Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Крох­касць кра­сы (Таццяна Мушынская, "Мастацтва", 01.06.2017)

Крох­касць кра­сы (Таццяна Мушынская, "Мастацтва", 01.06.2017)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

Крох­касць кра­сы

"Віш­нё­вы сад" у Музычным тэатрыі

Гэ­тую па­ста­ноў­ку ча­ка­лі. Бо прэм’еры ары­гі­на­ль­ных ба­ле­таў у двух­мі­ль­ённым Мін­ску зда­ра­юцца, на жаль, не час­та. Яшчэ ра­дзей ма­ла­ды твор­ца мае маг­чы­масць пра­ца­ваць з пра­фе­сій­най тру­пай.

Што ў но­вай ра­бо­це тэ­атра і са­мо­га Мі­ке­ля ва­біць і аб­на­дзей­вае? Най­перш сме­ласць у вы­ба­ры на­звы і сю­жэ­та. Агу­ль­на­вя­до­ма: Чэ­ха­ва ўва­саб­ляць скла­да­на, на­ват у дра­ма­тыч­ным тэ­атры. Ня­ўда­чы зда­ра­юцца час­цей, чым по­спе­хі. Мо та­му, што тка­ні­на п’ес змен­лі­вая, ня­ўлоў­ная, імпрэ­сі­яніс­тыч­ная? Да "Чай­кі" звяр­та­юцца актыў­ней: зга­да­ем ба­ле­ты, па­стаў­ле­ныя Ма­яй Плі­сец­кай і Ба­ры­сам Эйфма­нам. "Віш­нё­вы сад" у тан­цы, зда­ецца, і не ўва­саб­ляў­ся. Быў, пра­ўда, у ку­па­лаў­цаў плас­тыч­ны спек­такль "С.В.", дзе не вы­маў­ля­ла­ся ні сло­ва.

Най­бо­льш ураж­вае ў но­вай па­ста­ноў­цы ме­на­ві­та воб­раз са­ду. Ён — і тэ­ры­то­рыя ма­лен­ства, дзе жы­вуць леп­шыя ўспа­мі­ны, і за­па­вет­ная ма­ра, і ад­на­ча­со­ва сім­вал ра­дзі­мы. Шмат­гран­ны воб­раз мае ві­зу­аль­на-сцэ­наг­ра­фіч­ны склад­нік (ка­лі кро­ны дрэў на­бы­ва­юць роз­ныя ад­цен­ні: ру­жо­вы — ту­ма­но­вым ран­кам, за­ла­ціс­ты — у про­мнях со­нца, бэ­за­вы — у пры­цем­ках). І плас­тыч­ны, дзе фан­та­зія па­ста­ноў­шчы­ка раз­гар­ну­ла­ся як мае быць. Дрэ­вы ві­шань на­бы­лі ду­шу і аб­ліч­ча ма­ла­дых дзяў­чат. Іх лі­рыч­ная, тра­пят­кая гра­цыя ства­рае атмас­фе­ру ра­дас­ці, пяш­чо­ты, за­ка­ха­нас­ці. Моц­нае па­чуц­цё па­кі­дае плас­ты­ка, пры­ду­ма­ная Мі­ке­лем у 2-й дзеі, ка­лі дрэ­вы, умоў­на ка­жу­чы, пе­ра­тва­ра­юцца ў дро­вы. За­мест вы­тан­ча­ных га­лін — жах­лі­выя аб­руб­кі. Ма­гут­на!

З раз­га­лі­на­ва­най сіс­тэ­мы чэ­хаў­скіх воб­ра­заў Мі­кель як ліб­рэ­тыст вы­браў асоб­ныя. Іх ха­пі­ла, каб пра­сто­ра ба­ле­та не пад­ава­ла­ся пус­той. Асноў­ны кан­флікт спек­так­ля — Ра­неў­ская (раз­ам з яе ата­чэн­нем) і дзя­лок Ла­па­хін, які куп­ляе ма­ёнтак і сад, а по­тым яго амаль цал­кам ніш­чыць. Воб­раз ге­ра­іні вы­ра­ша­ны ары­гі­на­ль­на: іх не­ка­ль­кі — ма­ле­нь­кая дзяў­чын­ка, пад­ле­так, по­тым да­рос­лая жан­чы­на (Вік­то­рыя Ка­ра­лё­ва). І для кож­най сад да­ра­гі, з ім звя­за­ны леп­шыя імгнен­ні. Уз­ру­шае экс­прэ­сіў­ны фі­на­ль­ны ма­на­лог Ра­неў­скай, яго ха­рэ­ограф па­ста­віў на му­зы­ку Сві­ры­да­ва. У ім ду­шэў­нае ўзру­шэн­не, тра­гіч­ны злом, эма­цый­нае пе­ра­асэн­са­ван­не па­пя­рэд­ня­га жыц­ця.

У парт­ыі Ла­па­хі­на (Аляк­сандр Мі­сі­юк) шмат ірва­ных ру­хаў, фар­са­вай плас­ты­кі, што ад­люс­троў­вае ад­сут­насць гар­мо­ніі, ду­шэў­на­га вы­са­ка­род­ства. Пер­са­наж па­ў­стае пра­гма­тыч­ным, у не­чым бяз­душ­ным, але цал­кам су­час­ным ге­ро­ем. Ка­жу­чы ця­пе­раш­няй мо­вай, ён — інвес­тар, які пры­хо­дзіць, каб на мес­цы пры­ват­на­га сек­та­ра па­бу­да­ваць гма­хі, на мес­цы па­этыч­най вё­сач­кі — за­вод. І яго не ці­ка­вяць па­чуц­ці жы­ха­роў, сі­рат­лі­васць, якую яны ад­чу­ва­юць, раз­ві­тваючыся з род­ны­мі мясц­іна­мі.

Лю­боў­ная лі­нія ў "Віш­нё­вым са­дзе" прад­стаў­ле­на ма­ла­дой па­рай — Аняй (Але­на Гер­ма­но­віч) і Пе­цем (Ула­дзіс­лаў Па­зле­віч), для іх ха­рэ­ограф пры­ду­маў ра­ман­тыч­ныя ду­эты з мнос­твам пад­тры­мак. Астат­нія пер­са­на­жы ўспры­ма­юцца хут­чэй як фон, на якім раз­гор­тва­ецца дра­ма. Яркім і за­па­мі­на­ль­ным атры­маў­ся Фірс, яго, як і ў Чэ­ха­ва, ад’язджа­ючы, за­бы­ва­юць у ма­ёнтку вы­са­ка­род­ныя на­се­ль­ні­кі.

Но­вы ба­лет пра тое, што кра­са — пры­ро­ды і ча­ла­ве­чай ду­шы — ве­ль­мі крох­кая. І бе­з­а­ба­рон­ная. І трэ­ба мець ду­шэў­ныя сі­лы, пры­кла­даць шмат на­ма­ган­няў, каб яе за­ха­ваць і ўра­та­ваць.

На­конт маг­чы­мых удас­ка­на­лен­няў спек­так­ля. У пер­шай дзеі ёсць мо­ман­ты, ка­лі не над­та раз­уме­еш, хто тут хто. Зна­чыць, не­ка­то­рым пер­са­на­жам не ха­пае інды­ві­ду­аль­нас­ці. Ёсць эпі­зо­ды, ка­лі ба­лет­май­стар ні­бы­та са­ро­ме­ецца сва­ёй фан­та­зіі. Бо ўлас­на тан­ца­ва­ль­ныя мо­ман­ты ці­ка­вей і глы­бей па сэн­се, чым пан­та­мім­на-ігра­выя. Дру­гая дзея па­кі­дае бо­льш моц­нае ўра­жан­не. І та­му, што кан­флікт да­ся­гае свай­го апа­гею, і та­му, што ары­гі­на­ль­най му­зы­кі Але­га Ха­дос­кі тут не­па­раў­на­ль­на бо­льш, чым у дзеі пер­шай. Му­зыч­ная асно­ва ба­ле­та — яго са­чы­нен­ні, тво­ры Сві­ры­да­ва, фраг­мент з опе­ры "Яўген Ане­гін". Ідэ­аль­на, ка­лі му­зы­ка для спек­так­ля пі­шац­ца спе­цы­яль­на для пра­екта, але на­іўна раз­ліч­ваць на тое ў дып­лом­най пра­цы.

Уво­гу­ле па­ста­ноў­ка "Віш­нё­ва­га са­ду" ў Му­зыч­ным — бяс­спрэч­ны по­спех і ма­ла­до­га па­ста­ноў­шчы­ка, і са­мо­га тэ­атра, які не па­ба­яўся ры­зык­нуць. Вар­та спа­дзя­вац­ца, што су­пра­цоў­ніц­тва бу­дзе доў­жыц­ца і но­выя спек­так­лі Сяр­гея Мі­ке­ля мы яшчэ па­ба­чым на гэ­тай сцэ­не. Бо існуе ве­лі­зар­ная па­трэ­ба ў ары­гі­на­ль­ных тво­рах. І гэ­тую пра­гу скла­да­на на­та­ліць.

Тац­ця­на Му­шын­ская
Мастацтва. - 2017 - 1 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: