Главная \ Новости \ Выстава "Уцёкі ў казку"
« Назад

Выстава "Уцёкі ў казку" 

Уцёкі у казку (2)

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае на выставу работ галоўнага мастака тэатра Андрэя Меранкова.

Андрэй Міхайлавіч Меранкоў нарадзіўся 1976 годзе. У 2000 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедра жывапісу, аддзяленне сцэнаграфіі. Працуе ў розных жанрах станкавага жывапісу.
З 1996 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах і пленэрах. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Германіі, Канады.
У пачатку 2000-х стаў членам Саюза мастакоў і Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі.
З 2008 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў старэйшым выкладчыкам.
C 2012 года - галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Лаўрэат Конкурсу тэатральных мастакоў імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.М. Ушакова.

Уцёкі у казку (1) Уцёкі у казку (3) Уцёкі у казку (4) Уцёкі у казку (5)