Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Бедуінкі з кастаньетамі (Наталля Ганул, "Мастацтва", 29.07.2016)

Бедуінкі з кастаньетамі (Наталля Ганул, "Мастацтва", 29.07.2016)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

Бедуінкі з кастаньетамі

Балет "Клеапатра" ў Беларускім музычным тэатры

Вы­ні­кам плён­на­га ку­ль­тур­на­га ды­яло­гу Бе­ла­ру­сі і Азер­бай­джа­на зра­бі­лі­ся дзве лет­нія прэ­м’е­ры ў ста­ліч­ных тэ­атрах, дзве буй­ныя ба­лет­ныя па­ста­ноў­кі: "Ка­хан­не і смерць" Па­ла­да Бю­ль­бюль-аглы і "Кле­апат­ра" Гя­ль­сят Шай­ду­ла­вай.

Сім­ва­ліч­ны і ман­кі воб­раз Кле­апат­ры, на­поў­не­ны мі­фіч­ны­мі фар­ба­мі, як ма­гіч­ны крыш­таль, ззяе скрозь ста­год­дзі, пры­ваб­лі­ва­ючы мас­та­коў роз­ных сты­ля­вых на­прам­каў уся­го све­ту. Ста­рон­кі з жыц­ця апош­няй егі­пец­кай ца­ры­цы — сю­жэт, што не тра­ціць акту­аль­нас­ці, і гэ­та, без­умоў­на, ве­ль­мі да­клад­нае ме­не­джар­скае ра­шэн­не, каб за­ва­яваць гля­дац­кія сім­па­тыі. Га­ра­чыя жар­сці, якія пры­му­ша­юць на­вед­ва­ль­ні­ка за­быць пра шэ­рую што­дзён­насць, усход­няя экзо­ты­ка, па­чуц­цё­васць са­мо­га ба­лет­на­га жан­ру — усё гэ­та прад­выз­на­чае мно­гія фак­та­ры по­спе­ху спек­так­ля на аб­ра­ную тэ­му. З іні­цы­яты­вы на­ша­га Му­зыч­на­га тэ­атра азер­бай­джан­скія ка­ле­гі пра­па­на­ва­лі сваю ары­гі­на­ль­ную ха­рэ­агра­фіч­ную вер­сію па­пу­ляр­най гіс­то­рыі.

У ра­шэн­ні сю­жэт­най лі­ніі ўсё гра­ніч­на ясна і прад­ка­за­ль­на. Ба­­раць­­ба за трон, ка­хан­не Цэ­за­ра і яго за­бой­ства вы­зна­ча­юць кан­ву пер­шай дзеі. Дру­гая ма­ляў­ні­ча прад­стаў­ляе егі­пец­кую экзо­ты­ку, на яе фо­не раз­гор­тва­ецца га­ра­чае ка­хан­не Кле­апат­ры і Мар­ка Анто­нія. Дра­ма­тыч­ны фі­нал за­вяр­ша­ецца гі­бел­лю па­лка­вод­ца і па­ку­та­мі га­лоў­най ге­ра­іні.

Вя­до­ма, гля­дач, які ве­дае су­час­ныя маг­чы­мас­ці ба­лет­на­га мас­тац­тва, бу­дзе здзіў­ле­ны вы­со­кай сту­пен­ню ілюс­тра­цый­нас­ці па­ста­ноў­кі. Ну­мар­ная струк­ту­ра спек­так­ля па­бу­да­ва­на па прын­цы­пе злу­чэн­ня роз­на­ха­рак­тар­ных ба­та­ль­ных і па­бы­то­вых эпі­зо­даў. Цэн­тра­ль­ны­мі ў дзвюх дзеях вы­лу­ча­юцца ду­этныя сцэ­ны Клеа­пат­ры са сва­імі ка­хан­ка­мі. Ба­лет­май­стар­ка Меды­на Алі­ева ў асно­ву плас­тыч­на­га ра­шэн­ня па­кла­ла ідэю ажыў­лен­ня егі­пец­кіх фрэ­сак, па­зі­цы­яну­ючы аб­ра­ную сты­ліс­ты­ку як ха­рэ­агра­фію "ла­ма­ных поз". Та­му ўзні­ка­юць за­сты­лыя про­фі­ль­ныя па­ста­вы, звер­ну­тыя да со­нца да­ло­ні, агу­ль­ны за­па­во­ле­ны тэм­па­рытм, сты­лі­за­ва­ныя ту­ні­кі, егі­пец­ка-рым­ская арна­мен­та­ліс­ты­ка і сім­во­лі­ка ў дэ­ка­ра­цы­ях (мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Іна­ра Асла­на­ва). У ну­ма­рах ты­пу "экшан" і ха­рак­та­рыс­ты­цы муж­чын­скіх га­лоў­ных партый пе­ра­ва­жае ха­рэ­агра­фія а-ля "Спар­так" Гры­га­ро­ві­ча.

Вось тут і ха­це­ла­ся "ўсклад­ніць" не­муд­ра­ге­ліс­тасць кар­цін­кі глы­бі­нёй му­зыч­на­га шэ­ра­гу, але і гэ­тая па­зі­цыя апы­ну­ла­ся не над­та моц­най. Пра­гу­ча­ла эклек­тыч­ная му­зыч­ная парт­ыту­ра, у асно­ве якой — хут­ка за­сва­яль­ны на­бор жан­ра­вых клі­шэ (лез­гін­ка, ва­льс, ла­ці­на­аме­ры­кан­скія тан­цы, му­зы­ка з усход­не-фа­льк­лор­ным ка­ла­ры­там), ме­ла­дыч­ных штам­паў з ад­га­лос­ка­мі га­лі­вуд­скіх хі­тоў і пен­та­то­ні­кі япон­скіх ані­мэ. Вя­до­ма, не­ль­га не адзна­чыць ме­ла­дыч­ныя здо­ль­нас­ці Гя­ль­сят Шай­ду­ла­вай, вы­лу­ча­юцца асоб­ныя яркія фраг­мен­ты ў лі­рыч­ных сцэ­нах, але на­кі­ра­ва­насць на "мас­ку­ль­ту­ру", клі­па­васць мыс­лен­ня і сты­ля­вая стра­ка­тасць парт­ыту­ры зні­жа­юць уз­ро­вень яе ўспры­ман­ня. У да­да­так з пра­фе­сій­на­га пун­кту гле­джан­ня здзі­ві­ла, што ў парт­ыту­ры ёсць і са­аўтар. Аран­жы­роў­ка на­ле­жыць мас­коў­ска­му му­зы­кан­ту Мі­ха­ілу Фа­дзе­еву. Ад­па­вед­на ўсе пы­тан­ні па аркес­троў­цы вар­та ад­ра­са­ваць яму. Ся­род уда­лых зна­хо­дак адзна­чым увя­дзен­не экза­тыч­ных тэм­браў — аль­то­вай флей­ты і антыч­ных та­ле­ра­чак.

Вяр­та­ючы­ся да спрэч­кі пра аўтар­ства і ро­лю кам­па­зі­та­ра ў ба­лет­ным спек­так­лі, у да­дзе­ным вы­пад­ку да­во­дзіц­ца са шка­да­ван­нем кан­ста­та­ваць факт ка­лек­тыў­най "без­аса­бо­вай" твор­час­ці. А скі­ра­ва­насць на "не­спрак­ты­ка­ва­на­га гле­да­ча" па­цвяр­джае сап­раўд­ны "цвік" ба­ле­та: "спа­ку­ша­ль­ная" лам­ба­да бе­ду­інак з кас­та­нь­ета­мі пад ла­ці­на­аме­ры­кан­скія рыт­мы! Што ж, цал­кам ад­па­вя­дае сло­га­ну "хле­ба і ві­до­віш­чаў", і на­ват да­стат­ко­ва эфек­тна... Бо­льш за тое, зда­ецца, не­на­зой­лі­васць му­зыч­на­га шэ­ра­гу, на­яўнасць у ім слы­ха­вых штам­паў, якія вы­дат­на ўспры­ма­юцца, на­сам­рэч мо­гуць зра­біць гэ­ты сцэ­ніч­ны твор пры­емным баў­лен­нем ча­су.

Ана­лі­зу­ючы па­ста­ноў­ку, за­да­еш са­бе пы­тан­не: ці скла­ла­ся яна ў адзі­нае мас­тац­кае цэ­лае? Пад­аец­ца, на­ўрад ці мож­на ад­ка­заць ста­ноў­ча. Па­сля пра­гля­ду за­ста­ецца ад­чу­ван­не эклек­тыч­на­га дзея­ння, на­бо­ру асоб­ных бо­льш ці менш эфек­тных кам­па­нен­таў. Раз­ам з тым адзна­чым, што вы­ка­на­ль­ніц­кім по­спе­хам спек­так­ля ста­лі парт­ыі пра­та­га­ніс­таў — егі­пец­кай пры­га­жу­ні ў інтэр­прэ­та­цыі да­лі­кат­на-вы­тан­ча­най Аляк­сан­дры Ра­каў­скай, бру­та­ль­на-вы­раз­на­га Сяр­гея Глу­ха ў абліччы Юлія Цэ­за­ра і энер­гіч­на-актыў­на­га Мар­ка Анто­нія — Ці­ма­фея Вай­тке­ві­ча. Ха­це­ла­ся б зга­даць якас­ную пра­цу ды­ры­жо­ркі Ма­ры­ны Трац­ця­ко­вай, пад яе кі­раў­ніц­твам аркестр гу­чаў пе­ра­ка­наў­ча і строй­на.

На­пры­кан­цы раз­ва­жан­няў над мас­тац­кі­мі каш­тоў­нас­ця­мі но­ва­га тво­ра за­да­мо ко­ль­кі ры­та­рыч­ных пы­тан­няў. А што бу­дзе з ба­лет­ны­мі парт­ыту­ра­мі, якія ля­жаць у ста­лах бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў? Ча­му, на­прык­лад, прад­стаў­ле­ны шы­ро­ка­му гле­да­чу ба­лет "Хто я?" нядаўна памерлага Сяр­гея Кар­тэ­са то­ль­кі двой­чы ўпры­го­жыў сцэ­ну На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра і бо­льш за год па­ста­ноў­ка не ад­на­ўля­ецца? Ці зной­дзец­ца маг­чы­масць сцэ­ніч­най рэ­алі­за­цыі цу­доў­най сім­фа­ніч­най парт­ыту­ры — ба­ле­та "Кле­апат­ра" Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва? А мо­жа, ха­ця б час­тку з уся­го гэ­та­га мы ўба­чым на сцэ­не Азер­бай­джан­ска­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та? Гэ­та бы­ло б вы­дат­ным пра­ця­гам ку­ль­тур­на­га ды­яло­гу па­між на­шы­мі кра­іна­мі.

KlepaMast1

Наталля ГАНУЛ
Мастацтва. – 2016. – 29 ліп.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: