Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Полацк. Гучыць горда! (2012 г., Літаратура і мастацтва)

Полацк. Гучыць горда! (2012 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ПОЛАЦК. ГУЧЫЦЬ ГОРДА!

12-148a Полацк — гісторыя, душа і дзяржаўнасць Беларусі. Вось ён — лейтматыў святкавання юбілею.

Гаворачы пра Полацк на адкрыцці ўрачыстасцей, прысвечаных яго 1150-годдзю, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "гэты горад з любоўю называюць сэрцам беларускай зямлі. У гэтым горадзе абавязкова павінен пабываць кожны беларус, каб, дакрануўшыся да вытокаў айчыннай гісторыі, адчуць 
гордасць за сябе і свой працавіты і таленавіты народ".

— Тут, у геаграфічным цэнтры Еўропы, — лічыць Прэзідэнт, — абавязкова павінен пабываць і кожны еўрапеец. Павандраваўшы па вуліцах, дзе больш як за тысячу гадоў перапляліся традыцыі Захаду і Усходу, розныя веры і культуры, лягчэй будзе зразумець: наша агульнае мінулае — крок да агульнай будучыні.

Аляксандр Лукашэнка сардэчна павіншаваў палачан з вялікім святам. А на вуліцах горада дацямна працягвалася святочнае гулянне. Пачаткам яго стаў яркі канцэрт "Полацк мой, мая памяць і гонар", на якім гледачы не толькі пазнаёміліся з гісторыяй горада, але і ўбачылі ўсіх яго знакамітых гістарычных асоб. Тут, на плошчы Свабоды, жыхароў і гасцей віншавалі Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, кампазітар, народны артыст Беларусі Э. Ханок, ансамблі "Песняры", "Чысты голас", "Харошкі", тэатр танца "Прэм’ер-Спонайд".

У святочным канцэрце ўдзельнічалі і мясцовыя таленты — заслужаны аматарскі калектыў "Юнацтва", народны ансамбль народнай песні і музыкі "Радзімічы", узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль "Камарыкі", народны тэатр гістарычнага касцюма "Полацкі зьвяз". Ужо адзін гэты пералік сведчыць пра тое, што на Полаччыне захавалася багатая духоўная спадчына, якая выяўляецца ў самых розных жанрах вусна-паэтычнай творчасці, за якой стаяць невычэрпная фантазія народа, яго талент і мудрасць.

Рамкі артыкула не дазваляюць падрабязна расказаць пра свята, якое ўсімі колерамі вясёлкі разлілося па вуліцах горада. Назавём толькі некаторыя з мерапрыемстваў. У праграме праекта "Шэдэўры сусветнага мастацтва ля сцен Старажытнай Сафіі" адбыўся гала-канцэрт "Мелодыі нашага часу". У гэты вечар над  паўнаводнай Дзвіной гучала музыка славутых расійскіх кампазітараў Эдуарда Арцем’ева, Генадзя Гладкова, Аляксандра Зацэпіна і Мікаэла Тарывердзіева. Музыка да кінафільмаў, створаная гэтымі аўтарамі, не проста ўпрыгожыла мноства савецкіх і расійскіх карцін, але і набыла самастойнае жыццё па-за кінаэкранам. У выкананні сімфанічнага аркестра, салістаў і хору Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра прагучалі мелодыі з фільмаў "12 стульев", "Формула любви", "Человек с бульвара Капуцинов", "Джентльмены удачи", "Кавказкая пленница", "Раба любви" і многіх іншых.

У Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя кнігі "Полоцк — Смоленск: вехи общей судьбы" (аўтары Навум Гальпяровіч і Наталля Ваніна). Яна пабачыла свет у выдавецтве "Пачатковая школа" пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Кніга ўяўляе сабой своеасаблівы даведнік па Полацку і Смаленску, расказвае пра гісторыю гэтых гарадоў ад першых успамінаў у летапісе да сучаснасці. Частка тыражу будзе накіравана ў бібліятэкі і навучальныя ўстановы Беларусі, а частка — у Смаленск.

На гэтым тыдні ў горадзе-юбіляры прайшло свята апошняга званка "Выпускнік-2012". Сёння, ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, адбыўся адкрыты гарадскі вакальны дзіцячы канцэрт "На крылах мары". Заўтра тут пройдзе фэст сярэдневяковай культуры "Рубон", клубы гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Чэхіі накіравалі сюды сваіх рыцараў, каб прадэманстраваць сілу ў турнірах і мужнасць пры ўзяцці замка — захапляльнае дынамічнае відовішча. У суботу і нядзелю над старажытным горадам будуць гучаць званы, разносіцца царкоўныя спевы. На конкурс праваслаўнай творчасці "Полацк збірае землякоў" з’едуцца званары, спевакі, музыкі з Беларусі і суседніх краін.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у мінулыя выхадныя ў горад завітала больш як 10 тысяч гасцей. Не менш іх будзе заўтра і паслязаўтра. Усяго ва ўрачыстасцях занята каля трох тысяч артыстаў з розных куткоў Беларусі, а таксама з 15 гарадоў-пабрацімаў Полацка. Яны выступаюць на шасці канцэртных пляцоўках, галоўная з якіх — плошча Свабоды. У памятнага знака "Ў" размясціўся "Крывіцкі кірмаш", альбо ярмарка рамёстваў. Паэты і празаікі, вядомыя грамадскія дзеячы — ураджэнцы Полацка — выступаюць ля помніка Сімяону Полацкаму. Трэцяя пляцоўка — плошча Францыска Скарыны — аддадзена дзецям і моладзі. Ад знака "Цэнтр Еўропы" і да цэнтральнай плошчы — маладзёжная фотавыстаўка.

Закончацца ўрачыстасці 5 чэрвеня. Горад адзначыць Дзень памяці Святой Еўфрасінні — асветніцы, заступніцы зямлі беларускай. У Спаса-Праабражэнскім храме і Хрыста-Узвіжанскім саборы пройдуць Боскія літургіі. Галоўную з іх будзе служыць Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

…Полацк — горад-юбіляр, горад-легенда, горад-дзяржава, горад на векі вечныя — чакае новых гасцей.

Уладзімір БАЦКАЛЕВІЧ.
Фота БелТА.
Літаратура і мастацтва. – 2012. – 1 чэрв. – С. 5.

http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim45-2011.pdf



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: