Главная \ Новости \ Запрашаем на выставу!
« Назад

Запрашаем на выставу! 

Шаноўныя гледачы, запрашаем на выставу скульптур Аляксандра Завадскага "Вясна", якая размешчана на другім паверсе глядацкага фае.

выстава-вясна (1) выстава-вясна (2) выстава-вясна (3)

Аляксандр Завадскі нарадзіўся ў г.п. Крывічы на Мядзельшчыне ў 1966 годзе. Скончыў Вішнеўскую сярэднюю школу, што на Гродзеншчыне. Вучыўся ў мастацкай вучэльні ў г. Бабруйску.

Пад час вайсковай службы займаўся праектаваннем вайсковых пабудоў і аздабленнем залаў.

Кіраваў гуртком дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Палацы чыгуначнікаў г. Мінска. Навучаўся ў майстэрнях мастакоў і скульптараў горада. Стваральнік свята-конкурсу майстроў драўляна-манументальнай скульптуры "Сонечная цеплыня дрэва" і яго ўдзельнік.

Назвы прац выставы "Вясна":

1. Вясна
2. Надзея
3. Размова
4. Гармонія
5. Самотніца
6. Анёлы
7. Абяліск
8. Сон