Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Па ад Пецiпа (2005 г., Культура)

Па ад Пецiпа (2005 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ПА АД ПЕЦIПА

press2005-18a_th У Беларускім дзяржаўным музычным тэатры – прэм'ера. І хаця спектакль сціпла названы "Казка пра спячую прынцэсу", няма таго балетамана, які б не здагадаўся: гэты "балет-феерыя на музыку П. Чайкоўскага" не што іншае, як скарочаны варыянт "Спячай прыгажуні". А змена назвы – каб не сказалі, што балет, маўляў, з падманам.

Але ж у мастацтве балета не тое што купюры, нават сюжэтныя піруэты на 180 градусаў, не кажучы ўжо пра харэаграфію, – справа звыклая. Быў бы годны вынік!

Вынік ёсць: спектакль можа ганарыцца замежнай прэм'ерай, бо, перш чым "абкатаць" на сваёй сцэне, яго роўна 10 разоў паказалі ў Швейцарыі і Германіі. З вялікім поспехам, пры аншлагах. Як расказвалі падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі той паездкі, на паклоны выходзіць даводзілася не менш, як па тры-чатыры разы. Прычым салідная публіка тупала ў экстазе нагамі, а моладзь выяўляла свае эмоцыі свістам.

А вось паказ балета ў Мінску асабіста ў мяне выклікаў супрацьлеглыя пачуцці.

Я гатова крычаць "брава!" Канстанціну Кузняцову: яго Прынц Дэзірэ, які нават у самых знакамітых танцоўшчыкаў звычайна бывае блёклым і ніякаватым у аздабленні зграбных фей, тут ледзь не адзіны жывы персанаж, які невядома як трапіў у царства млявых прывідаў. Я гатова апладзіраваць задзірыста-вясёламу Воўку Максіма Кілеева, выбітному Кату Яўгена Яцкевіча, палётнай Блакітнай птушцы Рыгора Крукоўскага. Я гатова ўхваляць казачна-рэалістычную сцэнаграфію Яўгена Ждана, рамантычнае святло (асабліва ў сцэне палявання), сцэнічныя строі Алены Пашкевіч (таксама асабліва "паляўнічую калекцыю"). Я гатова прыняць пастаноўку Ніны Дзьячэнка. Пагадзіцца з ураўнаважанай Феяй Бэзу Наталлі Коўш і непрадказальна нервовай Феяй Карабос Майі Янсан, постаці якіх глядзяцца ўвасабленнем тэмпераментаў сангвініка і халерыка. Гатова аддаць належнае трагічным ноткам Рыны Івакіры ў абліччы Прынцэсы Аўроры. Я разумею творчы подзвіг пастановачнай трупы і ўсёй тэатральнай трупы, які не пад прымусам, а паводле закліку сэрца ўзяліся за гэты жудасна складаны балет, дзе адзін нялоўкі рух на сцэне ці ў аркестры можа ў імгненне парушыць дасканалую класічнасць яго архітэктонікі.

Але мне неверагодна шкада парадзелых радоў бедалаг-фей, якія, не паспеўшы адкруціць свае "самазабойныя" варыяцыі, ляцяць пераапранацца, каб паспець выйсці ў кардэбалетнай масоўцы (усё ж гэты балет патрабуе неверагоднай колькасці занятых у ім артыстаў). Туга атуляе з-за некаторых надта жаласных аркестравых сола, незбалансаванасці, няроўнасці іх гучання (але ж ёсць і амаль ідэальна выкананыя фрагменты!).

У чым жа справа? Можа, у тым, што на гастролі акрамя стацыянарнай трупы ездзілі запрошаныя артысты, асабліва салісты аркестра?..

Так, балетная класіка – гэта, як падкрэсліла Ніна Дзьячэнка, "наша родная мова, на якую нельга забывацца". Значыць, ёсць адзінае выйсце – удасканальваць сваё майстэрства.

Надзея БУНЦЭВIЧ.
Фота Віктара ЗАЙКОЎСКАГА.
Культура. – 2005. – 21–27 мая.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: