Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Балет "Асоль" – новая назва на афішы Музычнага тэатра (Таццяна Міхайлава, "Мастацтва", 2013, № 3)

Балет "Асоль" – новая назва на афішы Музычнага тэатра (Таццяна Міхайлава, "Мастацтва", 2013, № 3)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

БАЛЕТ "АСОЛЬ" — новая назва на афішы Музычнага тэатра. Пастаноўка арыгінальнага твора (з музыкай і харэаграфіяй айчынных аўтараў) заўжды мае элемент рызыкі. Ці апраўдалася яна гэтым разам? Зыходны сюжэт — таксама беларускі. Бо бацька Аляксандра Грына, аўтара знакамітых "Пунсовых ветразяў", быў родам з Віцебшчыны.

Спачатку пра станоўчае і радаснае. Існуе мноства сцэнічных увасабленняў аповесці: драматычныя спектаклі, рок-опера, мюзіклы. Балетмайстар Уладзімір Іваноў прыдумаў цікавы ход. У 1-й дзеі Асоль, а ў 2-й — Грэй шукаюць шчасце. I толькі ў фінале адбываецца сустрэча герояў. Акрамя іх і Апавядальніка, які прыдумвае шматлікія выпрабаванні для герояў, значных персанажаў больш няма. Праўда, тэма выпрабаванняў падаецца ў нечым запазычанай з елізар'еўскага "Шчаўкунка".

Вобраз мора прысутнічае ў абліччах русалак і русалаў. Марскія зоркі, водарасці і іншыя вабноты падводнага царства таемна мігцяць у сцэнаграфіі. Галоўнае ўражанне — спектакль прыгожы. Найперш дзякуючы фантазіі і густу мастака Валянціны Праўдзінай.

13-85a Выканаўцы галоўных партый Міку Сузукі (Асоль), Дзмітрый Лазовік (Грэй), Артур Іваноў (Апавядальнік), а таксама кардэбалет танцуюць захоплена, з імпэтам. Уладзімір Іваноў прыдумаў шмат прыёмаў, каб пластычная мова герояў выглядала свежай. Крыху бянтэжаць сцэна ў кавярні, а таксама ўсходні і цыганскі танцы, якія маюць першакрыніцы.

Музыка Уладзіміра Саўчыка ўспрымаецца па-рознаму. Мажорная і дансантная, яна падабаецца шырокаму гледачу. Прафесіяналы моршчаць нос: маўляў, уражанне, што XX стагоддзя ў музыцы не было — пасля ХІХ-га мы адразу сягнулі ў ХХІ-е.

Тээтр зрабіў відовішчную пастаноўку. Яна будзе карыстацца поспехам у публікі, квіткі на яе можна прадаваць за прыстойную цану. А тое, што спецыялісты і снобы незадаволены ці пасмейваюцца… Дык колькі іх, гэтых снобаў?!

Таццяна МІХАЙЛАВА.
Мастацтва. – 2013. – № 3. – С. 13.

На здымку: Міку Сузукі (Асоль).



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: