Главная \ Пресса \ У "Несцеркі" – юбілей (1992 г., Літаратура і мастацтва)
« Назад

У "НЕСЦЕРКІ" – ЮБІЛЕЙ

22 лістапада ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі прайшоў 150-ы паказ спектакля "Несцерка". Гэты твор кампазітара Р. Суруса на лібрэта А. Вольскага паводле вядомай п'есы В. Вольскага быў пастаўлены Б. Уторавым у 1979 г. I вось ужо 13-ы тэатральны сезон не сыходзіць са сцэны. Перад пачаткам юбілейнага спектакля выступіў мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра С. Косцін, музыказнаўца Р. Сергіенка расказала гісторыю стварэння "Несцяркі", падкрэсліўшы, што на хвалі Адраджэння гэты твор набывае асаблівае гучанне.

За 13 гадоў у спектаклі змяніліся многія выканаўцы, але засталіся й тыя, хто іграў прэм'еру, як Н. Равінская (у ролі Мальвіны). 150-ты паказ спектакля прайшоў з удзелам артыстаў В. Бажэнава (Несцерка), М. Старавойтава (Мацей), В. Пятліцкай (Насця), В. Шабуні (Юрась) і інш. У "Несцерку" ўводзяцца і новыя выканаўцы, якія, трэба спадзявацца, удыхнуць у пастаноўку новае жыццё. Не так многа было пастаўлена на сцэне тэатра музкамедыі беларускіх твораў. I ўжо зусім нямногія мелі доўгі сцэнічны век. "Несцерка" ж дагэтуль не страціў свайго каларыту і дасціпнасці. У канцы спектакля гледачы вельмі цёпла віталі яго аўтараў.

З. ЛЬІСЕНКА.
Літаратура і мастацтва. – 1992. – 4 снеж.