Главная \ Новости \ Выстава "Тэатр у асобах"
« Назад

Выстава "Тэатр у асобах" 

teatr-u-licah-vystavka-2021.jpg

З 28 студзеня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 
пачынае працу выстава "Тэатр у асобах" да 50-годдзя з адкрыцця Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра    

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр створаны ў 1970 годзе, і свой першы тэатральны сезон адкрыў 17 студзеня 1971 года ў памяшканні клуба ім. Ф. Дзяржынскага. Былі падрыхтаваны тры спектаклі: гераічная музычная камедыя беларускага кампазітара Ю. Семянякі "Спявае "Жаваранак", паказаная ў першы дзень працы тэатра, аперэты "Фіялка Манмартра" І. Кальмана і "Вольны вецер" І. Дунаеўскага. Да 2000 года калектыў насіў назву "Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі".
Новы дванаццаты сезон у 1981 годзе быў адкрыты у спецыяльна пабудаваным для тэатра будынку па вуліцы Мяснікова, 44. 
За час існавання на сцэне тэатра было пастаўлена больш за 180 спектакляў, многія з якіх сталі значнымі падзеямі ў культурным жыцці краіны і ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнай музычнай спадчыны.
У сённяшнім рэпертуары тэатра больш за сорак разнажанравых пастановак: класічная аперэта, мюзікл, музычнае рэвю, музычная камедыя, рок-опера, балет, музычныя спектаклі для дзяцей. Таксама тэатр праводзіць і прымае ўдзел у абменных гастролях, конкурсах і фестывалях.
Калектыў тэатра і яго салісты неаднаразова атрымлівалі званні - лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў. Заслугі тэатра ў развіцці беларускай музычнай школы і беларускага музычнага мастацтва паслужылі падставай для прысваення ў 2000 годзе ганаровага звання "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь", а ў 2009-ым звання "Акадэмічнага" і яго перайменаванне ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.
Творчае крэда тэатра - павага да традыцый музычнага мастацтва і смеласць эксперыменту. Для ўвасаблення гэтых ідэй калектыў супрацоўнічае з многімі вядомымі кампазітарамі і драматургамі, запрашае для стварэння спектакляў таленавітых рэжысёраў-пастаноўшчыкаў.
На выставе прадстаўлены касцюмы са спектакляў, аксесуары - галаўныя ўборы, парыкі і нават дэкоры да прычосак. Акрамя таго, можна убачыць афішы розых гадоў, кнігі, буклеты, праграмкі і іншае. 
Выстава створана сумесна з Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам. 
Запрашаем акунуцца ў чароўны свет аперэты!

театр в лицах 2021 (1) театр в лицах 2021 (2) театр в лицах 2021 (3) театр в лицах 2021 (4) театр в лицах 2021 (5)
театр в лицах 2021 (7) театр в лицах 2021 (6) театр в лицах 2021 (9) театр в лицах 2021 (8) театр в лицах 2021 (10)
г. Минск, пер. Музыкальный, 5
Ежедневно с 10:00 до 17:30
тел. 220-26-67
theatre.histmuseum.by

УВАГА! Выстава працягнецца да 28 сакавіка!