Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Калі ласка, на "біс"! (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Калі ласка, на "біс"! (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

КАЛІ ЛАСКА, НА "БІС"!

press2010-141a "Такой праграмы ў нашых сценах дагэтуль не было", – з радасцю зазначыў мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч, прадстаўляючы журналістам гасцей з Францыі – удзельнікаў незвычайнага канцэрта.

У чым жа незвычайнасць? І ў нязвыклым рэпертуары. І ў тым, што аркестр тэатра параўнальна нядаўна, дзякуючы вядомаму праекту маэстра А. Анісімава, пачаў асвойтвацца ў новым і складаным для сябе амплуа – інтэрпрэтатара акадэмічных сімфанічных партытур. І ў тым, што яму ўпершыню давялося выступаць пад кіраўніцтвам замежнага дырыжора, упершыню граць у партнёрстве з іншаземным піяністам, які супрацоўнічае са знанымі творчымі калектывамі.

Праграма складалася з выбітных, прыгожых і папулярных узораў класікі: Сімфоніі № 9 ("З Новага Свету") А. Дворжака і Трэцяга фартэпіяннага канцэрта С. Рахманінава. Да прыезду гасцей музыканты рыхтавалі матэрыял пад кіраўніцтвам маладога дырыжора тэатра Юрыя Галяса. А знайсці агульную мову з французскімі партнёрамі аказалася проста: маэстра Рыгор Пенцеляйчук і саліст Дзмітрый Найдзіч – парыжане ўкраінскага паходжання, "народжаныя ў СССР".

Дарэчы, даўно жывучы за мяжой, яны ўспрымаюць як норму надзвычай патрабавальнае, ды ў той жа час вельмі пачцівае і трапяткое тамтэйшае стаўленне да культурных каштоўнасцей, да класічнага мастацтва, да творчага чалавека. Але яны, як ніхто іншы, разумеюць сённяшнія эканамічныя праблемы ў нашай культуры, якія адчуліся падчас першай жа рэпетыцыі. Высветлілася, што тэатральны раяль, прызначаны для саліста, не адпавядае ўзроўню паўнавартаснага фартэпіяннага выканальніцтва, што на "скрынцы з клавішамі" належным чынам сыграць такі шэдэўр, як Канцэрт Рахманінава, проста немажліва. Марнаю аказалася спроба кіраўніцтва тэатра ўзяць у арэнду інструмент з іншых музычных устаноў, а "банк канцэртных раяляў" у сталіцы не створаны (ёсць нагода задумацца пра гэта)… "Але ж як прафесіянал я мушу нават у экстрэмальных умовах выступаць перад публікай, якая мяне чакае", – пракаменціраваў сітуацыю Д. Найдзіч і ўрэшце пацвердзіў сваю бліскучую рэпутацыю выступленнем перад нашымі захопленымі меламанамі.

Наступным вечарам віртуозны і артыстычны парыжанін, які "не можа зрабіць выбар" і змушаны "дзяліць сябе" паміж акадэмічным выканальніцтвам, джазам, аўтарскімі музычна-тэатральнымі спектаклямі, граў ужо на сучасным канцэртным раялі. У Віцебску. Туды Р. Пенцелейчука і Д. Найдзіча разам з аркестрам БДАМТ запрасілі арганізатары XXII Міжнароднага музычнага фестывалю імя І. Салярцінскага… Госці паехалі, пакінуўшы сваім беларускім прыхільнікам надзею на новы творчы візіт.

Святлана БЕРАСЦЕНЬ.
Фота Віктара КАВАЛЁВА.
Літаратура і мастацтва. – 2010. – 24 снеж. – С. 3.

На здымку: мастацкі кіраўнік БДАМТ Адам Мурзіч і госці з Францыі – дырыжор Рыгор Пенцеляйчук ды лаўрэат міжнародных конкурсаў піяніст Дзмітрый Найдзіч.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: