« Назад БРАВА, НЕСЦЕРКА!
У вясёлым кірмашным танцы, з нязменнымі жартамі ўступіў на сцэну Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР Несцерка – вясёлы і безжурботны герой народных паданняў, абаронца слабых і абяздоленых. Сваімі новымі сцэнічнымі пахаджэннямі (з 1940 года аднайменны спектакль па п'есе В. Вольскага ішоў у некалькіх тэатрах рэспублікі) Несцерка на гэты раз абавязаны кампазітару Рыгору Сурусу і лібрэтыстам пісьменнікам Віталю і Артуру Вольскім. Прэм'ера створанай імі народнай музычнай камедыі "Несцерка" з поспехам прайшла ў зале акруговага Дома афіцэраў. (БЕЛТА). |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263