяцца, пускаюць "зайчыкаў" у залу. Асабліва ззяе хор. Кажуць, што такога хору, як у "Галактыцы кахання", тут яшчэ не бачылі. Нават Аляксей Ісаеў, рэжысёр-пастаноўшчык, падкрэслівае, што першай справай "апрануў" хор. На гэтым фоне не губляюцца і актрысы Вікторыя Мазур, Наталля Гайда, Ілона Казакевіч...

Прыгожа выглядаюць і гумарыстычныя вакальна-танцавальныя нумары. Асабліва ў выкананні Эдуарда Мартынюка і Ірыны Шыцікавай. Маладыя акцёры не імкнуцца выпінаць сябе на сцэне. Яны не просяць кахання і апладысментаў, а самі, здаецца, гатовы апладзіраваць гледачам. Чаго не скажаш пра некаторых іншых. Многія, асабліва маладыя выканаўцы, нібыта кажуць публіцы: "Ну, пакахайце мяне – я ж такі класны!"

Але пасля ўсяго ўбачанага хочацца спытаць, – чаму было б не аб'яднаць канцэртныя нумары якім-небудзь сюжэтам, правесці праз спектакль дзеянне? Калі б акцёры ігралі на сцэне, а не толькі спявалі, ім было б зручней дзейнічаць, а нам, гледачам, больш цікава за імі назіраць.

Уяўляю сабе, як Аляксей Ісаеў выходзіць пасля спектакля на вуліцу. Пад нагамі – снег. Увышыні – зорнае неба. Вось яна – "Галактыка кахання"! Светлае і ўзнёслае пачуцце ў празрыстай цішыні марознага паветра!.. Але як гэта адлюстраваць на сцэне?!.. Ды яшчэ каб удалося?

А. АХМЕТШЫН.
Чырвоная змена. – 2002. – 6 лют.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: