Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Цыганскі барон" – гэта не багдадскі злодзей (1997 г., Культура)

"Цыганскі барон" – гэта не багдадскі злодзей (1997 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

"ЦЫГАНСКІ БАРОН" – ГЭТА НЕ БАГДАДСКІ ЗЛОДЗЕЙ

Адносна спакойная тэатральная вясна ў Мінску ўсё ж такі здзівіла гледача напрыканцы красавіка прэм'ерай. Прэм'ерай, якая была сугучна перманентнаму надвор'ю пасля Вялікадня. Іншымі словамі: як пярун сярод яснага дня, прагучала камічная опера І. Штрауса "Цыганскі барон" на сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі.

Гэты твор вядомы мінскаму гледачу: больш за 20 гадоў таму спектакль ішоў на галоўнай опернай сцэне – у ДАВТ. Не сакрэт, што новая пастаноўка нясе і новую рэжысёрскую звышзадачу, якая мякка кажучы, не згубілася за дарагімі касцюмамі выканаўцаў. Падкрэслю, мастак Вольга Жалонкіна стварыла настрой гледачу яркімі знаходкамі ў спалучэнні колераў і блястак і данесла густы "баронаў" і "чэлядзі" першай паловы ХІХ стагоддзя. У традыцыі тэатра выдатнымі былі не толькі касцюмы, але і дарагія дэкарацыі. Прабачце, тое, што мы звычайна завем сцэнаграфіяй, не мае дачынення да "мэбліроўкі" сцэны пад час спектакля "Цыганскі барон".

Прыхільнікі тэатра музычнай камедыі напэўна пагадзяцца са мной, калі я скажу, што і новыя ролі ў выкананні А. Ісаева, Л. Станевіч, А. Ранцанца не зрабілі вялікага адкрыцця ні ў амплуа акцёраў, ні ў тэатральным жыцці музычнага тэатра. Звычайны, даўно знаёмы сюжэт: традыцыйны трохкутнік, які з пастаноўкі ў пастаноўку пераносіцца ў сцэнічным дзеянні, нагадваў фабулу "мыльніцы" з вядомага курорта Санта-Барбара.

Хочацца верыць, што новы рэжысёр тэатра Барыс Лагода шчыра намагаўся прадэманстраваць свой прафесіяналізм усімі сродкамі тэатральнага мастацтва: на сцэне часам "пражываўся" драматычны тэатр, гучалі оперная арыя і аперэтачныя каскадныя партыі, балет...

Дарэчы, балетны нумар прайшоў на "ўра" і пад крыкі "брава". Я нават не памылюся, калі скажу, што апладысменты тычыліся музыкі Сарасатэ, на якой будавалася балетнае дзейства. Выразная музыка, стылёвае адзенне. Толькі пры чым тут балет? Хаця танец доўжыўся больш за 8 хвілін...

Каго толькі не было на сцэне ўтой вечар: хор, салісты балета, вядучыя артысты тэатра... і аэраплан. Так, менавіта, аэраплан падкрэсліў камічнасць рамантычнага твора. Хаця на прэс-канферэнцыі адзначылі, што наш лётны састаў "падвёў пад манастыр" тэатр і не ў свой час давёз шлемы для графа Аманая, ролю якога выконваў П. Рыдзігер. А навошта? Ніхто і не сумняваўся, што граф – ён жа лётчык, ён жа губернатар... Дык вось, на сцэне не было толькі багдадскага злодзея...

Р.S. А калі б лётчыкі з Мачулішчаў падарылі яшчэ і акуляры да шлема графу Аманаю, дык бразільскі карнавал апынуўся б пад пагрозай закрыцця.


Жанна ВАСАНСКАЯ.
Культура. – 1997. – 3–16 мая. – С. 9.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: