Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Рок-опера: рымейк альбо навацыя? (2004 г., Культура)

Рок-опера: рымейк альбо навацыя? (2004 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

РОК-ОПЕРА: РЫМЕЙК АЛЬБО НАВАЦЫЯ?

На думку музычных крытыкаў, гэтаму аранжыроўшчыку, дырыжору ды бас-гітарысту пры жыцці надышоў час ставіць помнік. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ён яшчэ ў бытнасць студэнтам рабіў выдатныя аранжыроўкі (дый, часам, і сам сачыняў тое-сёе) для многіх беларускіх калектываў. Прыйшоўшы працаваць у Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, іграў не толькі на тубе, але і ўсё часцей станавіўся за дырыжорскі пульт. Дый як не стаць, калі ў яго за плячыма быў уласны джазава-эстрадны калектыў! А аранжыроўкі ж ён зараз робіць і для Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Так што няма чаго здзіўляцца, што менавіта ён, Леў КАРПЕНКА, стаў тым самым чалавекам, які данёс да нашага сучаснага вуха славутых "Юнону" і "Авось" А. Рыбнікава ды "Арфея і Эўрыдыку" А. Журбіна. I чыё мастацтва было высока ацэнена самімі аўтарамі гэтых твораў.

– Леў Валер'евіч, падчас прэс-канферэнцыі пасля прэм'еры "Арфея і Эўрыдыкі" вы прызналіся, што ў музыцы памянялі ўсё, акрамя мелодыі. Што было самым складаным і самым цікавым у працы над гэтым творам?


– Самым складаным было перапрацаваць такі аб'ём музыкі. Да гэтага я рабіў аранжыроўку "Юноны" і "Авось", працаваў над "Бураціна.by", а вось колькі часу я прысвяціў "Арфею і Эўрыдыцы" – такога ў мяне ніколі не было. Я працаваў над рок-операй паўгады! А гэта для мяне вельмі вялікі тэрмін. Па-другое, мне хацелася нібыта "аб'яднаць" гэтую музыку. Я казаў пра тое, што музыка Журбіна быццам абрэзкавая, быццам бы – урыўкамі, кавалачкамі. Адзін з'явіўся, потым другі, трэці, адное перацякае ў другое. Я баяўся, што атрымаюцца разрозненыя кавалачкі розных стыляў розных жанраў і мне вельмі хацелася ўсё "аб'яднаць". Здаецца, тое атрымалася.

А цікавае? Канешне, гэта сам матэрыял. У Журбіна – багатыя гармоніі, цікавыя мелодыі. У многіх месцах мелодыя ідзе менавіта ад гармоніі, а не наадварот. Нечаканыя мадуляцыі мне прыйшлося нават згладжваць, бо яны зусім не для нашага вуха. Мяне гэтая музыка вельмі прываблівае тым, што яна блізкая па гармоніі да джаза, напрамку, які, увогуле, рэдка выкарыстоўваецца ў падобных пастаноўках. Канешне, мода на джаз існавала заўжды, але мы прызвычаіліся ўспрымаць яго асобна – калі ласка, у рэстаранчыку калі іграе "band", калі ласка – на джазавым канцэрце, але не ў буйным музычным творы, рок-оперы. А паколькі я сам маю дачыненне да джаза, з задавальненнем працаваў над "Арфеем і Эўрыдыкай", і нават устаўляў спецыяльныя рэчы, уласцівыя выкананню менавіта "band"а, а не сімфанічнага аркестра. Трубам, трамбонам, групе саксафонаў меднай групе я надаў тут вельмі значную ролю.

– У вас не было спакусы "спрасціць" гэтую складанасць у музыцы, як-ніяк, а рок-опера была напісана ў 70-ыя гады, калі былі "у модзе" свае музычныя прыёмы?

– Пачнём з таго, што штосьці я i прыбраў (смяецца). Але ў асноўным – наадварот – я дзесьці ўскладніў. Магчыма, гэта налёт таго часу, але ў Журбіна вельмі многа супастаўленняў трохгуччаў. Сёння такія рэчы не выкарыстоўваюцца, акорды павінны больш плаўна перацякаць адно ў аднаго. I мне прыйшлося ўскладніць многія трохгуччы да дзевяцігуччаў, васьмігуччаў, сучасных джазавых рэчаў. Я б сказаў, што больш ускладніў матэрыял.

– Вам у пастаноўцы рок-оперы-балета дасталася роля, якой не вельмі пазайздросціш. Дагадзіць было патрэбна ўсім: i спевакам i балету…

– Так (смяецца). Прэтэнзій было многа. Спачатку мы з аркестрам вывучылі адну музыку, а калі пачалі працаваць са спевакамі, аказалася, што для ix ёсць мноства вельмі нязручных месцаў. Потым, калі пачалі праходзіць матэрыял з балетам, высветлілася, што мы вывучылi, увогуле, не тую музыку. Балет рэпеціраваў пад фанаграму i меркаваў, што аркестр памяняе пэўныя рэчы. А я абапіраўся на запіс і імкнуўся захаваць усе метр-рытмы, таму што ведаў, што балету патрэбныя роўна чатыры долі. У выніку аказалася ўсё не зусім так, i нам з аркестрам прыйшлося "ламаць" сябе. Але ўсё сышлося: дзесьці мы падстроіліся пад балет, дзесьці балет зразумеў, што аркестр не можа па-іншаму, i адолелі матэрыял!

– На ваш погляд, жанр рок-оперы, увогуле, сёння актуальны?

– На мой погляд, вельмі актуальны. Павінен вам сказаць, што рок-опера – гэта наш, славянскі жанр. Мюзіклы не так прыжываюцца. Так, спачатку ўзнікла гэтая хваля – ставілі ў нас i "Чыкага", i "Нотр-Дам дэ Пары", у Маскве вельмі актыўна ўкладвалі грошы ў мюзіклы, але, паглядзіце, мода сышла. А "Юнона" i "Авось" да гэтай пары ідзе пры аншлагах, i ў нашым тэатры – гэта самая папулярная пастаноўка, хаця водгукі аб спектаклі былі не вельмі спагадлівыя.

– Ці маецца ў вас улюбёная рок-опера?

– Не. Мне было цікава працаваць i з "Юнонай" i "Авось", i з "Арфеем i Эўрыдыкай". Гэтыя творы зyciм розныя, кожны з ix займае сваю нішу. Kaлi гаварыць, увогуле, пра музыку, мне цікавы позні джаз, сучасныя джазавыя стылі, джаз-авангард, джаз-фанк. Лічу што наша вуха яшчэ, на жаль, не прызвычаілася да гэтых рэчаў. Да прыкладу, ёсць такі вельмі папулярны гурт "Jamiroquai". У 2002 годзе яны былі прызнаны лепшым поп-гуртом года ў Еўропе. Што такое на нашае паняцце поп-гурт? Гэта – "Рукі ўверх", "Reflex"… Але далёка не тая музыка, якую iгpae "Jamiroquai". Kaлi б у нас на дыскатэцы паставілі адную з ix кампазіцый, дык, напэўна, ды-джэя проста пабілі б. На жаль, сёння моладзь выхоўваецца на неўзыскальным гуку, аднолькавых мелодыях, i часам тое, што на захадзе лічыцца нармальным, могуць проста не ўспрыняць як музыку. Таму я, у прыватнасці, не мог у "Арфеі i "Эўрыдыцы" выкарыстоўваць "апошнія рэзкасці" джаза. Але я не магу сказаць, што слухаю выключна авангардны джаз, я неабыякавы да Чайкоўскага, Рахманінава. Музыка, якую ты слухаеш, павінна быць рознай.

– Рок-опера – музычны жанр, якi нарадзіўся ў 70-ыя гады, i адпаведна, гэта форма была найбольш здатнай для свайго часу. Ці магчыма, на ваш погляд, нараджэнне пэўнай сучаснай музычнай формы, уласцівай тэхнічным 2000-ым? Мне, як сучасніку, таго вельмі б хацелася.

– Па-першае, калі рэч, форма добрая, – не думаю, што ад яе трэба адмаўляцца. У класічную оперу ўносяцца пэўныя навацыі, але яна была, ёсць i будзе. Як ідзе "Лебядзінае возера" на ўcix сцэнах свету так i будзе icцi. Гэта тычыцца i рок-оперы. Гэты жанр будзе існаваць, бо ён мае свае месца ў жыцці. Іншая справа, што паралельна будуць нараджацца новыя формы i, магчыма, некаторыя з ix застануцца. Далека хадзіць не трэба: паглядзіце, рок-оперы-балета ў нас раней не было. Гэта нешта новае. Наколькі гэты жанр прыжывецца, я не ведаю. Напэўна, для яго неабходна будзе пісаць адпаведныя сцэнарыі. Але тое, што гэта крок наперад для тэатра, для Мінска, – я не сумняваюся. Магчыма, гледачу трэба падрыхтавацца да з'яўлення свайго беларускага твора, які будзе вызначацца, як вы кажаце, зyciм новай формай. Твора, які напіша менавіта наш кампазітар. У гэтым накірунку i pyшыць, мне здаецца, у прыватнасці, музычны тэатр. Мне вельмі падабаецца, што ў тэатры з'явілася дастаткова рэчаў, якія мяняюць уяўленне пра тое, якім павінен быць музычны спектакль. Гэта i "Галактыка кахання", i "Айбаліт", i "Бураціна.by". Усе гэтыя пастаноўкі незвычайныя. Усё там не так, як прынята ў класічных спектаклях. Нічога новага ў сусветным маштабе мы пакуль не прыдумалі, але для мінскага гледача – зрабілі многае.

Дар'я АМЯЛЬКОВIЧ.
Культура. – 2004. – 11–17 снеж. – С. 13.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: