Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Мунiцыпальны: абнаўленне сцен i "сцэны" (2003 г., Культура)

Мунiцыпальны: абнаўленне сцен i "сцэны" (2003 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

МУНIЦЫПАЛЬНЫ: АБНАЎЛЕННЕ СЦЕН I "СЦЭНЫ"

Памятаеце? Выкапаў Бураціна ямку, паклаў туды свае манеты – і стаў чакаць, калі на тым месцы вырасце дрэва з грашымі. У дадзеным выпадку гісторыя атрымалася іншая, хаця і не менш казачная: "заклаў" тэатр грошы, выдаткаваныя Мінгарвыканкамам, у аркестравую яму – i вырас у тэатры не толькі сам "Бураціна", але i новыя шыкоўныя крэслы, і яшчэ сёе-тое.

Калі ж рэальна, дык да гэтага "казачнага пераказу" прэс-канферэнцыі, што адбылася ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры, дададзім наступнае. Так, тэатр адкрыў, нарэшце, свой 34-ты сезон. Праўда, артысты збіраліся сустрэцца з гледачамі значна раней – яшчэ 3 кастрычніка, але падвялі будаўнікі: заканчэнне рамонту было запланавана на 30 верасня, але нават 18 лістапада, літаральна за некалькі гадзін да кальманаўскай "Каралевы чардаша", на якую ўжо былі прададзены квіткі, глядацкая зала ўсё яшчэ даводзілася да ладу. 

Грошы на рамонт выдаткаваў Мінгарвыканкам, "пад крылом" якога знаходзіцца тэатр з часу пераезду ў свой цяперашні будынак. Уласна рамонт абышоўся крыху менш за 1 млрд. рублёў, яшчэ больш як 800 млн. рублёў каштавала новая светлавая i гукавая апаратура. А праз год патрэбны будуць новыя духавыя інструменты.

Але ж i сёлетні вынік капіталаўкладанняў уражвае: бляск золата "каралеўскіх асоб", якія выходзяць на сцэну адпавядае цяпер шыкоўнасці не толькі ўласна сцэнічнага iнтэp'epa. У зале замест сціплых крэслаў з цёмнага скурзама з'явіліся яркія, чырвоныя, з добрага тэкстылю – рэспектабельны тэатр, дый толькі! У такіх i высокіх гасцей не сорамна паклікаць: на рок-оперу "Юнона i "Авось" 20 лістапада быў запрошаны кіраўнічы склад краіны. Да таго ж, куды глыбейшай стала аркестравая яма (значыць, i акампанемент салістам цяпер будзе "мякчэйшы"), куды ніжэйшай – сцэнічная рампа, што адгароджвае сцэну ад ямы (значыць, з першага раду партэра будуць добра бачны не толькі твары артыстаў, але i чаравікі на ix нагах). Была заменена сістэма пажаратушэння, зроблены рамонт бойлернай, новым стаў i цэнтральны ўваход, i ступені да яго, i шмат што яшчэ.

Тым не менш, дырэктар тэатра, заслужаны артыст Беларусі Аляксей Icaeў усё роўна незадаволены. I не толькі таму што хацелася б, каб у афармленні было сусальнае золата, бо тэатр, на яго думку, гэта "аксаміт, золата, прыгожае дрэва". А яшчэ, i галоўным чынам, таму, што падчас рамонту ён павінен быў "перакваліфікоўвацца" з саліста ў гаспадарніка: асабіста сачыць за ўсімі рамонтнымі працамі, выкарыстоўваць свой голас не для bel canto, а для спрэчак i заўваг, прымушаючы рамонтнікаў перарабляць тое, што было зроблена недабраякасна (між іншым, абіўку балконаў paбiў жывапісна-бутафорскі цэх тэатра, бо будаўнікі заяўлялі, што зрабіць гэта… немагчыма). Так што былі ў А. Ісаева падставы не толькі для незадаволенасці, але i для звароту ў гаспадарчы суд, бо затрымка адкрыцця сезона прынесла значны фінансавы ўрон i тэатру i дзяржаве, маральныя выдаткі – гледачам, прафесійныя – артыстам, якія столькі часу былі пазбаўлены магчымасці нармальна працаваць. 

Затое, сутыкнуўшыся з непрафесійнасцю i абыякавасцю будаўнікоў дырэктар тэатра (i адначасова яго вядучы саліст) яшчэ больш пачаў шанаваць cвaix калег – увесь творчы склад тэатра: "Нашы артысты так не працуюць!" У гэтым сезоне тэатр збіраецца радаваць гледачоў не толькі інтэр'ерным антуражам. У параўнанні з першымі паказамi мінулага сезона, дапоўнілася балетным дывертысментам "Каралева чардаша". Прэм'ерай стане i "Вальпургіева ноч" – вялікая харэаграфічная сцэна з оперы "Фаўст" Ш. Гуно, якую балетная трупа тэатра падрыхтавала для гастроляў у Германіі i Швейцарыі. Адноўлены аднаактовыя балеты "Іспанскія мініяцюры" i "Шапэніяна".

А ўжо 13 снежня дзеці (а таксама ix бацькі, якім павінна быць не менш цікава) упершыню ўбачаць мюзікл Аляксея Рыбнікава "Бураціна.bу". Такая назва, у параўнанні з вядомай стужкай "Беларусьфільма", тлумачыцца не толькі новай аранжыроўкай вядомага нашага музыканта Льва Карпенка: рэжысёр Настасся Грыненка зрабіла "паводле кінамюзікла" сцэнічны варыянт, таму нанова перапісала п'есу, змяніўшы адпаведна назву. Харэаграфію ж паставіў яе муж, саліст тэатра Дзмітрый Якубовіч, які пасля сваіх бліскучых мінулых пастановак пайшоў вучыцца "на балетмайстра" ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры. Мастаком-пастаноўшчыкам запрошаны Андрэй Меранкоў, вядомы па сваёй былой працы над "Айбалітам – 2002".

Увогуле, як падкрэсліў А. Ісаеў, тэатр заўсёды рады творчай моладзі i запрашае яе да супрацоўніцтва. Калі два гады таму на 40 штатных адзінак балетнай трупы прыходзілася ўсяго 23 чалавекі, дык зараз у тэатры працуе шмат стажораў.

Да 8-га сакавіка плануецца ўвасобіць мюзік-хольную праграму. Сенсацыяй жа сезона павінна стаць рок-опера-балет "Арфей i Эўрыдыка" на музыку Аляксандра Журбіна (з кампазітарам ужо вядуцца перамовы).

Не забыты i беларускі рэпертуар: кампазітару Эдуарду Зарыцкаму, з якім выказаў жаданне супрацоўнічаць драматург Аляксей Дудараў замоўлены мюзікл "Белыя росы" паводле знакамітага фільма.

Надзея БУНЦЭВIЧ.
Культура. – 2003. – 29 лiстап. – 5 снеж.
 



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: