Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/События/Запрашаем на выставу Андруса Рэпшыса "Вачамі птушкі"!

Запрашаем на выставу Андруса Рэпшыса "Вачамі птушкі"!

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

Запрашаем на выставу Андруса Рэпшыса "Вачамі птушкі"! 

07.03.2019
выстава Андруса Рэпшыса

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае на выставу Андруса Рэпшыса "Вачамі птушкі"

Заўсёды захаплялі віды з вышыні. Толькі здольнасць увекапомніць іх так, як хацелася, абмяжоўвалася тэхнічнымі магчымасцямі – самалёты не маглі апусціцца дастаткова нізка, паветраныя шары вецер нёс не заўсёды туды, куды было патрэбна мне. Сапраўднай знаходкай, што пашырыла мой фотасусвет, сталі дроны, якія стварылі неабмежаваныя магчымасці фатаграфаваць на якой заўгодна вышыні і на якой заўгодна адлегласці. Цяпер я ўжо магу ажыццявіць усе свае задумы. 
Я заўсёды шукаў новыя вуглы і нечаканыя кампазіцыі, якія адкрываюць зусім іншы, магічны свет. У ім птушкі становяцца матылькамі, начныя каруселі – кветкамі, багавінне ачышчальных пабудоў малюе партрэт, цені ажываюць, коні ператвараюцца ў драконаў, вада – у неба. Усё гэта цудоўна! Вельмі падабаецца фатаграфаваць дронам навальніцы і навальнічнае неба. Гэта даволі небяспечна, і такі палёт калі заўгодна можа стаць апошнім: лютуе страшэнны вецер, а сядаць дрону даводзіцца пры моцным дажджы ці нават градзе. Такія фотаздымкі асаблівыя – пагрозлівыя нябёсы сціскаюць дыханне, апошнія прамяні сонца малююць вобразы. Адрэналін нарастае, а ў галаве круціцца толькі адна думка: калі дрон не выстаіць супраць прыроднай стыхіі, уся гэтая прыгажосць застанецца толькі ў маёй памяці. Я нікому не змагу яе паказаць, ні з кім не падзялюся хараством гэтых магічных імгненняў. 

Член Клуба прэс-фатографаў Літвы Андрус Рэпшыс стаў пераможцам першага конкурса "Прэс-фота Літвы”, які прайшоў у 2002 годзе, у намінацыі "Спорт”. Прафесіянальна фатаграфаваць ён пачаў яшчэ працуючы лесніком два дзесяцігоддзі таму, пасля стаў фотарэпарцёрам у штодзённай газеце ў Панявежысе. Аўтар правёў больш за 30 персанальных выстаў, атрымаў не адну ўзнагароду, сярод іх чатыры "Залатыя кадры”. У мінулым годзе яго выстава "Адчуй моц палёту” экспанавалася ў павільёне Літвы на міжнароднай выставе "EXPO 2017" у Астане (Казахстан).
 
Выстава арганізавана пры садзейнічанні Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выставка_Репшис (1) Выставка_Репшис (2) Выставка_Репшис (3) Выставка_Репшис (4) Выставка_Репшис (5)
Выставка_Репшис (6) Выставка_Репшис (7) Выставка_Репшис (8) Выставка_Репшис (9) Выставка_Репшис (10)

 


тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: