Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Праект "Акустык", мультыплікацыя і трубы (1993 г., Культура)

Праект "Акустык", мультыплікацыя і трубы (1993 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ПРАЕКТ "АКУСТЫК", МУЛЬТЫПЛІКАЦЫЯ І ТРУБЫ

Колькі часу таму ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі адбылася прэзентацыя. Не, не новай зоркі на артыстычным небасхіле, а ...групы духавых інструментаў. Мінскі гарвыканкам у наш цяжкі час "знайшоў магчымасць", як было напісана ў запрашальным білеце, асігнаваць на новыя інструменты 200 тысяч долараў.

І гэта яшчэ не ўсё. Заказ на інструменты выканала вядомая амерыканская фірма "Борда-інкарпарэйтэд"... І не за год ці два, як гэта звычайна робіцца ў нас, а за тры месяцы. І яшчэ ад сябе зрабіла каралеўскі падарунак – дадаткова прывезла інструментаў на тры тысячы долараў.

З гэтай нагоды ў тэатры музкамедыі адбыўся "Гала-канцэрт". Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел кіраўнікі гарадской мэрыі, дыпламатычны корпус, акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі банкаў і замежных фірм, айчынныя бізнесмены.

Гледачы апладзіравалі вядучым канцэрта – народнай артыстцы Наталлі Гайдзе і майстру смеха Арнольду Ранцанцу, салістам тэатра Вікторыі Мазур, Пятру Рыдзігеру, Герману Казлову, Зінаідзе Вяржбіцкай, Уладзіміру Пятрову, Аляксею Ісаеву, Лесі Лют, Васілю Мінгалову {Мінгалёву}...

Тэатр музкамедыі з'яўляецца муніцыпальным тэатрам, знаходзіцца на балансе Мінскага гарвыканкама. І мэрыя імкнецца падтрымліваць сваё дзецішча. Але ж за кошт адных толькі датацый не пражывеш. Сёння час ініцыятыўных людзей. Гэта добра зразумеў дырэктар тэатра Сяргей Рыгоравіч Косцін. Ён не чакае, пакуль з'явіцца "добры дзядзька" і дапаможа. Не, ён думае, шукае, прапануе. Праўда, калі я з ім сустрэўся, ён больш гаварыў пра іншых, не пераставаў здзіўляцца аператыўнасці амерыканскай кампаніі "Борда-Інк", вельмі быў ёй удзячны.

– Звычайна ў нас на перамовы, абмеркаванні – хто "за", а хто "супраць", удакладненні ідзе год ці два, не менш, – гаварыў ён. – А тут на вырашэнне грандыёзнага праекта, на поўны тэхнічны пераварот і аснашчэнне тэатра ультрасучаснымі акустычнымі сродкамі – сцэны і глядзельнай залы – спатрэбілася, не паверыце, усяго толькі тры месяцы!

Усё пра іншых. Пра сябе – аніводнага слоўца. А вось што расказаў дырэктар СП "Белэстмі" (філіял кампаніі "Борда") Павел Ермалаевіч Марголін:

– Дырэктар тэатра музкамедыі, спадар Косцін нам вельмі дапамог. Вы ж ведаеце – з памяшканнямі для офісаў у Мінску вельмі цяжка. Сталіца Беларусі цяпер перапоўнена пасольствамі, – нават для іх няма плошчы. А вось спадар Косцін знайшоў у тэатры пакой пад наш офіс, хаця самому вельмі цесна.

Ты мне, я табе? Так, гэта нармальныя адносіны паміж людзьмі справы. У знак удзячнасці прэзідэнт нашай кампаніі спадар Марк Гарбуз зрабіў усё, каб калектыў тэатра быў задаволены. Між іншым, Марк Гарбуз – былы мінчанін і прыхільнік тэатра музкамедыі.

Дарэчы, памяшканне тэатра, як вядома, праектавалася шмат гадоў таму на базе фабрычнага клуба, яшчэ ў першыя пасляваенныя гады. У тэатры наогул не было сваёй стацыянарнай пляцоўкі Даводзілася выступаць то ў клубе імя Дзяржынскага, то ў акруговым Доме афіцэраў, то ў Клубе абутнікоў "Прамень". Таму калектыў тэатра, безумоўна, узрадаваўся, калі атрымаў свой будынак. Але ж... Але ж час мяняецца, і тое, што ўчора было добра, сёння ўжо не задавальняе. Трупа Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі – высокапрафесійны калектыў і павінна працаваць у сучасным памяшканні з адпаведнымі тэатральнымі параметрамі.

І тут мне ўспомніўся цікавы факт з разраду анекдотаў. Калісьці, яшчэ да рэвалюцыі, адэскія гандляры вырашылі ў горадзе пабудаваць біржу. Сказана – зроблена. Запрасілі вядомага архітэктара і патрабавалі, за добры кошт, зразумела, пабудаваць такое памяшканне, у якім, калі два гандляры размаўляюць паміж сабой, трэці не павінен іх чуць. І такі будынак быў пабудаваны. Цяпер, па іроніі лёсу, у ім знаходзіцца філармонія. На сцэне пяюць – у зале нічога не чуваць. Нешта падобнае было і ў памяшканні, дзе месціўся Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі.

– Таму гэтую праблему мы вырашылі зняць, – працягвае П. Марголін. – Наша сумеснае прадпрыемства на чале з заснавальнікам – амерыканскай кампаніяй "Борда" прыцягнула да гэтай працы буйных спецыялістаў, высокапрафесійных экспертаў горадабудаўніцтва ЗША, Францыі, Японіі, лепшых сусветных фірм электронага, акустычнага і радыётэхнічнага абсталявання. Гарантыю якасці далі сусветна вядомыя фірмы "Рагута", "Факс", якія вырабляюць інструменты толькі па спецыяльным заказе.

Мяне ў час гаворкі цікавіла вось яшчэ што. Калектыў тэатра, трэба думаць, вельмі ўдзячны за бескарысную дапамогу. Але ж чаму менавіта гэтая кампанія выйшла на рэалізацыю праекта "Акустык"? Няўжо толькі таму, што ў памяшканні тэатра ёй выдзелілі пакой пад офіс?

– Зразумела, не, – тлумачыць мой суразмоўца. – Быў аб'яўлены конкурс. Мы аказаліся пераможцамі за кошт больш таннай цаны і больш высокага прафесіяналізму – такая была адзнака журы конкурсу. А наогул трэба сказаць, што кампанія "Борда" вельмі зацікаўлена ў доўгатэрміновым супрацоўніцтве з незалежнай Рэспублікай Беларусь. Вядома, што яшчэ ў 1988 годзе было прынята афіцыйнае пагадненне аб узаемных сувязях паміж Рэспублікай Беларусь і амерыканскім штатам Мінесота. (Тут знаходзіцца штаб-кватэра фірмы.) Тутэйшы калектыў тэатра "Тайрана Гатры" добра знаёмы з Мінскім тэатрам музкамедыі. Акрамя таго, у штаце Мінесота жыве шмат беларусаў. Вось чаму, атрымаўшы прыярытэт у конкурсе "Акустык", кампанія, не раздумваючы, пайшла на значныя страты, не атрымаўшы фактычна амаль што ніякага прыбытку. Але мы верым партнёру. І бачым тут перспектыву для сваёй дзейнасці.

Магу яшчэ дадаць, што мы ўжо наладзілі добрыя сувязі з "Анімацыйным Беларускім цэнтрам", дзе мастацкім кіраўніком студыі працуе Алег Белавусаў – вядомы ў рэспубліцы і за мяжой рэжысёр мультыплікацыі. Наколькі мне вядома, цэнтр змог пераадолець шматлікія цяжкасці (няма, відаць, патрэбы, пералічваць дзяржустановы, з якімі яму давялося "ваяваць", каб атрымаць памяшканне пад "Анімацыйны цэнтр"). Цяпер пры ім створаны дзіцячы кінатэатр мультфільмаў, лялечны тэатр "Батлейка". За год аніматары цэнтра зрабілі пяць мультыплікацыйных фільмаў. Завяршаецца праца над першым на Беларусі поўнаметражным мультыплікацыйным фільмам "Дэкамерон", дзіцячым мюзіклам "Кентэрвільская здань" і вядомым творам Шолам Алейхема "Зачараваны кравец".

Застаецца дадаць, што "Белэстмі" актыўна ўключыўся ў распрацоўку новага праекта дзіцячай анімацыйнай студыі, абсталяванай камп'ютэрамі і відаэтэхнікай. Гэта дасць магчымасць здольным мастакам (а ў цэнтры іх больш за сто) хутка і якасна рабіць мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы, рэкламныя ролікі, застаўкі.


Яўген МАЗО.
Культура. – 1993. – 2 лістап. – С. 4.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: