Главная \ События \ Выстава твораў мастака Сытчанка Уладзіміра Іванавіча
« Назад

Выстава твораў мастака Сытчанка Уладзіміра Іванавіча 

03.12.2015
Sytchenko
1 снежня ў фае тэатра адбылося адкрыццё выставы твораў мастака Сытчанка Уладзіміра Іванавіча.

Сытчанка Уладзімір Іванавіч (нар.05.08.1951.г.Маладзечна Мінская вобл. БССР)
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “графіка”(1975).
Вучыўся ў П.К.Любамудрава, В.П.Шаранговіча,А.К.Шэверава, М.Ц.Гуціева,Ул.С.Пашчасцева, Г.С.Грака.

Выкладаў ў Беларускім дзяржаўным тэатральна –мастацкім інстытуце(1986-1988) У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў працуе з 2000г. Выкладае Дысцыпліну “малюнак”на кафедры Малюнка ,жывапіса і скульптуры ФД і ДПМ,дацэнт. Аўтар метадычнага пасобія :”Роля сістэмнасці ў арганізацыі працоўнага месца ў навучальным працэсе на ФД і ДПМ. Працуе ў розных жанрах станкавай і кніжнай графікі, а так сама ў жывапісе і плакаце.

Асноўныя творы.

Афармленне кнігі. Паэзія заходніх беларускіх паэтаў”Ростані волі”1990,В.Быкаў”У тумане”1990, В.Адамчык”Голас крыві брата твайго”1991,
А.Вярцінскі”Хлопчык глядзіць”1992, Г.Ферры”Лясны бадзяга”1993,
А.Аўруцін” Па другую старану дыхання”1997,К.Камейша “Крыгагром”2001,
Беларускія народныя казкі “Ванячка і ведзьма”2002,
Т.Мушынская “Свята печанай бульбы”2004, П.Прыходзька “Бярозавы Лісток”2004.
Станкавая графіка. Лінарыты:” Нядзелька”1981, “Нацюрморт з люстэркам” 1981,
“Джогер”1984, “Вуліца Камсамольская”1984. “Партрэт Ул. Дубавецкага”1991,” Стары”1993, “Надзея”1994, “Князь Вячка “1995,
Гравюры на аргаліце : “Ростані волі”,”Паўстанцы”,” Пагоня”,”Ф.Скарына” “Цяжкая доля” 1990.
Акварэлі. “Нацюрморт з лялькай”1978, “ Аўтапартрэт”1979, “Нацюрморт з макамі”1986, “ Партрэт Т.Мурзіной”2002.
Малюнкі.”Акраіна Мінска”1999, “Таццяна”1999, “Маці”1987,”Нацюрморт з нажніцамі”2002,” Усе сабраліся”2006, “Цішыня”2007,
Плакат.Серыя агітплакатаў:”Усе на ўдарную вахту”,Новых перамог у новым годзе”……1978-1986.
Прымае ўдзел у мастацкіх выставах і праектах з 1975г.

Мастацкая персанальная юбілейная выстава 2012г.
Мастацкая персанальная Выстава “Дыялог”2012г.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным палацы мастацтваў, Музеі сучаснага Мастацтва,фондах БСМ.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988г.

Узнагароды.
Дыпломы за ўдзел у Беларускіх рэспубліканскіх конкурсах
Кнігі:
1986г.2-й ступені, 1990г.2-й ступені, 1997-2 дыплома 2-й ступені, 2 дыплома 3-й ступені.
Лаўрэат прэміі часопіса “Вяселка”1994г.
Грамата за добрасумленную працу ў Бел.дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў 2009г.