Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Як Чырвоная Шапачка ў Інтэрнэце заблукала (2010 г., Бярозка)

Як Чырвоная Шапачка ў Інтэрнэце заблукала (2010 г., Бярозка)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ЯК ЧЫРВОНАЯ ШАПАЧКА Ў ІНТЭРНЭЦЕ ЗАБЛУКАЛА

press2010-74aТакога вы яшчэ не бачылі – скажу з упэўненасцю! Ваўкі-готы (а Тоўсты Воўк нават эма-гот!), Чырвоная Шапачка – у "прыкідзе" сучасных японскіх падлеткаў, паляўнічыя – у шатландскіх строях, бабуля – у джазоўках і нагавіцах, якія спачатку здаюцца спадніцай са звычайных народных хустак. Па казачным лесе вандруюць дзіўныя белыя Чабурашкі, пырхаюць незвычайна прыгожыя матылькі, танцуюць зоркі ў бліскучых цыркавых касцюмах. У цэнтры сцэны круціцца чароўная карусель дзяцінства з белым канём. Яркі, эклектычны, запамінальны казачны сусвет!

Гэта мы пра нядаўнюю прэм'еру Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра – мюзікл "Чырвоная Шапачка. Пакаленне next". Паставіла яго малады таленавіты рэжысёр Анастасія Грыненка. Яна ж і аўтар лібрэта.

Неверагодна, але ў знакамітага кампазітара Аляксея Рыбнікава, аўтара музыкі да папулярнага фільма Леаніда Нячаева, не захавалася ні нот, ні запісаў свайго твора. Давялося беларускаму дырыжору Мікалаю Макарэвічу самому "здымаць" музыку з кінастужкі і рабіць свой – адзіны ў свеце! – клавір. Цудоўныя сучасныя аранжыроўкі зрабілі вядомыя музыканты заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ткачэнка, Леў Карпенка, а таксама гурт "Логіка метро". Аўтар апісаных у самым пачатку гэтых нататак касцюмаў – Юлія Бабаева.

Незвычайны сюжэт мюзікла. Любімая ўсімі казачная гераіня Чырвоная Шапачка вырасла і трапіла ў наш сучасны свет, дзе час бяжыць у 10 разоў хутчэй, і стала… бізнес-лэдзі (Наталля Глух выдатна пераўвасобілася ў добрую, але вельмі занятую сучасную маці). У яе расце дачка, таксама Чырвоная Шапачка (юную гарэзу цудоўна сыграла Ілона Казакевіч). Гэта звычайная дзяўчынка-падлетак, гэтак жа, як і вы, захопленая Інтэрнетам.

Аднойчы, калі маці паляцела ў камандзіроўку ў Афрыку (памятаеце яе юнацкую мару аб краіне, дзе "горы вось такой вышыні"?), на іх хатні камп'ютэр нехта прыслаў паведамленне, што захварэла бабуля. Праз Інтэрнет-партал дзяўчынка апынулася ў казцы. Але, аказваецца, у казачны свет яе заманілі ваўкі, якія марылі адпомсціць сям'і Чырвоных Шапачак за таго самага забітага дрывасекамі сабрата.

Бабуля, якая жыве ў Чарадзейным каралеўстве, – надзвычай сучасная і "прасунутая" жанчына, валодае прыёмамі японскіх ніндзя і ўвесь час сочыць за ўнучкай з дапамогай Інтэрнета ў рэжыме on-line. Бабулю бліскуча сыграла любімая актрыса прыхільнікаў музычнага тэатра народная артыстка Беларусі Наталля Гайда.

Несправядліва было б не адзначыць і самую юную ўдзельніцу мюзікла – шасцігадовую Алесю Брагінец. Яе выкананне ролі свавольнага Дзіцяці – арганічнае і яркае.

Увогуле, усе акцёры "Чырвонай Шапачкі", як дзеці, шчыра вераць у тое, што робяць. I таму новая пастаноўка музычнага тэатра вылучаешца непасрэднасцю, адкрытасцю, абаяльнасцю. Але разам з тым – і прафесіяналізмам!

За прыгодамі казачных герояў сачыла 
Вольга НАВАЖЫЛАВА.
Фота аўтара.
Бярозка. – 2010. – № 6/7. – С. 60–61.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: