Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Мастацкі "пашпарт" краіны "раскрыты" для суседзяў (Н.Б., "Культура", 22.09.2012)

Мастацкі "пашпарт" краіны "раскрыты" для суседзяў (Н.Б., "Культура", 22.09.2012)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

МАСТАЦКІ "ПАШПАРТ" КРАІНЫ "РАСКРЫТЫ" ДЛЯ СУСЕДЗЯЎ

Заўтра распачнуцца Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы. Сёлета яны надзвычай працяглыя — да канца кастрычніка — і прадстаўнічыя: на лепшых сцэнах краіны-суседкі сваё майстэрства прадэманструюць ажно чатыры нашы тэатры, філарманічны аркестр і прафесійны фальклорны калектыў.

Урачыстае адкрыццё прызначана на 24 верасня. Гэтым днём у Вільнюсе адкрыецца выстаўка "Янка Купала і Літва", падрыхтаваная нашым Дзяржаўным літаратурным музеем паэта. На сцэне Нацыянальнай філармоніі Літвы адбудзецца канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі на чале з народным артыстам краіны Аляксандрам Анісімавым.

— Мы рады, — адзначае маэстра, — што Дні культуры ў Літве не абыходзяцца без удзелу нашага аркестра, прычым ужо не першы год. Сапраўды, вядучы калектыў класічнага мастацтва — гэта заўсёды своеасаблівы "пашпарт" краіны. Сёлетняе свята асаблівае яшчэ і тым, што яно супадае з юбілеем Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Літве Уладзіміра Дражына, бо многія мерапрыемствы, якія ўплываюць на фарміраванне іміджа нашай краіны, ладзяцца дзякуючы яго нястомнай энергіі і волі. Літоўскія слухачы прызвычаіліся да візітаў вядучых артыстаў свету, таму кожны раз мы думаем, чым жа здзівіць такую спрактыкаваную публіку. Сёлета, да прыкладу, нацыянальная класіка будзе прадстаўлена Другім цымбальным канцэртам Дзмітрыя Смольскага, прычым у выкананні такой знанай салісткі, як Вераніка Прадзед. Высокі ўзровень айчыннага выканальніцкага мастацтва будзе падтрыманы і славутым піяністам Ігарам Алоўнікавым, які выканае з нашым аркестрам "Рапсодыю ў стылі блюз" Джорджа Гершвіна. Каб выявіць майстэрства калектыву, звярнуліся таксама да найскладанай сімфанічнай паэмы Чайкоўскага "Франчэска да Рыміні". Ну а ўлічваючы, што адкрыццё Дзён культуры — гэта найперш свята, вырашылі, што для стварэння прыўзнятай атмасферы найлепшым чынам падыдзе сусветная класіка — вальс Іагана Штрауса "Блакітны Дунай"…

Шмат цікавага падрыхтавалі і іншыя калектывы-ўдзельнікі. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ў апошнія дні верасня павязе ў Вільнюс нядаўна адноўленую савецкую класіку 1950-х — балет "Бахчысарайскі фантан". У тэатральным фестывалі ў Анікшчаі будуць удзельнічаць Тэатр-студыя кінаакцёра са спектаклямі "Сродак Макропуласа" і "№ 13" (гэтыя ж пастаноўкі будуць паказаны і ў літоўскай сталіцы), а таксама Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр з класікай мюзікла — "Вестсайдскай гісторыяй", у працы над якой прымалі ўдзел амерыканскія дырыжор і харэограф.

— "Вестсайдскую гісторыю" ўбачаць і ў Каўнасе, — засведчыў дырэктар тэатра Аляксандр Пятровіч. — Прадстаўнікі тамтэйшага Музычнага тэатра прысутнічалі ў нас на прэм'еры, а нашы былі запрошаны ў якасці ганаровых гасцей на іх фестываль "Аперэта ў замку Каўнаса". Цяперашнія Дні культуры, спадзяюся, будуць садзейнічаць яшчэ больш шчыльным кантактам і далейшаму супрацоўніцтву…

Фальклорная група "Купалінка" Беларускай дзяржаўнай філармоніі накіруецца ў Вісагінас. Пазнаёмяцца тамтэйшыя жыхары і з артыстамі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, які таксама наведае літоўскую сталіцу.

Н.Б.
Культура. – 2012. – 22 верас. – С. 2.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: